Ізво́зчык ’возчык, рамізнік’ (Бяльк.), рус. извозчик, дыял. изво́щик, укр. зво́щик, ст.-рус. извощикъ, извозщик ’перавозчык, рамізнік’. Утворана ад извозъ ’перавозка’ з суф. Nomina agentis ‑чик. Гл. Шанскі, 2, I, 25–26. Параўн. ізвознік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барэткі жаночыя туфлі’ (Касп.). Рус. дыял. баре́тки ’розныя віды жаночага абутку’ (смал., тул., свярдл., ярасл. і г. д.), баре́ты ’модныя чаравікі’ (данское). Паводле Шанскага, 1, Б, 43, магчыма, запазычанне з ісп. мовы (ісп. barreta ’скураная сцілка’). Няпэўна. Параўн. рус. дыял. баре́товый ’скураны’ (?): Надевал перчаточки баретовые (з песні). Зыходзячы з рус. дыял. варыянта буре́тки ’жаночы абутак’, можна лічыць, што слова таго ж паходжання, што і рус. буре́т, польск. burat, buret, boradek, boratek ’гатунак баваўнянай ці шарсцяной або шаўкова-шарсцяной матэрыі, якая мела ўзоры і зажывалася на парцьеры і для пакрыцця мэблі’ (а гэта з франц. burat, італ. buratto; Варш. сл., 1, 190, 235, 236). Тады значэнне ’скураны абутак’ другаснае, а першаснае ’абутак з матэрыі’ (гэта значэнне яшчэ вядома ў рус. гаворках). Таксама рус. перчаточки баретовые хутчэй за ўсё ’пальчаткі з матэрыі барету’ (гл. Краўчук, БЛ, 1973, 4, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калчада́н ’агульная назва мінералаў, якія з’яўляюцца сярністымі, мыш’яковістымі, а таксама сурменістымі злучэннямі металаў’ (ТСБМ). Тэрмін запазычан з рус. мовы, дзе праз франц. calcédoine узыходзіць да с.-лац. calcidonius, chalcedonius lapis. У сваю чаргу апошняе да χαλκηδών — мясцовай назвы ў Малай Азіі, прым. χαλκηδόνιος гл. Мацэнаўэр, Cizí sl., 210, дзе ў сувязі з рус. халцедон звяртаецца ўвага на рознае паходжанне рус. слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гва́рдыя ’гвардыя’ (БРС). Ст.-бел. гвардия, гвардея (Булыка, Запазыч.). Рус. гва́рдия, укр. гва́рдія. Ва ўсх.-слав. мовах гэта запазычанне з польск. gwardia (а гэта з іт. guardia). Гл. Слаўскі, 1, 383; Фасмер, 1, 398; падрабязна Шанскі, 1, Г, 41. Бел. гвардзе́ец, гвардзейскі новыя запазычанні з рус.рус. мове гэтыя словы з’явіліся ў другой палавіне XVIII ст., гл. Шанскі, 1, Г, 40–41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Літа́ўры ’ударны музычны інструмент’ (ТСБМ). З рус. литавры ’тс’, якое з с.-грэч. πολυταυρέα ’літаўры’ ў выніку гаплалогіі: ст.-рус. бить политавры > бить по литаврам > бить в литавры (Фасмер, 2, 501; Крукоўскі, Уплыў, 84). Брукнер (Die Slav. Fremdw. in Litauischen, Weimer, 1887, 23) рус. лексему выводзіць з літ. litaũras ’тс’, супраць чаго Мікала (Beitrage zur Kunde der indoger. Spr., Göttingen, 1895, 118).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мана́х1 ’член царкоўнай абшчыны, які жыве ў манастыры’, (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк.), укр., рус. монах, рус. ц.-слав. монахъ, якое з с.-грэч. μοναχός ’адзінокі’ (Бернекер, 2, 75; Фасмер, 2, 649).

Мана́х2 ’бутля’ (Ян.), рус. карэл. монах ’доўгая бутэлька з чырвоным віном’, тул. монах с рясой ’чацвяртная бутля з віном’. У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з мана́х1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Межава́ць ’пракладваць межы’, ’быць сумежным’, ’чаргавацца’ (ТСБМ; малар., Выг. дыс.), докш. межава́цца, тураў. межова́цца ’мець агульную мяжу, суседнічаць’ (Сл. ПЗБ, ТС), укр. межува́ти(ся), рус. межева́ть, ст.-рус. межевати ’тс’, в.-луж. mjezować, чэш. старое mezovati ’гранічыць’, балг. межо̀вам ’працую ў талацэ’. Відаць, старое паўн.-слав. утварэнне з суфіксам ‑ova‑ ад мяжа́ (гл.). Сюды ж межавік ’каморнік’ (Бяльк.), якое з рус. межевик ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куёўдзіцца ’вазіцца, марудзіць’ (Сцяшк. Сл., Нар. словатв., Жыв. сл., З нар. сл., Бяльк.). Укр. куйовдити ’лахмаціць’, рус. куёлдить ’сварыць’. Фасмер (WuS, 3, 202) бачыць у гэтых лексемах прэфікс ку‑, а каранёвую частку ён зводзіць да рус. елдыга ’сварлівы чалавек’, семантычна тоеснага куёлда ’тс’ (параўн. Фасмер, 2, 401). Аднак рус. елдыга само этымалагічна няяснае. Таму пытанне пра паходжанне куёўдзіцца застаецца адкрытым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапту́ха ’пухір на целе’ (Касп.), рус. пск., цвяр., наўг., алан. ’высыпка на целе пры воспе, адры, вятранцы; воспа, адзёр’, ’воспіны на твары’. Бел.-рус. ізалекса. Параўн. яшчэ рус. наўг., пск., пенз., ёнаў., прэйл., тарт. латушка, латушка ’адзёр’, лапты ’чырвоныя плямы і пісягі на целе’ (Даль, Б. м.). Генетычна звязана з лапта, лапата < прасл. lapъta < балт. lap- (> літ. lapas, лат. lapa ’ліст’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буро́іць ’гаварыць без толку’ (Бяльк.). Параўн. рус. буро́вить ’гаварыць; балбатаць; вярзці лухту’, буро́бить ’гаварыць няпраўду, ілгаць’. Рус. дзеясловы азначаюць таксама ’варушыць, узрыхляць; хваляваць; перамешваць; застаўляць цячы, біць крыніцай; многа наліваць з шумам і да т. п.’, таму можна меркаваць, што ўсе гэтыя словы адносяцца да буры́ць1, 2. Гл. Фасмер, 1, 247, які рус. буро́бить ’хлусіць’ адносіць да буро́вить ’біць крыніцай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)