трыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Узяўшы ў рукі (зубы, рот і пад.), не даваць выпасці. Трымаць лыжку. Каршун трымаў у дзюбе кураня. □ Настаўніца трымала ў руцэ бліскучы цыркуль. Даніленка. Ён кол маланкаю хапае: — Тхор! тхор! Дзяржы яго! — галосіць, Гарачка дзядзьку так і носіць, Бяжыць, тхара ён даганяе, Напагатове кол трымае. Колас. // Браць, атрымліваць што‑н. — Быў Хвядос у нас у атрадзе, дык ён яму [бандыту] вінтоўку ў зубы, трымай, кажа. Галавач. // Мець сілы, магчы рабіць што‑н. [Сымон:] — Дні ўжо мае мін[у]лі. Рукі не так ужо моцна Вёслы трымаюць. Танк. А ўсе, хто мог трымаць у руках рыдлёўку, ад цямна да цямна працавалі на балоце. Паслядовіч. // Умець карыстацца якім‑н. інструментам, прыладай і пад. Васіль таксама ездзіў з маткаю, прывучаўся трымаць плуг, праганяць разору. Кулакоўскі. // Схапіўшы за што‑н., не адпускаць ад сябе або перашкаджаць руху. Воддаль слуга трымаў за павады пару асядланых коней. Крапіва. // Абняўшы рукамі, утрымліваць каго‑, што‑н. Трымаць дзіця на руках. □ Бо гэта вельмі цяжка — трымаць у абдымках маці, гаварыць ёй пяшчотныя словы, што бярог доўгія гады, і бачыць, што яна іх не чуе. Мехаў.

2. перан. Захоўваць за сабою; утрымліваць у сябе. За добрую работу калектыў .. трымае пераходны Чырвоны сцяг. «Маладосць». Так, нялёгка трымаць званне першага футбаліста ў вёсцы! Гамолка. // Захоўваць некаторы час. Іх [сосен] цёмна-зялёны кажух яшчэ трымае ўчарашняе нагрэтае сонцам паветра. Федасеенка. Пра Хмару нават гутаркі няма, яе слядоў я [Вецер] не пакіну ў небе. А Сонца жар не здолее трымаць, я прахалоду дам людзям і глебе. Дубоўка. // Утрымліваць, абараняць што‑н. ад непрыяцеля. Кустамі, пералескамі прабіралася Настачка да лініі абароны, якую мужна трымалі партызаны. Кавалёў. // Утрымліваць у асадным становішчы. Трымаць ворага ў асадзе. // Стрымліваць, спыняць каго‑, што‑н. Дамба трымае ваду. □ Няспынна, цеснаю сцяною Мяцежнікі ідуць да гор; Шахцёры мужнасцю адною Трымаюць іх круты напор. Глебка.

3. Прымушаць знаходзіцца, пакідаць дзе‑н. супраць волі, не выпускаць. Трымаць пад арыштам. Трымаць у палоне. Трымаць у турме. □ [Салдат:] — Было страшна, калі білі, калі ў пакаранне па цэлых сутках трымалі без яды, калі саджалі ў карцэр — сыры цёмны склеп, дзе вяліся пацукі і кажаны. Васілевіч.

4. Мець у сябе, у сваёй уладзе; кіраваць кім‑, чым. Трымаць у руках дзяржаўную ўладу. □ Трымаюць людзі катоў не так за іх работу, як з ласкі: жывому ж недзе жыць трэба. Калюга. [Паасобныя галасы:] — Тут трэба так, як па статуту належыць, а ты сабе хоць і карову трымай. Скрыган. // Мець у сябе ў якасці работніка. [Бабрук:] — Парабкаў, кажа, ды наймічак трымаў. Час быў такі, не я адзін трымаў. Брыль.

5. перан. Мець у духоўным падпарадкаванні. [Сцёпка:] — Бог, рай, той свет — усё гэта выдумкі, каб трымаць народ у страху і паслушэнстве. Колас. // Мець пад наглядам, пад прыцэлам. Сам прыстаў трымаў .. [Адася Гушку] перад сабою нешта гадзін са тры, а пасля пусціў, загадаўшы сваім людзям не спускаць яго залішне з вока. Чорны. // Разм. Абыходзіцца з кім‑н., адносіцца да каго‑н. нейкім чынам. [Гаспадыня:] — [Трахім] мне што казаў? Тое ж самае: трымай Гараньку ў строгасці. Савіцкі. // Мець пастаянна пры сабе (у якасці паклонніка, сімпатыі і пад.). [Анна Паўлаўна:] Нашто табе наогул трымаць яе [Зёлкіну] каля сябе? [Гарлахвацкі:] Як жа каля сябе? Проста яна працуе ва ўстанове, як і ўсе. Крапіва.

6. Надаўшы чаму‑н. якое‑н. становішча, захоўваць яго на некаторы час. Трымаць дзверы адчыненымі. // Падтрымліваць, захоўваць у якім‑н. становішчы, парадку. Трымаць кватэру ў чысціні. □ Гаспадарлівыя рукі, у меру патрэбы, давалі сценам рамонт і трымалі іх у ашчадзе ад вільгаці. Чорны. // Падтрымліваць, прытрымлівацца, выконваць. Трымай нагу ў паходны такт. Гарніст, іграй, звіні! Броўка.

