выдзіма́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выдзімаць — выдзьмуць (у 1 знач.).

2. Выраб пустацелых прадметаў з расплаўленага шкла пры дапамозе моцнага струменя паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́плаўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выплаўляць — вымавіць.

2. Тое, што выплаўлена, атрымана ў выніку плаўкі. Сутачная выплаўка чыгуну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарадзьба́, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. гарадзіць (у 1 знач.).

2. Агароджа, плот. І не курыўся доўга дым Над гарадзьбой і гарадзішчам. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аглушэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. аглушаць — аглушыць (у 1 знач.).

2. Спец. Страта звонкім гукам звонкасці і пераход яго ў адпаведны глухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саката́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сакатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З крапівы з пярэпалахам выскачыла курыца, зайшлася ў радасным сакатанні. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сале́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. саліць (у 1, 2 знач.).

2. Пасоленыя ў запас харчовыя прадукты. Вылі там розныя саленні і варэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сачы́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Разм. Тое, што і сачавіца. [Іван Сцяпанавіч:] — Паводле колькасці бялку, а таксама вугляводаў сачыўка стаіць вышэй гароху і фасолі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верць, выкл. у знач. вык.

Ужываецца паводле знач. дзеясл. вярцець — вярцецца, павярнуць — павярнуцца.

•••

Хоць круць-верць, хоць верць-круць — як ні рабі, няма выхаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віта́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вітаць, вітацца.

2. Прывітанне. — Добры дзень, — кінуў я сваё вітанне. — Добры дзень, — пачуў нядружны адказ. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́рыва, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. араць.

2. Узаранае поле. Дзяўчынка бегла проста па ворыве, лёгка.. пераскокваючы з скібы на скібу. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)