со́рамна, прысл.

1. Брыдка, няёмка. Не бядуй, мая старая, Сёння сорамна ліць слёзы. Тарас. — Сорамна адракацца ад старых сяброў, Крон. Шыцік.

2. безас. у знач. вык., звычайна каму. Пра пачуццё сораму, што адчувае хто‑н. — А мне перад людзьмі сорамна, каб мой сын на казённых харчах вучыўся. Пальчэўскі. Было сорамна, брыдка і балюча да слёз, што ў такі адказны момант [Даміра] не здолеў стрымаць сябе. Асіпенка.

•••

Сорамна сказаць гл. сказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́льница ж. млын, род. млына́ м.;

ветряна́я ме́льница ветраны́ млын, вятра́к;

водяна́я ме́льница вадзяны́ млын;

парова́я ме́льница паравы́ млын;

кофе́йная ме́льница кафе́йны млыно́к;

лить во́ду на чью́-л. ме́льницу ліць ваду́ на чый-не́будзь млын;

воева́ть с ветряны́ми ме́льницами ваява́ць з ветрака́мі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дзеліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

1. Вылучыць з агульнай масы для якой‑н. мэты. Выдзеліць падводы для вывазкі дроў. Выдзеліць звеннявых. // Адзначыць якім‑н. чынам. Выдзеліць асноўную думку. □ Косця быў першы, каго Марынка тут нейкім чынам выдзеліла з астатніх. Шыцік.

2. Аддаць у карыстанне. Выдзеліць сыну частку маёмасці. □ Праўленне калгаса выдзеліла.. [Нямку] хатку ля канюшні. Кулакоўскі.

3. Вывесці на паверхню (з арганізма, са свайго саставу). Выдзеліць пот. Выдзеліць вуглякіслы газ. Выдзеліць цяпло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набале́ць, ліць; зак.

1. Стаць вельмі балючым ад працяглага болю. Палец набалеў ад нарыву. // перан. Стаць вельмі адчувальным ад доўгіх пакут, змучыцца (аб сэрцы, душы). Мімаволі горкі ўсхліп Ускалыхнуў яе ўсё цела, Бо сэрца дужа набалела. Колас.

2. перан. Сабрацца, накапіцца (пра што‑н. пакутлівае, цяжкае, нясцерпнае). [Аграном:] — Калі ў чалавека што набалела, то ён скажа: знойдуцца і словы і голас. Кулакоўскі. З лёгкай Косцевай рукі студэнты пачалі горача гаварыць аб тым, што ім набалела. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што і без дап.

1. Прымушаць рабіць што‑н. супраць жадання, волі. — Мамачка, давайце адпачнём трошкі, вельмі ж ногі забалелі. — А хіба ж я цябе прасіла, хіба ж я цябе няволіла ісці са мной? — чуліся прыглушаныя хусткай матчыны словы. Сабаленка. [Сымон] раіць Таццяне выйсці замуж за багацея.., раіць, але не няволіць. У. Калеснік.

2. Уст. Пазбаўляць волі; трымаць у няволі. Прыехалі [паліцыянты], заарыштавалі [настаўніка], няволілі ў астрозе і ў жоўтым доме... Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́нуць, лу́наць ’раптоўна згінуць, прапасці’ (Мядзв., Яруш., Янк. 2, Мат. Гом., Нас., ТС, Сл. ПЗБ; мсцісл., З нар. сл.), ’паступова згасаць і памерці’ (Касп.; слуц., БНТ, Лег. і пад.), ’памерці, здохнуць’ (івац., Нар. сл.), луну́ць ’знікнуць’ (Сцяшк. Сл.). Укр. н.-валын. лу́нути ’памерці’, рус. смал. лунуть ’памерці, здохнуць’. Да лу́пнуць (гл.), як прасл. kapnǫti < kapati, ці гінуць < gibnǫti.