7. Быць, служыць апорай чаму‑н.; падтрымліваць. Страху трымаюць кроквы і латы. □ Намеснікавы ногі, відаць, трымалі свайго гаспадара не дужа надзейна, бо ён абедзвюма рукамі ўхапіўся за лаўкі. Навуменка.

8. Аддаваць куды‑н. на які‑н. час; захоўваць дзе‑н. Трымаць грошы ў ашчаднай касе. Трымаць сшыткі ў шафе. // Мець пры сабе. [Скіба:] Дакументаў я вам не пакажу, бо пры сабе іх не трымаю. Крапіва. Недарэмна ён [камуніст] дбае, працуе як след, Каля сэрца трымае партыйны білет. Куляшоў. // Пакідаць што‑н. у сябе, не аддаваць. Тварыцкі трымаў у сябе ўкрадзеныя ў банку дзяржаўныя грошы. Чорны.

9. Забяспечваць сродкамі на жыццё. З жалем зірнуў Андрэй на маці і зразумеў, што яна больш не работніца. Ён павінен замяніць яе, каб трымаць сям’ю, а думаць пра вышэйшую адукацыю няма чаго... Чарнышэвіч. Праца чалавека трымае і ўзбагачае, а гультайства псуе. Прыказка. // Мець у рэзерве што‑н. Трымаць канцэнтраваны фураж на пасяўную. // Мець на продаж або для іншага выкарыстання. Трымаць качак і курэй. // Уст. Мець якое‑н. прадпрыемства. [Юрый:] — Мой бацька паравы млын трымаў, быў першым чалавекам на ўсё сяло. Навуменка. [Савулеску:] — Я і Андрыяна пераехалі ў Канстанцу. Там Андрыяніна цётка карчму трымала. Хомчанка.

10. Разм. Здаваць каму‑н. за плату памяшканне. [Старая:] — А .. [падчарыца з мужам] сабе, як панкі, — усё па курортах ездзяць. Дзіва: гэтулькі кватарантаў трымаюць, а ён, яшчэ ў нейкай канторы за начальніка. Вышынскі.

11. Разм. Рухацца ў якім‑н. напрамку. На Варшаву шлях трымалі. Бядуля. Пазняку спадабаўся такі рэцэпт, і ён амаль кожны дзень, скончыўшы службовыя справы, садзіўся на веласіпед і трымаў кірунак за горад, у лес. Дуброўскі. — Трымай, Бажэнка, правым бокам, На ворага ў абход! Броўка.

12. Мець кантакты з кім‑, чым‑н. Загадчыца бібліятэкі Аляксандра Панцюхова трымае цесную сувязь з мясцовай школай. «ЛіМ».

13. перан. Наводзіць сябе адпаведным чынам. Умець трымаць сябе сярод людзей.

14. перан. Не выпускаць з памяці, з думак; не забываць пра каго‑, што‑н. Трымаць у памяці наказ сяброў.

15. Утрымліваць, трымацца (пра мароз і пад.). Лёд трашчыць, але трымае. □ Раніцамі трымаў марозік, днём свяціла сонца. Чарнышэвіч.

16. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі азначае: ажыццяўляць, выконваць, здзяйсняць тое, аб чым гаворыць назоўнік. Трымаць экзамен. Трымаць ініцыятыву. Трымаць адказ.

•••

Ногі не трымаюць гл. нага.

Так трымаць! — а) каманда рулявому трымаць курс; б) працягваць работу, як і пачалі.

Трымаць банк — паставіўшы грошы на кон, весці гульню супраць партнёраў.

Трымаць вуха востра — не быць вельмі даверлівым, быць асцярожным, пільным.

Трымаць вуха трубкай — пільна прыслухоўвацца да чаго‑н., сачыць за чым‑н., каб не наклікаць бяды на сябе.

Трымаць высока сцяг — з годнасцю прадаўжаць і развіваць што‑н.

Трымаць галаву высока — паводзіць сябе горда, з пачуццём уласнай годнасці.

Трымаць за язык — не дазваляць гаварыць каму‑н.

Трымаць камень за пазухай — тое, што і насіць камень за пазухай (гл. насіць).

Трымаць курс (кірунак) — рухацца ў пэўным напрамку.

Трымаць лейцы ў руках — мець у сваіх руках уладу, кіраўніцтва.

Трымаць (вытрымліваць) марку — падтрымліваць сваю рэпутацыю, годнасць.

Трымаць на аброці — трымаць у пэўных рамках, у паслушэнстве. [Лукавіцын] умеў трымаць сэрца сваё на аброці, прыкрываючы яго .. панцырам практычнага розуму ад небяспечных стрэл амура. Крапіва.

Трымаць на адлегласці — пазбягаць блізкіх адносін, сувязей з кім‑н.

