пасо́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -о́хне; -о́х, -о́хла; зак.

1. Стаць сухім, высахнуць.

Бялізна пасохла.

2. Засохнуць зусім — пра ўсё, многае.

Кветкі на клумбах пасохлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)