зга́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Даць ганьбу каму‑, чаму‑н., дрэнна адазвацца аб кім‑, чым‑н. Аксіння Хвядосаўна зганіла амаль усё, што да яе прыходу нагатавала Раіса. Шамякін. Цімох ганарыўся ім, і быў гатоў біцца з тым, хто асмельваўся зганіць Чорана. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́даўна, прысл.

1. Даволі даўно. Цемнавата ўжо ў лесе, сонца подаўна зайшло, але гэты мяшок, мабыць, відзён будзе кожнаму нават і ў поўным змроку. Кулакоўскі.

2. Тым больш. [Ціхан:] — І тады шапкі мы не дужа ламалі перад немцам, а перад цяперашнім немцам і подаўна. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праці́віцца, ‑ціўлюся, ‑цівішся, ‑цівіцца; незак.

Выказваць нязгоду, супраціўляцца. Пачалі будаваць дарогу праз балота. Старыя працівіліся, але моладзь не ўтаймавалася, пакуль не ўзяла верх. Чарот. Дзеду Талашу не сядзіцца ў хаце, але і ад хаты адрывацца не выпадае, тым болей, што бабка Наста працівіцца гэтаму. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабаўні́к, ‑а, м.

Той, хто рабуе каго‑, што‑н.; грабежнік. Ці ён які рабаўнік, ці злыдзень, навошта б спыняць яму гэтага мірнага таўстуна, настаўляць на яго пісталет, тым болей рабаваць, калі б не фашызм, не вайна, не палон з тысячамі пакут і зняваг. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскладны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, які можна разлажыць, рассунуць, разагнуць у месцах згібаў. Раскладны стол. Раскладное вудзільна. □ Чаго толькі няма ў тым буданчыку! Тут і раскладныя лесвіцы, з дапамогай якіх увосень збіраюць яблыкі, і няскончаны рамачны вулей, які майструе дзед Мірон, і розны інструмент. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаадда́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць самаадданага. [Андрэй:] — Няма такой узнагароды, якая магла б быць годнай вашай адвагі і самаадданасці. Самуйлёнак. Жыццё паказвае, што толькі тым [паэтам], якія ўсім сэрцам любілі літаратуру, да самаадданасці, да самазабыцця, удалося пазнаць радасць прызнання і заняць сваё месца сярод вялікай кагорты літаратараў. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяля́нства, ‑а, н.

Клас сялян. Саюз пралетарыяту з сялянствам. □ Сялянства, у тым ліку і беларускае, пад кіраўніцтвам рабочага класа ўсё шырэй і шырэй уцягваецца ў барацьбу супроць самадзяржаўя. Каваленка. // У дарэвалюцыйнай Расіі — сялянскае саслоўе. Паходзіць з сялянства. // зб. Сяляне. Тут [у карчме] п’янствавала навакольнае сялянства. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упаі́ць, упаю, упоіш, упоіць; зак., каго.

Разм. Напаіць дап’яна. [Іван:] — Мяне не ведаеш, Тацяна, Гарэлкай цяжка ўпаіць. Па тым, што выпіў я, да рана Гатоў нагамі малаціць. Танк. Хлопцы знайшлі Хомку, пацягнулі з сабою і ўпаілі нейкаю бурдою — мешанінаю гарэлкі з півам і салодкаю вадою. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́ха, ‑і, ДМ юсе, ж.

Разм. Тое, што і юшка ​2 (у 1, 4 знач.). Тым часам каля шалаша Віктар.. гатаваў над агнём юху. Краўчанка. Па карку Баба так дала, Што Пеўню вочы засланіла І юха з Пеўня пацякла. Колас.

•••

Юху спусціць гл. спусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ператка́ць, мсцісл. пірятка́ць, патка́ць ’паткаць (чым)’ у сказах: Аснувала суконныя, а пыткала хлыпянкыю… Чым піряткеш, тым і ладна…, пірітыка́ньне, пытыка́ньня ’тканне, працэс ткацтва’ (Жыв. сл.). Фармальна да пера- і ткаць. Больш падрабязна гл. ператыка́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)