Трымаць на ланцугу; трымаць на прывязі каго — не даваць каму‑н. свабоды ў дзеяннях, учынках і пад.

Трымаць на мушцы — пазіраць, сачыць за кім‑, чым‑н.

Трымаць нос па ветры — прыстасоўвацца да абставін, беспрынцыпова мяняць свае паводзіны, свае погляды.

Трымаць пад замком каго-што — а) не выпускаць з памяшкання (арыштаванага, злачынца і пад.); б) не даваць карыстацца чым‑н.

Трымаць пад сваім крылом каго-што — апекаваць каго‑, што‑н., заступацца за каго‑, што‑н.

Трымаць пад сукном — не даваць ходу чаму‑н.; неаператыўна вырашаць якую‑н. справу.

Трымаць порах сухім — быць заўсёды гатовым да абароны.

Трымаць пры сабе (думкі, погляды) — не выказваць уголас, публічна.

Трымаць рукі па швах — слухаць і не пярэчыць.

Трымаць руку каго, чыю — заступацца за каго‑н., быць на чыім‑н. баку, адстойваць думку каго‑н. Па судзе я буду трымаць тваю руку. Скрыган.

Трымаць слова — выконваць абяцанне.

Трымаць сябе ў руках — стрымліваць свае пачуцці, падпарадкоўваць іх сваёй волі, валодаць сабой, захоўваць вытрымку.

Трымаць у галаве (у думках, у памяці, наўме) — пастаянна думаць, помніць пра каго‑, што‑н.

Трымаць у кулаку — а) трымаць у поўным падпарадкаванні. Валя таксама засмяялася: вельмі ж непадобна было, што такога чалавека, як Пятро Аляксеевіч, трэба трымаць у кулаку. Шамякін; б) сабраць разам каго‑, што‑н. Было нешта і станоўчае ў тым, што Гаруноў усё [справы, людзей] трымаў у сваім кулаку. Дуброўскі.

Трымаць у полі зроку — наглядаць за кім‑, чым‑н., не спускаць з вачэй каго‑н.

Трымаць у сабе — не выказваць, стрымліваць свае пачуцці.

Трымаць у сакрэце — не выдаваць таго, што павінна захоўвацца ўпотай.

Трымаць у сваіх руках — мець у сваім падпарадкаванні каго‑н., не даваць волі каму‑н.

Трымаць у струне — не распускаць, трымаць вельмі строга. Антон трымаў унука ў струне. Вітка.

Трымаць у шорах — прымушаць паводзіць каго‑н. пэўным чынам; абмяжоўваць свабоду дзеянняў каго‑н.

Трымаць у чорным целе — сурова, строга абыходзіцца з кім‑н.

Трымаць фасон — а) прытрымлівацца адпаведных норм паводзін; б) трымацца з шыкам; фарсіць.

Трымаць язык за зубамі — маўчаць, не гаварыць лішняга, быць асцярожным у выказваннях.

