Ты́ры-пы́ры слэнг. ‘тое-сёе’ (Рамза, Бел. гутарк.). Рыфмаванае спалучэнне слоў гукапераймальнага паходжання, параўн. тыр-тыр, пыр2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ца ’рагатка’ (драг., Сл. Брэс.), ’прашча’ (Скарбы), ст.-бел. процъ ’прашча, прастка’. З польск. proca ’прашча’. Этымалогію гл. прашча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэд (прэш) ’перад’ (астрав., Сл. ПЗБ), ст.-бел. предъ, побач з передъ, передо ’тс’ (Альтбаўэр). З польск. przed ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́шчыт ’франтон’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. ст.-польск. zaszczyt ’заслона’. Бел. рэгіянальнае слова, відаць, з польск. Корань гл. шчыт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нято́ўпіцца ’не змяшчацца’: Як падзялілі бацькаву палоску, бык і барана нятоўпіцца (лаг., Сл. бел. нар. фраз.), Гл. рэдкае то́ўпіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паядынкам, ст.-бел. поединкомъ, поедынкомъ ’паасобку, асобна’ (1578 г.) запазычаны са ст.-польск. pojedynkiem ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пентэ́лька ’пятля для зашпільвання’ (астрав., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі польск. piątla ’пятля’ і бел. пяце́лька. Да пятля́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малочлівы ’ўдойны, малочны’ (Нар. Гом.). Укр. молочливый ’тс’. Да малако (гл.). Аб суфіксе ‑лів‑ гл. Бел. грам.₂, 1, 303.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядні́к, меднік ’пчаляр’ (ТС; слаўг., Бел. лекс.Яшк.; чачэр., Жыв. сл.), укр. паўн.-ровенск. медяр ’тс’. Да мёд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мігавіца, мы́гавіца, мыга́віца ’маланка’. Палескае (Дзендзелеўскі, Бел.-укр. ізал., 25). Рус. смал., пск. ми́говка ’тс’. Да міг, міга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)