пахра́пванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пахрапваць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чутно было пахрапванне, некаторыя ў сне ўскрыквалі, сёй-той нешта незразумелае мармытаў. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недапрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. недапрацаваць (у 2 знач.).
2. Загана, недахоп у працы. [Іван] настойліва шукаў, як ліквідаваць канструктарскую недапрацоўку. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нака́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. накатаць (у 1 знач.).
2. Спец. Паверхня металу, атрыманая шляхам дэфармавання і ўшчыльнення яго верхняга слон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праграмі́раванне, ‑я, н.
Спец.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праграміраваць.
2. Раздзел прыкладной матэматыкі, які вывучае і распрацоўвае метады і сродкі складання праграм для вылічальных машын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лупцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.
Дзеянне паводле дзеясл. лупцаваць (у 1 знач.) і лупіць 1 (у 2 знач.).
•••
Даць лупцоўку гл. даць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распа́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распальваць — распаліць.
2. Тое, што і распалка (у 2 знач.). [Віктар:] — Падрыхтуй ты чаго-небудзь сухога на распал. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. рассыпаць — рассыпаць (у 1, 2 знач.).
2. Р мн. ‑пак. Страта ў вазе сыпкіх тавараў; раструска.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саймава́нне, ‑я, н.
Разм. іран.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. саймаваць.
2. Сумеснае абмеркаванне якога‑н. пытання; нарада. Пайшлі нарады, саймаванні, кіпела, быццам у віры. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саско́к, ‑у, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. саскочыць; скачок. Саскок з парашутам. □ На перакладзінах у Лісіцкага нічога падобнага не было. А па брусах? Саскок экстракласа. Пінчук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сквірчэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сквірчэць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Толькі сквірчэнне сала на патэльні ды пах каўбасы прымусілі .. [вага] адысці ад акна. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)