Трымаць язык на прывязі — маўчаць, не гаварыць лішняга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́сці ’накіроўваць рух каго- або чаго-небудзь’; ’будуючы, пракладваць у пэўным парадку’; ’мець пэўны напрамак’; ’хіліць на што-небудзь, адольваць’; ’хіліць убок ад хваробы, ап’янення’ (КТС, БРС, Касп.); ’цягнуць’ (БРС); ’валаводзіць’, весьці брэдню ’трызніць’ (Касп.), вясьці злосьць ’доўгі час злавацца, гневацца, помсціцца’ (КЭС, лаг.), навагр. весьці дзіця ’нарадзіць дзіцё’ (Кл., КТС). Ужываецца таксама з прэфіксамі: аб‑, вы‑, да‑, з‑, на-, пера-, пры‑, раз-, у‑ і інш. у розных значэннях. Сюды ж весціся ’адбывацца, ажыццяўляцца, праводзіцца’; ’жыць, пладзіцца’; ’быць звычаем, падтрымлівацца’; ’цягнуцца кім- або чым-небудзь’ (КТС, БРС); ’цягнуцца патроху’; ’шанцаваць у жыцці’ (КЭС). Прасл.: укр. вести ’весці; спяваць, цягнуць голасам; размаўляць; прасці, выводзіць нітку; камандаваць, распараджацца’, вестися ’весціся’, рус. вести ’весці, суправаджаць, памагаць ісці; рабіць, здзяйсняць; кіраваць, быць загадчыкам’, арханг. ’дзьмуць, пранікаць усюды (аб ветры)’, валаг. ’раставаць (аб снезе); уздымацца (аб цесце)’, арханг. вести свадьбу ’спраўляць вяселле’, польск. wieść ’весці, быць на чале; быць уваходам куды-небудзь’, wieść się ’шанцаваць, паходзіць’, каш. vjesc, в.-луж. wjesć ’весці’, wjésć so ’паводзіць сябе; мецца’, чэш. vésti ’суправаджаць, паказваць дарогу; кіраваць, быць загадчыкам, быць на чале; мець кірунак’, vésti se ’мецца, шанцаваць’, славац. viesťдаваць кірунак, накіроўваць’; ’суправаджаць, прыводзіць’; ’весці эскортам’; ’весці каналам (ваду, нафту)’; ’кіраваць (машынай, караблём)’; ’пракладваць’ і ’кіраваць, весці дзейнасць’; ’выконваць пэўную работу’; ’праводзіць (цяпло, электрычнасць)’; ’весці размову, дэбаты’ і інш., viesť sa ’мецца, шанцаваць’, славен. vȇsti ’весці; дапамагаць; служыць чаму-небудзь’; ’выгадна прадаць’, vȇsti se ’трымаць, паводзіць сябе’, серб.-харв. во̀дити ’весці’, макед. води, балг. водя, ст.-слав. ведѫ, вести ’тс’. Выступае ў асновах *ved‑/*vod‑ і *vad‑. Мае адпаведнікі ў балтыйскіх мовах: літ. vèsti, vedù ’весці; кіраваць, быць на чале чаго-небудзь; жаніцца з кім-небудзь; прыносіць, нараджаць’, лат. vest, vedu ’весці’; ’вадзіць (машыну)’, vesties ’шанцаваць, добра ісці (аб рабоце)’, ст.-прус. weddē ’вяду’, а таксама ў ірл. fedid ’вядзе’, ст.-перс. vādajeiti ’вядзе, цягне’. Такім чынам, прасл. vedti (dt > tt > st) утворана пры дапамозе суф. ‑ti ад асновы ved‑, якая ўзыходзіць да і.-е. кораня *u̯edh‑ (Фік, 1, 4, 129; Уленбек, 269). Гл. таксама Фасмер, 1, 284; ЭСРЯ, 1, В, 74–75; Голуб-Копечны, 413; Брукнер, 619; Махэк₂, 685; БЕР, 1, 170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́ткі1 ’хуткі, скоры, імклівы; вёрткі, спрытны’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Жд., ТС, Бяльк.); ’хуткі, жвавы, шпаркі, гарачы, азартны’ (Шпіл., Яруш.), ’упарты, свавольны’ (Ласт.), prýtki ’жорсткі ў абыходжанні’ (Яруш.), ’упарты, свавольны’ (Ласт.), prýtki ’жорсткі ў абыходжанні’ (беласт., Бел.-польск. ізал.). Сюды ж вытворнае пры́тка ’хутка’ (Сцяшк. Сл., Растарг.). Укр. дыял. притки́й ’хуткі, спрытны’, рус. пры́ткий ’скоры, хуткі, вёрткі’. Прасл. *prytъkъ(jь) паходзіць ад *prytjati (варыянты *prъtiti, *prъtěti, *prъtnǫti), прадстаўленага ў ст.-польск. pryciać, pruciać ’бегаць, рыскаць, вышукваць, корпацца’, prytnąć ’ускочыць’ (Варбат, Этимология–1971, 10), роднаснага літ. spráusti ’ўціскваць’, sprũsti ’вырывацца, выслізгвацца’, лат. sprautiês ’падымацца, прарастаць (пра бульбу)’, с.-в.-ням. spriessen ’пускаць парасткі’, ст.-англ. spréwlian ’кідацца; корпацца’, англ. sprawl ’расцягнуць’ (Фасмер, 3, 391–392); да гэтай жа асновы Махэк₂ (487) узводзіць і чэш. дыял. prtit ’прарастаць, даваць усходы’, серб.-харв. pr̀tit ’вырастаць з зямлі’, што пацвярджаецца семантыкай польск. pęd ’імкненне’ і ’парастак’, рус. побе́г ’уцёкі’ і ’парастак’ (спецыяльна гл. Варбат, Слав. языкозн., XII, 119–121: значэнне ’хуткі’ ўзнікае ў гісторыі асобных славянскіх моў). Сюды ж рус. дыял. вы́прыть ’выпіць адным махам, адразу’ (< *pry‑ti, гл. Куркіна, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 204). БЕР (5, 738) далучае сюды і балг. при́ткам ’кідацца; піхаць, адпіхваць’, при́тнем ’адпіхнуць’, для якіх узнаўляецца праформа *pryti, паводле Геаргіева (Въпроси, 22), з зыходнай асновай *prypt‑, гл. при́пкам, при́пна ’кідацца, бегчы’; апошнія (згодна з БЕР, 5, 727) выводзяцца з *pripęti (гл. пяць, пну). Гл. прыт, прыць і наступнае слова, а таксама Этимология–1968, 92; БЕР, 5, 737 (притек); ESJSt, 12, 720.