Луну́ць ’лінуць’ (мазыр., Нар. Гом.). З ⁺лыну́ць, параўн. драг. лыну́тэ ’тс’. Пераход ы > у (як мы́лаусх.-палес. му́ло). Да ліць, ліну́ць (гл.). Гл. таксама Слаўскі, 4, 380–381 — lunąć ’лінуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Літба ’двухпялёстнік парыжскі, Circaea lutetiana L.’ (Касп.), маг. літпа ’тс’ (Кіс., Дэмб.). Няясна. Магчыма, назва звязана прыкметамі магічнасці з чэш. лексемамі litba, úlitba ’лівень’, ’ахвяраванне віна або іншай вадкасці багам’. У такім выпадку — да ліць (Трубачоў, Эт. сл., 15, 159). У іншых славян: польск. czarownik, чэш., славац. čarovník, харв. vilenička trava (< víla ’русалка’), рус. волшебная трава, колдовская трава, бел. чараўніца, калдуха, а таксама ням. Hexenkraut, Zauberkraut, франц. herbe aux sorciers, — з’яўляюцца перакладам лац. назвы, пра якую ведалі, што яна са ст.-грэч. κιρκαία, якое паходзіць ад імя чараўніцы Цырцэі (Кіркі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Непералі́ўкі ’безвыходны стан’ (Касп.), ’неспакой, трывога, пагроза’ (Варл.), ’не на жарт’ (Шат.), неперэ́ліўкі, непярэ́ліўкі ’дрэнь справы, бяда будзе’ (Янк. 1, ТС), ст.-бел. непереливки ’не жарты, сур’ёзная справа’ (пач. XVI ст., КГС). Меркаванне Шатэрніка пра запазычанне з польск. nie przelewki ’тс’ не зусім абгрунтаванае, паколькі патрабуе дапушчэння фанетычнай адаптацыі слова ў беларускай мове. Хутчэй можна разглядаць як уласна беларускае ўтварэнне на базе фразеалагізма піва не пераліўкі ’пра цяжкае становішча, калі няма часу на разважанні’, параўн. у скарочаным выглядзе не пераліўкі ’не паласа, нічога добрага не чакай’ (ТС); ад пераліць, гл. ліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імбры́чак ’чайнік для заваркі чаю’ (ТСБМ, БРС, Бяльк., Арх. Бяльк., Сцяшк. МГ, Касп., Мат. Гом., Гарэц., Інстр. I; В. В., 114), індры́чак (гом., Нар. слова, 160). З польск. памянш. imbryczek ’чайнік’ (літ. im̃brikas, укр. імбрик < польск. imbryk); у польскую мову слова трапіла з тур. ibrik, адкуль таксама серб.-харв. ѝбрӣк ’збан для вады’, балг. ибри́к ’збан для ўмывання’, макед. ибрик ’збан’; тур. ibrik < перс. ābrīzāb ’вада’ і rithenліць’). Гэта пасудзіна мела першапачаткова рытуальнае значэнне ў мусульманскім рэлігійным абрадзе, гл. Слаўскі, 1, 452; Скок, 1, 704; БЕР, 2, 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бялі́ць, бялю́, бе́ліш, бе́ліць; бе́лены; незак., што.

1. Пакрываць вапнай, мелам, робячы белым.

Б. печ.

2. Дасягаць белізны чаго-н. шляхам спецыяльнай апрацоўкі.

Б. палотны на сонцы.

3. Знімаць шкуру з забітай жывёліны, кару са ствала дрэва.

Б. авечку.

|| зак. вы́беліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены (да 1 і 2 знач.), набялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; -бе́лены (да 2 знач.) і пабялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; -бе́лены (да 1 знач.); наз. пабе́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.).

|| звар. бялі́цца, бялю́ся, бе́лішся, бе́ліцца; зак. набялі́цца, -бялю́ся, -бе́лішся, -бе́ліцца (да 2 знач.).

|| наз. бяле́нне, -я, н.

|| прым. бялі́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)