эфірано́с, ‑у, м.
Расліна, якая мае ў сабе эфірны алей. Вырошчванне эфіраносаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эшало́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эшалона. Эшалонны парадак. Эшалонны састаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юнна́таўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да юнната, належыць яму. Юннатаўскі гурток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ямбі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ямба, напісаны ямбам. Ямбічны верш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кла́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да класа (у 3 знач.). Класны кіраўнік. Класны журнал. Класны пакой. Класная дошка. // у знач. наз. кла́сны, ‑ага, м.; кла́сная, ‑ай, ж. Разм. Класны кіраўнік (класная кіраўніца).
2. Спец. Які мае пэўны клас, разрад (пра судна і г. д.).
3. Які мае высокую ступень чаго‑н., які паказвае клас (у 5 знач.). Класная гульня. Класны спартсмен.
4. Уст. Які мае пэўны чын, ранг. Класны чыноўнік.
•••
Класны вагон (уст.) — пасажырскі вагон у адрозненне ад таварнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідэалісты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ідэалізму (у 1 знач.), заснаваны на ім. Ідэалістычная філасофія. Ідэалістычная канцэпцыя. Ідэалістычны светапогляд.
2. Разм. Які мае адносіны да ідэаліста (у 2 знач.), уласцівы яму. Ідэалістычныя імкненні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каза́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да казака 1, казакоў, належыць ім. Казацкі конь. Казацкія вусы. // Які складаецца з казакоў; які мае адносіны да войска, што складаецца з казакоў. Казацкае войска. Казацкі полк. Казацкі афіцэр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразіта́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паразіта (у 1 знач.). Паразітарная фауна. // Які выклікаецца паразітамі (пра захворванні). Паразітарныя захворванні.
2. Які мае дачыненне да паразіта (у 2 знач.); які з’яўляецца паразітам. Паразітарны клас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераго́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да перагонкі (у 2 знач.). Перагонныя заводы. // Які прызначаны, служыць для перагонкі. Перагонны апарат.
2. Які мае адносіны да перагону 1 (у 1 знач.), перагонкі (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пячо́начны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пячоначніку, пячоначніка. Пячоначныя мхі.
пячо́начны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да печані, пячонкі. Пячоначныя пратокі. Пячоначныя глісты. // Прыгатаваны з печані, пячонкі (у 1 знач.). Пячоначны паштэт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)