Пры́ткі2 ’стромкі’: прыткі бераг ракі (Ласт., пад крутой). Параўн. каш. přitki ’круты, стромкі’. Паводле Папоўскай–Таборскай (SEK, 4, 131), апошняе ўтворана пры дапамозе суфікса ‑kъ (‑ъkъ‑jь) ад архаічнага славін. přiti ’тс’, для якога Хінцэ (Z hist., 195–198) рэканструюе прасл. дыял. *pri‑i‑tъ ’стромкі’ (< *pri‑i‑ti, гл. прыйсці), параўн. семантычна і марфалагічна аналагічнае лац. sub‑i‑tus ’круты, стромкі’. Борысь (SFPS, 30, 9–11) выводзіць названую форму з прасл. *prytъ < і.-е. *pru‑to‑ > архаічны прыметнік з суфіксам *‑to‑ ад і.-е. *preu‑ ’скакаць’, літаральна ’які скача, падскоквае’, што аб’ядноўвае значэнні ’хуткі, жвавы’ і ’стромкі, круты’ і параўноўваецца з беларускім пры́тны ’стромкі, круты’ і ’хуткі, рухлівы’ (гл.), параўн. таксама SEK, 4, 130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Род1, руод, ро̂д, рід ’рад пакаленняў, якія паходзяць ад аднаго продка’, ’асноўная арганізацыя першабытнаабшчыннага ладу’, ’родзічы, сваякі, радня’, ’сям’я’, ’паходжанне, прыналежнасць да пэўнага саслоўя’, ’разнавіднасць, сорт, тып’, ’спосаб, характар, напрамак’ (ТСБМ, Федар. 6, Мат., ТС, Др.-Падб., Бяльк., Ян., Бір., Стан., Бес., Байк. і Некр., ПСл; мін., Шн.; калінк., воран., ЛА, 3; Яшк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’пол’ (Байк. і Некр.), ’парода (пра жывёлу)’ (ПСл). Укр. рід, рус. род, польск. ród, н.-луж. rod, в.-луж. ród, чэш., славац. rod, славен. rȏd, серб. ро̑д і харв. rȏd, макед. род, балг. род(ъ̀т), ст.-слав. родъ. Прасл. *rodъ, звязанае чаргаваннем у корані з ц.-слав. редъ ’ежа’, ’з’яданне, паглынанне’, славен. redíti ’карміць, гадаваць, вырошчваць’, роднаснае лат. rads ’родзіч’, ’пол’, ’крыніца, пачатак, паходжанне’, ’радня’, raža ’багаты, шчодры ўраджай’, ’поспех’, ’вялікая сям’я’, літ. rasmė̃ ’ураджай’, лат. rasma ’росквіт, урадлівасць’ (Міклашыч, 280, Махэк₂, 514; Фрэнкель, 683), ст.-інд. vrādhant‑ ’які паднімаецца’, várdhati ’расце, множыцца, узмацняецца’, vṛddhás‑ ’які вырас, вялікі, стары’, авест. vərəẟaiti ’расце’, ст.-грэч. ὀρυός, дар. βορυός ’прамы, правільны, сапраўдны’ (Фасмер, 3, 490–491). З гэтых форм выводзяць назоўнік дзеючай асобы і.-е. u̯ródhos‑, якое з асновы цяпер. часу u̯rédhe/o (Траўтман, 234; Фасмер, 3, 491; Бязлай, 3, 190; Покарны, 1167; Младэнаў, 562; БЕР, 6, 296; ESJSt, 13, 771–3). Трубачоў (Дополн., 3, 491), супастаўляе слав. *rodъ з арм. ordi ’сын’, хец. h̬ardu‑ ’праўнук’ і ўзводзіць іх да і.-е. *əordh‑ ’высокі’, ’які вырас’. Ондруш (, 9, 1958, 150) услед за Трубачовым шукае сувязь паміж *rodъ і *orsti ’расці’.

Род2 ’роды’ (віл., Сл. ПЗБ), н.-луж. rod, в.-луж. ród ’нараджэнне’. Да радзі́ць (гл.). Сюды ж ро́ды ’фізіялагічны працэс выхаду плода з цела маці’ (ТСБМ, ТС).

Род3 ’ураджай’ у выразе: дай, Божа, на жытычко род (маг., Шн.; Жд. 2, Ян., Юрч. Вытв.), серб. ро̂д і харв. rȏd, макед. род ’тс’, рус. маск. роди́вый ’які дае багаты ўраджай’, укр. роди́ти, бел. радзі́цьдаваць багаты ўраджай’. Старажытнае балтаславянскае ўтварэнне, параўн. лат. raža ’багаты ўраджай’ (з *radi̯ā), а таксама славен. rodína, серб. родѝна, харв. rodìna ’ўрадлівасць’, серб. ро́дац ’пладовае, пладаноснае дрэва’. Сюды ж ро́дный ’урадлівы’ (Юрч. Фраз. 2, Юрч. СНС), ро́дны ’пладавіты, ураджайны’ (Нас., Стан.), ’буйны, высокага росту’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пи́ща ж.

