абве́трыцца, ‑рыцца; зак.

1. Зазнаць уздзеянне ветру. // Зрабіцца смуглым, шурпатым, агрубелым ад ветру (пра твар, рукі, ногі і пад.).

2. Абсохнуць на ветры. К поўдню снапы на ніве абветрыліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. дасох, ‑ла; зак.

Скончыць сохнуць, высахнуць. Дзяўчына адагрэла рукі, апранулася і панесла на платы бялізну. Няхай вымерзне добра, тады ў хаце скора дасохне. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кару́злы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Загрубелы, шурпаты; закарузлы. Карузлыя рукі. Карузлая павязка.

2. Нярослы, чахлы. Сосны былі не стромкія, як у гушчары, а карузлыя, з пакручанымі вузлаватымі галінамі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муля́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Разм. Прафесія, занятак муляра; мулярныя работы. [Стары:] — Лячэнне — лячэннем, а да працы возьмецца — кіпіць. І што ні возьме — сталярку, мулярку, шавецкае. Залатыя рукі! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязру́чна,

1. Прысл. да нязручны.

2. безас. у знач. вык., каму, з інф. Без дастатковай зручнасці для чаго‑н.; дрэнна. Марыльцы было нязручна сыходзіць [з трамвая]: абедзве рукі яе занятыя. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́пліска, ‑і, ДМ ‑лісцы; Р мн. ‑сак; ж.

Разм. Кій, палка. Не трапіла пад рукі попліскі на дварэ, дык .. [дзядзька] ускочыў у хату і крычыць жонцы: — Давай сякеру! Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхапі́ць, ‑хаплю, ‑хопіш, ‑хопіць; ‑хопім, ‑хопіце; зак., што.

Разм.

1. Тое, што і расхапаць. Пакупнікі расхапілі цыбулю за якіх чатыры гадзіны. Паслядовіч.

2. Хутка развесці, разамкнуць, разняць. Расхапіць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тальма́х, ‑а, м.

Абл. Палоска матэрыі, перакінутая цераз плячо, для падтрымання раненай або пашкоджанай рукі. — Што тут здарылася? — спытаў Шурка ў чырвонаармейца з рукой на брудным чорным тальмаху. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлю́пік, ‑а, м.

Разм. зневаж. Бязвольны, маладушны чалавек. [Марына:] — Мой другі муж плакаў, калі я пакідала яго, цалаваў рукі і прасіў, ён кахаў мяне, але я ненавідзела гэтага хлюпіка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліць¹, лью, льеш, лье; льём, льяце́, льюць і лію́, ліе́ш, ліе́; ліём, ліяце́, лію́ць; ліў, ліла́, ліло́; лі; літы; незак.

1. што. Нахіляючы што-н. напоўненае, прымушаць цячы якую-н. вадкасць.

Л. ваду на рукі.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Вельмі моцна цячы, ісці (разм.).

Дождж лье як з вядра (аб праліўным дажджы).

3. перан. Распаўсюджваць (гук, святло, пах).

Сонца лье цяпло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)