дайгра́цца сов., прям., перен. доигра́ться;

а́ўся да таго́, што пачалі́ бале́ць ру́кі — доигра́лся до того́, что на́чали боле́ть ру́ки;

глядзі́, ~ра́ешся! — смотри́, доигра́ешься!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дало́нь, ‑і, ж.

Унутраны бок кісці рукі. Закрыць твар далонямі. □ Ладзім выкаціў бульбіну, узяў яе ў рукі, паперакідваў з далоні на далонь — пакуль астыла, і пачаў лупіць. Ставер. Алена ідзе і раз-пораз выцірае далонню з твару пот. Мележ.

•••

Біць (пляскаць) у далоні гл. біць.

Як на далоні — пра што‑н. выразна і поўнасцю бачнае. Усё, што ляжала каля рэчкі і за ёю, было як на далоні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́га, ‑і, ДМ змозе, ж.

1. Здольнасць рабіць што‑н.; сіла, магчымасць. Наколькі хопіць сілы ў мяне, змогі, наколькі хопіць дзён жыцця майго, — мы пойдзем хваляй, палкай, як агонь, ад перамогі і да перамогі. Дубоўка. Хоць пацяжэлі рукі, цела, ногі, І ўжо ўзняцца мы не мелі змогі, А вочы пільна паглядалі ў далеч. А. Астапенка.

2. Моцная стомленасць, поўнае бяссілле. Балелі рукі, млелі ногі, Старыя падалі ад змогі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мяжпе́рстніца, міжперсніца, мяжыперсьніца ’ворлікі звычайныя, Aquilegia vulgaris L.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1, Касп.), мяжперсціца ’гусялапка востравугольная, Alchemilla (L.) acutangula Buser’ (Дэмб. 1; паўн.-усх., Кіс.), міжыпірніктрава, што расце вясной на лузе на поплаве, у якой ліст нагадвае пяць пальцаў рукі (КЭС, лаг.). Рус. междуперстница — некалькі іншых назвах раслін; смал. межепарщица, межиперстица ’гусялапка’. Да мяжыперніца (гл.). Расліны ўжываліся ў народнай медыцыне ў якасці прысыпак пры септычных захворваннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адмахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Узмахам рукі, галавы адкінуць. Заяц адмахнуў грыўку вышэй на лоб, узважыў бот на руцэ, пастукаў костачкамі пальцаў па падэшве, прыцмокнуў. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апу́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які апух, ацёк. Маленькія спрытныя рукі пяшчотна дакраналіся да ран, да апухлага цела. Новікаў. Перад.. [Йонасам] стаяў з памятым тварам і апухлымі чырвонымі павекамі Кузьма Шавойка. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атамахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Судна з атамным рухавіком. Усё, што збудавалі нашы рукі, Усё, што мы стварылі на зямлі, — Атамаходы і сімфоній гукі Спачатку толькі думкамі былі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацёчны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ацёку.

2. Які мае ацёк, ацёчнасць. Ацёчныя ногі. □ Згорблены, з нездаровым, ацёчным тварам, выціраючы рукі кашлатым ручніком, [доктар] падышоў да раненага. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васпава́ты, ‑ая, ‑ае.

Які мае сляды воспы; рабы. Васпаваты твар у ямачкі, рыжая, шырокая барада, карча[кава]тасць у плячах і кароткія дужыя рукі — усё гэта надае.. [качагару] выгляд суровага асілка. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.

Зрабіць цёплым, сагрэць што‑н. Абагрэць рукі. □ Сёння я незвычайна радасны, Ну, не хлопец — усмешка адна: Цеплынёю дваццаціградуснай Абагрэла мяне вясна. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)