1. е́жа, -жы ж.; (съестные припасы) харч, род. ха́рчу м.; (корм) корм, род. ко́рму м.; (кушанье) стра́ва, -вы ж.; яда́, род. яды́ ж.; (питание) харчава́нне, -ння ср.;

здоро́вая пи́ща здаро́вая е́жа;

лёгкая пи́ща лёгкая е́жа;

мясна́я пи́ща мясна́я е́жа, мясны́ харч;

пи́ща живо́тных корм жывёл;

горя́чая пи́ща гара́чая стра́ва;

пи́ща и питьё яда́ і піццё;

приго́дный для пи́щи прыго́дны для яды́;

употребля́ть в пи́щу е́сці, ужыва́ць як е́жу (для яды́);

2. (вещества, питающие организм) пажы́так, -тку м.;

пи́ща расте́ний пажы́так раслі́н;

3. перен. пажы́так, -тку м., пажы́ва, -вы ж.;

духо́вная пи́ща духо́ўны пажы́так;

пи́ща для ума́ пажы́так для ро́зуму;

дава́ть пи́щу чему́-л. перен. дава́ць пажы́ву чаму́е́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пока́зывать несов.

1. пака́зваць; (проявлять, обнаруживать) праяўля́ць, выка́зваць, выяўля́ць;

пока́зывать но́вый спекта́кль пака́зваць но́вы спекта́кль;

пока́зывать интере́сный о́пыт пака́зваць ціка́вы до́след;

пока́зывать свою́ рабо́ту специали́сту пака́зваць сваю́ пра́цу спецыялі́сту;

пока́зывать хра́брость пака́зваць (праяўля́ць, выяўля́ць) хра́брасць;

пока́зывать себя́ хоро́шим това́рищем пака́зваць (праяўля́ць) сябе́ до́брым тава́рышам;

пока́зывать свою́ ра́дость пака́зваць (выка́зваць, выяўля́ць) сваю́ ра́дасць;

2. юр. пака́зваць; (о свидетеле) све́дчыць;

э́тот челове́к пока́зывает, что ви́дел вас гэ́ты чалаве́к све́дчыць, што ба́чыў вас;

пока́зывать приме́р пака́зваць пры́клад;

пока́зывать вид рабі́ць вы́гляд, дава́ць зразуме́ць;

и ви́да не пока́зывать і вы́гляду не пака́зваць;

не пока́зывать и но́са не пака́зваць і но́са;

не пока́зывать и глаз не пака́зваць і вачэ́й, не пака́звацца і на во́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вярну́ць 1, вярну, вернеш, верне; зак., каго-што.

1. Аддаць узятае. Вярнуць пазычанае. Вярнуць доўг. □ Вярнула смелая Марылька гаспадару каня і ўсё дабро. Якімовіч.

2. Атрымаць назад што‑н. затрачанае, зрасходаванае. Не то што ўраджай сабраць, нават насення людзі вярнуць не змаглі... Грамовіч.

3. Прымусіць або ўгаварыць вярнуцца назад. [Людзі], тулячыся да хвоі, баяліся паварушыцца — усё ім здавалася, што іх хтосьці бачыць і верне іх зараз назад. Чорны. Далей аўтобуснага прыпынку Зіна не дазволіла сябе праводзіць, нават Сямёна вярнула. Шыцік. // перан. Выклікаць, узнавіць у каго‑н. ранейшае (пра думкі, настрой). Гэтыя словы адразу вярнулі Язэпа да рэальнасці. Шахавец. Гудок вярнуў Міхала да ранейшых думак. Карпаў.

•••

Вярнуць да жыцця — аднавіць жыццёвыя сілы, энергію, функцыі каго‑, чаго‑н.; вылечыць.

вярну́ць 2, вярну, вернеш, верне; незак., што.

1. Мяняць напрамак руху, паварочваць. Суровыя і маўклівыя перавозчыкі са стрэльбамі і гранатамі.. плывуць некаторы час удоўж берага.., а потым вернуць упоперак Прыпяці і шчасліва прыстаюць на яе другі бераг. Колас. Сонца вярнула з поўдня, пякло, паліла твар. Пташнікаў.

2. Нахіляць, валіць на бок, пераварочваць. Вярнуць воз. □ — На бок вярніце, дном угору! Палечым зараз, наш ты хворы! — Да чоўна дзядзька так звярнуўся. Колас.

3. перан. Разм. Схіляць да чаго‑н., даваць пэўны напрамак думкам, размовам і пад. Не туды, брат, вернеш! □ [Варывончык:] — Ты [Аксіння] занадта ўжо стала вярнуць усюды на сваё. Кулакоўскі.

4. перан. Разм. Перакладаць віну на другога. Жывёлаводы вярнулі на брыгадзіраў, брыгадзіры абвінавачвалі жывёлаводаў. Дуброўскі. [Бабуля:] — Мачыха сама мёд крадзе, а верне ўсё на падчаранят. Брыль.

5. Разм. Варочаць што‑н. цяжкае, грувасткае; выконваць цяжкую работу. Ззаду [трактара] падскоквалі плугі, скраблі дарогу і вярнулі дзёран. Пташнікаў.

6. Рухацца, падаць, узнімацца суцэльнай плынню. На маленькім століку стаіць самавар і скавыча на ўсе галасы.. аж пара з яго верне. Колас.

•••

Вярнуць нос — адносіцца да каго‑, чаго‑н. з пагардай; грэбаваць кім‑, чым‑н.

Горы вярнуць на каго — няславіць, гаварыць пра каго‑н. дрэннае.

