падсу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Сунучыся, наблізіцца да каго‑, чаго‑н.; прысунуцца. Галя адчула блізкасць Станіслава, і ёй стала так добра, так утульна, што яна нават сама трошкі падсунулася да яго. Сабаленка. Нарэшце.. [Міхаська] выбраўся з-пад елкі ўвесь і бокам падсунуўся да вогнішча. Сіняўскі. Капітан Рыбін падсунуўся з крэслам да стала і сказаў: — Ну, пачнём... Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Адчуць каханне да каго‑н.; палюбіць. — Гы, Аленка, памятай: ніхто цябе так не палюбіць, як я. Адну цябе пакахаў і больш нікога не хачу. Колас. Пакахаў Тарас дзяўчынку У дзяцінстве, рана, І да самае да смерці Не забыў Аксаны. Купала. // без дап. Закахацца. [Казімір:] — Каб жаніцца, трэба пакахаць, а так — што? Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сма́чна,
1. Прысл. да смачны.
2. безас. у знач. вык. Апетытна, са смакам, з задавальненнем. Смачна было есці ягады з цукрам. // перан. Разм. Прыемна, лёгка, па душы. [Юльцы] вельмі смачна рабіць тое, чаго няможна. Бядуля. А дзеду, бабцы яна [Марынка] удзячна, Што так ласкавымі былі І ім прытулак тут далі. Хоць і самім жыць не так смачна. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Не́папуч ’не горш’: Баюсь, паб не здарылася непапуч таго, яп у мяне (Касп.), непапу́шч (непопущъ) ’тс’ (Нас.), непапушчы ’быццам як, прыкладна так як’ (Юрч. Фраз. 2). Апошнія варыянты слова дазваляюць звязаць яго з папу́шчыць, што ў сваю чаргу да пу́шчыць (пущиць) ’рабіцца горш, прыходзіць у горшы стан’ (Нас.), гл. пушча ’горш’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кія́шнік 1 ’сцябло кукурузы, кукурузнік’ (ТСБМ, Янк. I, Мат. Гом., Ян.). Гл. кіях.
Кія́шнік 2 ’хатняя кветка’. У крыніцы (Мат. Гом., 232) даецца наступная ілюстрацыя: «Кіяшнік толькі так, для зелені, ніколі не цвіце». Таму трэба думаць, што ў даным выпадку гаворка ідзе аб нейкай расліне, а не кветцы. Гл. кіяшнік 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́жгур ’Acerina cernua’ (Інстр. II, Жук., 381), гл. аджгір, Магчыма, з літ. ãčgaras, ãdžgaras, juodžgoris ’тс’ (параўн. Буга, Rinkt, II, 155, які думае аб тым, што гэтыя літоўскія формы з польск. jazdź, jazgarz, гл. LKŽ, IV, 413; Фрэнкель, 1, 118). Калі гэта так, літоўскія формы маглі пранікнуць далей на тэрыторыю Беларусі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сарамя́га ’сарамлівы’ (Шат., Байк. і Некр.), соромня́га ’саромніца’ (ТС). Ад сорам з суф. *‑ęga або *‑aga; да суфіксацыі параўн. SP, 1, 66. Брукнер, 511 заўважае, што *sormięga ужо не было вядома старажытным тэкстам. Таму бел. слова можа быць як архаізмам, так і адваротным дэрыватам ад сарамяжы, сарамяжлівы (гл. наступнае слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́мна 1 ’наўрад’ (Мат. Гом.). Гл. сум, сумненне.
Су́мна 2 ’надта многа’ (пух., Сл. ПЗБ), сумната́ ’натоўп, гурт, вялікае мноства’, сумнаце́нне ’тс’ (там жа). Няясна; магчыма, пераасэнсаванне сумна ’страшна’ (гл. сум), г. зн. ’так многа, аж страшна’, або ўтварэнне ад сума 2 (гл.), што можа суадносіцца з балг. су́ма ’многа, маса’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няха́й
1. частица пусть;
н. ву́чыцца, калі́ хо́ча — пусть у́чится, е́сли хо́чет;
н. адка́жа на пісьмо́ — пусть отве́тит на письмо́;
2. частица (при призыве, пожелании) да; чтоб;
3. союз уступ. пусть;
зада́ча н. ця́жкая, але выкана́льная — зада́ча пусть тру́дная, но выполни́мая;
◊ н. сабе́ — пусть себе́;
н. бу́дзе так — так и быть;
н. бу́дзе, што бу́дзе — будь что бу́дет;
н. яго́ галава́ не балі́ць — пусть он об э́том не беспоко́ится
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абсядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і асядлаць (у 1, 2 знач.). [Пан:] — Ты там скажы, няхай кабыліц абсядлаюць, ды так, неўзабаве, мы і скокнем туды. Скрыган. Хурс рвануўся бегчы, сабака адарваўся... і абсядлаў яго ззаду. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)