Аталапане́ць ’адрантвець ад здзіўлення ці перапалоху’ (Бір. дыс.). Няясна. Параўн. прозвішчы Талапа, Талапіла (Бір., Бел. антр., 2, 407); укр. талапати ’плюхаць (у ваду), муціць ваду, пэцкаць’, талапнути = телепнути ’ўдарыць’. Тады аталапанецьстаць аталапаным, г. зн. удараным, абпэцканым, плюхнутым (у ваду)’. Нельга выключыць і сувязі з целяпень (гл.) з семантычным ходам: ’стаць целяпнём’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Задупкавацьстаць на заднія ногі (пра каня)’ (Сл. паўн.-зах.). Ад дупка, дубкі, дуба, дыба ’дыбам, тарчма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обветша́ть сов. састарэ́ць; (одряхлеть) адрахле́ць, стаць ляда́шчым; (истлеть) струхле́ць, спарахне́ць; (прийти в упадок) заняпа́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тупи́к прям., перен. тупі́к, -ка́ м.;

поста́вить (стать) в тупи́к паста́віць (стаць) у тупі́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сча́хнуць, -ну, -неш, -не; счах, -хла; -ні; зак. (разм.).

1. Стаць чахлым, змарнець.

Расліны счахлі без вады.

2. Схуднець, зрабіцца хворым, слабым.

За адзін год счах чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узнача́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Стаць на чале чаго-н., узяць на сябе кіраўніцтва чым-н.

У. дэлегацыю.

У. камісію.

|| незак. узнача́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасалі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -о́ліцца; зак.

Набрацца соллю, стаць прасоленым.

Сала прасалілася.

|| незак. прасо́львацца, -аецца.

|| наз. прасо́льванне, -я, н. і прасо́л, -у, м. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымільга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Стаць знаёмым, прывычным [пра што-н. (каго-н.), што (хто) часта сустракаецца, трапляецца на вочы].

Звароты, якія прымільгаліся на старонках прэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгавары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак. (разм.).

1. Пачаць гаварыць, стаць гаваркім.

Мужчыны больш маўчалі, нарэшце разгаварыліся.

2. Пачаць шчырую гаворку з кім-н.

Дзяўчаты разгаварыліся ў дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасо́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -о́хне; -о́х, -о́хла; зак.

1. Стаць сухім, высахнуць.

Бялізна пасохла.

2. Засохнуць зусім — пра ўсё, многае.

Кветкі на клумбах пасохлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)