З душы верне — пра што‑н. вельмі непрыемнае, агіднае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнаць, ганю́, го́ніш, го́ніць; пр. гнаў, ‑ла; незак., каго-што.

1. Прымушаць рухацца ў якім‑н. напрамку. Гнаць статак у поле. □ Асенні вецер гнаў па небе разарваныя хмары, ён ачышчаў ад іх неба. Чорны. // Забіваць, уганяць у што‑н. Гнаць цвік у сцяну. // Разм. Прымусова пасылаць, адпраўляць куды‑н. Гвалтам цар гнаў людзей па бітву з невядомым ворагам. Бядуля. // Праганяць, выганяць. Гнаць ворагаў з роднай зямлі. // Разм. Накіроўваць рух чаго‑н., весці кіруючы. Гнаць плыты па рацэ. // безас. Разм. Хутка ісці куды‑н. Куды цябе гоніць?

2. Прымушаць хутка рухацца, наганяць. Мы ехалі нейкай незнаёмай дарогай, спыняліся ў лесе і зноў гналі коней. Асіпенка. // Весці (аўтамабіль, поезд і пад.) на вялікай скорасці. А цягнік усё ішоў... І трывожны сігнал, І масты, і засады мінуў ён даўно. За вярстою вярсту Камісар яго гнаў. Глебка. // перан. Рабіць што‑н. хутка і многа, прымушаючы да гэтага сябе ці каго‑н. [Марыля], як рабіла на полі, дык больш за ўсіх работу гнала. Чорны.

3. і без дап. Праследаваць, ісці па слядах звера. Гнаць зайца. Сабака добра гоніць. // перан. Уст. Прыгнятаць, праследаваць, мучыць. Хоць нядоля мяне гнала, Усё ж мне сілы не зламала. Колас.

4. безас. Вельмі хутка расці. Сасну гоніць уверх.

5. Здабываць пры дапамозе перагонкі. Гнаць дзёгаць. Гнаць алей. // Выклікаць выдзяленне чаго‑н. Гнаць пот. / у безас. ужыв. Гоніць сліну.

6. Працуючы чым‑н., рабіць, утвараць. Гнаць пракос. □ Цяпер пад трактар плуг бы столямешны, Каб гнаць барозны шырынёю ў гоні. Аўрамчык.

7. Разм. Моцна слабіць (пра жывот).

8. звычайна ў ф. заг. гані́(це). Даваць. Гані тры рублі.

•••

Гнаць мятлою — груба выганяць.

Гнаць у магілу (труну, на той свет) — мукамі даводзіць да смерці.

Гнаць у шыю (карак, каршэнь) — а) груба выганяць; б) прымушаць хутка рабіць што‑н., падганяць. Не спяшайся, ніхто цябе ў каршэнь не гоніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галава́, -ы́, мн. гало́вы і (з ліч. 2, 3, 4) галавы́, -о́ў, ж.

1. Верхняя частка цела чалавека або жывёлы, якая складаецца з чарапной каробкі і твару або морды жывёлы.

Схіліць галаву ў знак павагі.

Схапіцца за галаву (таксама перан.: жахнуцца). Біць па галаве (таксама перан.: даваць заўвагі за няправільныя дзеянні, учынкі). Нічога не прыходзіць у галаву каму-н. (перан.: не можа ні пра што думаць, засяродзіцца).

2. Адзінка падліку жывёлы.

Сто галоў свіней.

3. перан. Розум, свядомасць, развага.

Чалавек з галавой.

Цвярозая г.

У яго міністэрская г. (пра дзелавога, разважлівага чалавека). Эх, ты, г., не ўцяміў простай рэчы... (іран.; пра някемлівага чалавека).

4. м., перан. Кіраўнік, начальнік; старэйшы ў сям’і.

Усёй справе г.

Гарадскі г. (уст.). Г. сям’і.

5. перан. Пачатак чаго-н., пярэдняя частка.

Г. дэманстрацыйнай калоны.

6. Харчовы прадукт у форме шара, конуса.

Г. сыру.

Бедная галава — пра няшчаснага чалавека, які выклікае спагаду.

Брацца (узяцца) за галаву (разм.) —

1) быць вельмі здзіўленым, уражаным чым-н.;

2) своечасова спахапіцца, зразумець.

Браць (узяць) у галаву што (разм.) — многа думаць пра што-н.

Валіць (перакладаць) з хворай галавы на здаровую (разм., неадабр.) — перакладваць віну на іншага.

Выкінуць з галавы каго-што (разм.) — перастаць думаць, забыцца пра каго-, што-н.

Галава і два вухі (разм., неадабр.) — пра нездагадлівага, прастакаватага чалавека.

Галава садовая (разм., неадабр.) — пра някемлівага, неразумнага чалавека, разяву.

Галава як рэшата (разм.) — пра дрэнную памяць.

Дайсці сваёй галавой (разм.) — самастойна разабрацца ў чым-н.

Дурыць галаву (разм., неадабр.) — збіваць з панталыку сваімі патрабаваннямі, капрызамі.

Крукам (шастом) галавы не дастаць каму (разм., неадабр.) — пра вельмі ганарыстага чалавека.

