Лабы́р1 ’лабок, высокае месца, узгорак’ (Бяльк., Касп., Нас.). Рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суф. -ыр (< zyr7 > ) ад лобі (гл.) паводле тыпу адпрыметнікавых экспрэсіўпых назоўнікаў. Параўн. пустыр (Сцяцко, Афікс. наз., 182; Слаўскі, SP, 11, 28).

Лабы́р2 ’лабатая карова’ (глыб., Сл. паўн.-зах.). Да лобі, лабаты (гл.).

Лабы́р3 ’кавалкі засохлай зямлі’ (Бяльк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад Л062 (гл.) ’пакрытая ледзяной карой зямля пасля дажджу, адлігі’ і суф. ‑ыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазобка ’драўляны посуд (з ліпы), куды зліваюць мёд (ветк., Мат. Гом.; паўд.-усх., КЭС) або ссыпаюць муку’ (Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Інстр. 1, Юрч., Яруш., Малч.), ’кошык, дно якога складаецца з рэдкага лыкавага пераплёту’ (Грыг.), ’кадушка аб’ёмам у тры гарцы’ (Нас.), рус. смал. ’выдзеўбаная кадушка для мёду’. Бел.-рус. ізалекса. Да лазбіць (гл.), як і лазбень, толькі з іншай суфіксацыяй. Параўн. таксама рус. лозобка ’вулей’ (без месца — Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анало́й, налоʼй царк.; фанетычна змененае ст.-рус. аналогии (Сразн., 1, 22) ’пюпітр’ з грэч. ἀνάλόγι(ον) (аб чым Фасмер, ИОРЯС, 12, 2, 220; Фасмер, 1, 77; Ісачанка, ZfSl, 2, 504, у сувязі з формай налой у Герберштейна (1526) пацвярджае этымалогію Фасмера). Слова ў народнай мове перажыло пэўныя семантычныя змены (ад выключна царкоўнай прылады да століка для кніг, нот у хаце, ад століка да ўзвышэння; параўн. Даль, 2, 435; Нас. налоецъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каву́н ’расліна сямейства гарбузовых з ляжачымі сцябламі і вялікімі салодкімі пладамі; круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру’ (БРС, ТСБМ, Касп., Кіс., Нас.). Укр. кавун, рус. дыял. кавун, польск. kawon, адкуль і чэш. kavon (арх.), н.-луж. kawon. Лічыцца запазычаннем з Усходу; у якасці крыніцы называюць тур. kaun, kavyn ’дыня’, параўн. тат., каз., кыпн. kaun ’кавун, дыня’, уйг., чагат. kaɣun ’дыня’, азерб. gavun, гл. Фасмер, 2, 154.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памоўка ’гаворка (у прымаўцы: Пра воўка памоўка, а воўк і тут)’ (ТСБМ, Янк.), ’пагалоска; прымаўка; заручыны’ (Нас.), ’прымаўка’ (Мат. Гом.), ’пагалоска, паклёп’ (Мал.), помо́ўка ’гаворка, нагавор’ (ТС). Рус. помо́лвка ’чуткі, пагалоска; пагаворка, прымаўка; заручыны’, таксама ў фраз.: О волке помолвка, а волк и тут; укр. помо́вка ’прымаўка, пагаворка; размова, гаворка’. Суфіксальны дэрыват ад памовіць < мовіць < мова (гл.). Памаві́ска ’вымоўе, пагаворка, прымаўка’ (Сцяшк.), лічачы па суфіксацыі, відаць, з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панчо́хі, адз. панчо́ха ’выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калена’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Гарэц.), панчо́ха, пончо́ха (ТС), панчо́ха, пончо́ха, панчаха́ (Сл. ПЗБ). З польск. pończocha (Карскі, Белорусы, 156; Кюнэ, Poln., 85). Рус., укр. панчо́ха таксама з польск. (Фасмер, 3, 200). Крыніца слова — сяр.-в.-ням. buntschuoch ’сельскі абутак, які завязваецца аборамі да калена’ (Міклашыч, 267; Брукнер, 686; Патабня, РФВ, 1, 263; Махэк, 499).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паспыта́ць ’паспрабаваць на смак’ (Бяльк., Касп., Бір.), паспы́так ’каштаванне, ці смачна’ (КЭС, лаг.; Нас.). Укр. поспита́ти ’пакаштаваць’, балг. опи́там ’паспрабаваць на смак ежу, напой’, н.-луж. pospytaś ’трохі паспрабаваць’, в.-луж. pospytować ’праводзіць доследы’. У іншых слав. мовах гэта лексема звязана са значэннем ’пытацца’, ’прасіць’, ’шукаць’, ’рабіць прапанову’. Да спытаць < пыта́ць < прасл. pytati/pitati з першасным значэннем ’кроіць, рэзаць, сячы’, г. зн. ’адразаючы, адсякаючы, даведвацца пра гэты прадмет’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастая́лачка, пастаялка, лун. постоялка, карм. пастаяўка ’абрызглае малако’ (Сержп., Отчёт; паўн.-усх., КЭС; лун., в.-дзв., Шатал.), ’салодкае малако’ (Мядзв., Касп., Вешт., Мат. Маг., Мат. Гом., Сл. Брэс., Бяльк.; смарг., Сл. ПЗБ), ’прэснае малако’ (Грыг., Нас., Шн. 3; паўн.-усх., Мане.), ’вяршкі, смятана’ (докш., Янк. Мат.; ветк., Мат. Гом.; Сл. ПЗБ), іўеў. пастаялка ’свежая смятана’ (Сцяшк. Сл.). Да пастаяць (гл.). Аб суфіксе ‑ал‑ка гл. Сцяцко, Афіс, наз., 51–52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасулі́ць ’ацаніць’, ’запрапанаваць (паесці)’, ’паабяцаць’ (Др.-Падб.; КЭС, лаг.; Касп., Сл. ПЗБ), пасу́лка ’прапанаванне цаны за купляемы тавар’ (Нас.). Укр. сули́ти (у Фасмера, 3, 801), рус. посули́ть, посуля́ть, посу́ловать, посу́ливать ’абяцаць, прапанаваць падарунак, паслугу, не выконваючы абяцання да пэўнага часу’, посул(ка) ’сумніўнае абяцанне’, посулы ’гасцінцы, хабар’; польск. posuła, posuł ’хабар’ з укр. мовы (Варш. сл., 4, 773). Усх.-славянскае. Узыходзіць да ст.-слав. соулѣи ’лепш’ (Фасмер, 3, 800).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасылка ’прыспаная ці высылаемая запакаваная рэч’ (ТСБМ), як і ўкр. поси́лка ’тс’ з рус. посы́лка ’тс’. Неалагізмамі з’яўляюцца серб.-харв. по̀шиљка і славен. pošíljka ’тс’. Больш старое пасы́лка ’пасыланне’, польск. posyłka ў выразе chłopiec na posyłki ’хлопец на пабягушках’, чэш. posílka ’пасыланне каго-н. для выканання дробных даручэнняў’, у бел. мове адбылася намінацыя выразу з прыметніка і назоўніка ў пасы́льнік ’рассыльны’ (Нас.). Усе да па‑сылаць < прасл. po‑sьlati ’пасылаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)