гусці́, гуду, гудзеш, гудзе; гудзём, гудзяце, гудуць;
1. Утвараць роўны, густы, працяжны гук, гул.
2. Утвараць працяжны, рэзкі гук (пра сігнал, гудок).
3.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абярну́ць, абярну, абернеш, аберне;
1. Паваліць на бок або перавярнуць дагары; перакуліць.
2. Павярнуць назад, убок.
3.
4. Прымусіць прыняць іншае аблічча, выгляд; ператварыць, змяніць, перавесці адну якасць у другую.
5. Схіліць да чаго‑н.
6. Змяніць, прыдаць іншы напрамак (пра абставіны, ход якой‑н. справы).
7. Абвергнуць чые‑н. думкі, погляды, перакананні і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
све́дка, ‑і,
1. Той, хто непасрэдна прысутнічаў пры якім‑н. здарэнні, падзеі.
2. Асоба, якая выклікаецца ў суд, каб даць паказанні пра вядомыя ёй абставіны па справе.
3. Асоба, якая прысутнічае пры чым‑н. для афіцыйнага пасведчання сапраўднасці ці правільнасці таго, што адбываецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паказа́цца, ‑кажуся, ‑кажашся, ‑кажацца;
1. З’явіцца, стаць бачным.
2. Прыйсці, з’явіцца дзе‑н., выйсці куды‑н., да каго‑н.
3. Даць каму‑н. паглядзець на сябе, агледзець сябе.
4. Здацца, уявіцца.
5. Аказацца на самай справе.
•••
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
1. Вызначыць, надаць кірунак руху каму‑, чаму‑н.
2. Сканцэнтраваць што‑н. на кім‑, чым‑н., імкнуцца да чаго‑н., супроць чаго‑н.
3. Паслаць, адправіць каго‑н. куды‑н.
4. Адрасаваць куды‑н.
5. Даючы парады, навучыць чаму‑н. добраму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слі́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае;
1. Рухацца па гладкай, слізкай паверхні, не адрываючыся ад яе.
2.
3.
•••
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спусці́цца, спушчуся, спусцішся, спусціцца;
1. Сысці, перамясціцца зверху ўніз.
2.
3. Звіснуць, навіснуць.
4. Размясціцца па нахіленай плоскасці.
5. Ідучы, выйсці куды‑н.
6.
7. Сарвацца
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упе́рціся, упруся, упрэшся, упрэцца; упромся, упрацеся;
1. Уперці частку свайго цела або які‑н. прадмет для апоры, супраціўлення, адштурхвання.
2. Наткнуцца ў час руху на якую‑н. перашкоду, уткнуцца ў што‑н.
3. Аказаць супраціўленне чаму‑н., не захацець згадзіцца
4.
•••
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не;
1. Кінуўшы, перамясціць убок, назад, наперад.
2. Атакаваўшы, прымусіць адступіць.
3. Не прыняць чаго‑н., адмовіцца ад чаго‑н.
4. Адвесці ўбок ці апусціць уніз што‑н., замацаванае адным краем.
5. Зменшыць на пэўную колькасць пры адыманні; адняць.
6. Вярнуць чужое (знойдзенае, украдзенае і пад.); падкінуць.
7.
8. Адбіць, стварыць (цень, водсвет і пад.).
•••
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыль 1, ‑ю,
1. Сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва поўнага часу і напрамку
2. Моўныя сродкі, характэрныя для якога‑н. пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку; сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў.
3. Метад, характар якой‑н. работы, дзейнасці.
4.
•••
[Фр. style ад грэч. stylos — палачка для пісьма.]
стыль 2, ‑ю,
Спосаб летазлічэння.
•••
[Фр. style ад грэч. stylos — палачка для пісьма.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)