Лезці ў галаву (разм.) — неадступна, назойліва ўзнікаць, з’яўляцца ў думках.

Мець галаву (на плячах, на карку) (разм., неадабр.) — быць талковым і разумным.

На галаву (разм.) — у разліку на кожнага.

На сваю галаву (разм.) — сабе на клопат.

Прыйсці ў галаву (разм.) — з’явіцца, узнікнуць (пра план, намер і пад.).

Прытуліць галаву (разм.) — знайсці прытулак дзе-н.

Як снег на галаву (разм.) — нечакана, раптоўна.

|| памянш. гало́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж. (да 1 і 6 знач.).

|| ласк. гало́вачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. галаўны́, -а́я, -о́е (да 1 і 5 знач.).

Г. мозг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трыма́ць ‘узяўшы ў рукі (рот, зубы), не даваць выпасці’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Шат., Шымк. Собр., Касп., Мядзв., Мал., Яруш., ТС), трыма́ці, трыма́ті, трыма́ты ‘тс’ (Бес., Булг., ЛА, 3), трума́ць ‘тс’ (гродз., Нар. лекс.); перан. трыма́ць ‘утрымліваць, захоўваць за сабою, быць уладальнікам’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт.; ашм., Сл. ПЗБ), ‘мець у сваёй уладзе, у духоўным падпарадкаванні’, ‘прымушаць знаходзіцца каго-небудзь дзе-небудзь супраць яго волі, не выпускаць’ (ТСБМ) (там жа), ‘выхоўваць, трымаць у рамках’ (маст., Сл. ПЗБ), ‘трымаць скаціну’ (Бяльк.), ‘гадаваць, разводзіць’ (Сл. ПЗБ), ‘служыць апорай, падтрымліваць, быць на чыімсьці баку’ (ТСБМ, Шат.), ‘стаяць, працягвацца (пра мароз)’ (беласт., Сл. ПЗБ), ‘захоўваць; трымаць (у хляве)’ (там жа, Бяльк., Вушац. сл.), ‘адпаведным чынам паводзіць сябе’ (ТСБМ), ‘ажыццяўляць, выконваць, здзяйсняць (экзамен, адказ, ініцыятыву)’ (там жа), ‘трываць’ (ТС); ст.-бел. тримати, тримать, трымати ‘трымаць, не выпускаць, захоўваць, выкарыстоўваць; утрымліваць; мець думку, погляд, стаўленне’ (1492 г., ГСБМ). Параўн. польск. trzymać ‘трымаць’, чэш. мар. třímati ‘тс’, чэш. літарат. třímat ‘сціскаць, моцна трымаць’, усх.-славац. trimae se ‘трымацца ў добрым здароўі’, ‘быць добра выхаваным’, якія, паводле Борыся (652), узыходзяць да прасл. дыял. *trimati ‘ўтрымліваць, затрымліваць, захоўваць у пэўнай пазіцыі’, што разглядаецца як каўзатыў ад прасл. (s)trьmĕti ‘тырчаць, выступаць, быць нерухомым’, што да прасл. *strьmъ ‘які тырчыць, выступае, стромкі’. Побач са славен. tŕma ‘ўпартасць’, tŕmati, tŕmiti ‘ўпарціцца’, малапольск. trzmić ‘вытыркацца’, ст.-чэш. třmĕti ‘паднімаць угору’, такі шлях развіцця падмацоўваецца знешнімі параўнаннямі з нідэрл. stram, н.-ням. stramm ‘тугі’, ‘бадзёры, бойкі, моцны’, ст.-грэч. στερέμνιος ‘цвёрды, тугі, моцны’ < і.-е. *(s)terh₁‑ ‘быць цвёрдым, моцным, тугім’ (Бязлай, Eseji, 150; Сной₂, 705; Махэк₂, 653; Борысь, 652; ЕСУМ, 5). Мартынаў (Прарадзіма, 24) генетычна суадносіць *trimati з балг. трем ‘ганак’, макед. трем ‘сені, крыты ганак’, серб. тре̑м ‘сені’, славен. trȇm ‘павець, страха’ і разглядае ст.-англ. trymman ‘трымаць, умацоўваць’ у якасці славянскай інфільтрацыі ў германскія мовы, што сведчыць пра яго інавацыйны характар, які праявіўся і ў экспансіі на ўсходнеславянскія тэрыторыі — беларускую і ўкраінскую (Золтан, Athila, 546; Гарбуль, 184), дзе ўспрымалася як запазычанне, у якім rz (ř) замяняецца на р, але гэта не дае падстаў думаць, што запазычанне адбылося яшчэ да замены  > ř > rz у польскай мове (Векслер, Гіст., 65). Сюды ж вытворныя трыма́ньне ‘паводзіны’ (Байк. і Некр.), трыма́ны ‘які ўжо быў ва ўжытку’ (Нас.), а таксама трыма́лы ‘ўстрыманы, сціплы’ (Нас.), трыма́ласць ‘вытрыманасць’ (Байк. і Некр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)