скара́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да скарыць.
скара́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Тое, што і пакараць 1. Няхай бы паню смерць забіла, Як цяжка нас яна скарала: Навек з табою разлучыла І не страчацца паказала. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыно́жнік, ‑а, м.
1. Тое, што і трыножак. Сястра ідзе ў кухню. Яна бразгае дрэўкамі і грыміць трыножнікам, раскладваючы пад ім аганёк. Скрыган.
2. Столік на трох ножках, на якім запальваўся свяшчэнны агонь або прыносілася ахвяра бажаству ў старажытных народаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́шча, ‑ы, ж.
Жончына маці. Паглядзела цешча на непарадкі і кажа да дзеда: — Не дзіва, што зяць з нашаю дачкою сварыцца! Мусіць-такі і праўда, што яна гультайка. Якімовіч. Ішлі не к цешчы на аладкі — Ішлі пад кулі і разрывы. Свірка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чамяры́ца, ‑ы, ж.
Травяністая ядавітая лугавая расліна сямейства лілейных, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне. Маці была апранута ў чорны бурнос, доўгі-доўгі, аж да самых пят. Яна дома ніколі гэтага бурноса не апранала, ён ляжаў у куфры, перасыпаны чамярыцаю ад молі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эвакуі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.
1. Стаць (станавіцца) эвакуіраваным. Урача няма з першага дня акупацыі. Кажуць, яна эвакуіравалася. Шамякін. Калі пачалася вайна, ён [Астравухаў] разам з маці эвакуіраваўся з Беларусі на ўсход. Данілевіч.
2. толькі незак. Зал. да эвакуіраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кавале́р I м. (в обществе) кавале́р; ухажёр;
танцава́ць за ~ра — танцева́ть за кавале́ра;
яна́ чака́е свайго́ ~ра — она́ ждёт своего́ кавале́ра (ухажёра)
кавале́р II м. (человек, награждённый орденом) кавале́р;
к. о́рдэна Францы́ска Скары́ны — кавале́р о́рдена Франци́ска Скори́ны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бахо́р (травы і г. д.), бахо́р ’кветка васілёк сіні’, бахрі͡е ’кветкі’ (Бесар.). Цёмнае слова. Ці няма сувязі з ба́хур (гл.), параўн. асабліва польскую форму bachor ’бахур’ (яна ўжываецца і ў назвах прадметаў, напр., ’дручок з жалезным кручком’). Прынамсі для спалучэння бахо́р травы ’ахапка травы’ метафарычнае ўжыванне слова *бахор ’бахур’ зразумелае. З іншага боку, можа, ёсць сувязь з такімі словамі, як чэш., славац. bachor, серб.-харв. ба̏хор ’бруха’ і пад. (’бруха’ → ’штосьці выпуклае’ → ’ахапка’). Аб слав. групе слоў bachorъ, bachorъ, bachurъ гл. Ляскоўскі, RS, 26, 51–56.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́ўляць ’ледзь жыць, ледзь дыхаць, вельмі нядужаць’ (Янк. I, Мат. Гом.), ’есці без апетыту’ (З нар. сл.). Гл. кеўлець. Лаўчутэ (Балтизмы, 113) разглядае слова як балтызм. Пры гэтым яна спасылаецца на такія літоўскія прыклады, як kiáulioti ’гадзіць, паскудзіць, швэндацца’, kiáuliotis ’свінячыць, бадзяцца’, якія паходзяць ад kiãule ’свіння’. Трэба адзначыць, што прыведзеныя прыклады семантычна не адпавядаюць беларускім словам, для якіх дамінантным значэннем было б ’нядужаць, слабець’. Можна, аднак, маючы на ўвазе ў аналагічных выпадках невядомую ўсходнебалтыйскую крыніцу, дапусціць наступныя семантычныя пераходы: ’швэндацца, бадзяцца’ > ’марудна рухацца’ > ’слабець, нядужаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Ла́бар, ла́бор ’чалавек, які ходзіць па вёсках і мястэчках і збірае ахвяраванні па царкву’ (Гарад.). Усечаная форма з грэч. τό λαββώνιον або λαββώνιος ’чашка, келіх’ — першапачаткова, відаць, збіралі ахвяраванні ў чашу. Магчыма, лексема звязана з грэч. λαβή ’атрыманне’; суфікс яна атрымала пад уплывам усх.-слав. лобур/ лобырь, параўн. укр. лобур, лобу‑ ріісько, ло́бурка, лобуряка ’тс’, ’гультаявалі, бяздзейны чалавек’, а таксама ўкр. харк. лобурь, рус. кур. лобур ’нязграбны, хмурны чалавек, які глядзіць з-пад ілба, буркун’, лобырь ’(дакорліва) мажны чалавек’. Апошнія, аднак, да лоб© (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трымпа́йла (трымпа́йло) ‘доўгае палена, якое вешаюць скаціне на шыю, каб яна не ўцякала’ (драг., Ск. нар. мовы, Клім.). Запазычанне, параўн. укр. дыял. тре́мпель ‘жэрдка, шасток у хаце’ (ЕСУМ, 5, 629), а таксама польск. trempel ‘рад слупкоў, прыкрытых бэлькай’. Хутчэй за ўсё, ідэнтычнае крампадла ‘калочак для звязвання снапоў’ (гл.), што да польск. krępować ‘звязваць’, у сваю чаргу запазычанага з ням. krampen ‘злучаць, браць у клямары’ (ням. Krampe ‘клямары, прабой’), гл. Борысь, 529. Фанетычна бліжэй да ням. trampeln ‘тупаць, цяжка ступаць’ > польск. дыял. trępać ‘тс’, параўн. SEK, 5, 162.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)