вы́лушчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вылушчыць.

2. у знач. прым. Свабодны ад зярнят. Вылушчаны стручок. // Свабодны ад шкарлупіны. Вылушчаныя арэхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпраме́ньваючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад выпраменьваць.

2. ‑ая, ‑ае. у знач. прым. Які выпраменьвае.

3. Дзеепрысл. незак. цяпер. ад выпраменьваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’ядна́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аб’яднаць.

2. у знач. прым. Сумесны, злучаны. Аб’яднаныя дзеянні ўсіх прагрэсіўных сіл. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансервава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад кансерваваць.

2. у знач. прым. Ператвораны ў кансервы, у выглядзе кансерваў. Кансерваваная рыба. Кансерваваныя агуркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запало́ханы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад запалохаць.

2. у знач. прым. Палахлівы, забіты. Перад стражнікам соцкі паказвае сябе дурнаватым, запалохапым. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зара́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заразіць.

2. у знач. прым. Напоўнены хваробатворнымі мікробамі або шкоднымі рэчывамі. Заражанае насенне. Заражаная вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зра́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зраніць.

2. у знач. прым. Са слядамі ран. Зраненыя грудзі. // перан. Змучаны, спакутаваны. Зраненая душа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бліндзі́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад бліндзіраваць.

2. у знач. прым. Дадаткова ўмацаваны (пра ваенныя збудаванні, караблі і пад.). Бліндзіраваны поезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліне́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад лінеіць.

2. у знач. прым. Такі, на якім праведзены лініі для пісьма. Аркуш лінеенай паперы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад лушчыць.

2. у знач. прым. Ачышчаны ад шалупіння, якой‑н. абалонкі. Лушчаныя гарбузікі. Лушчаныя арэхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)