◎ Пурну́ць ’шпурнуць, кінуць’ (слонім., Нар. словатв.; ТС): пурні мне праз плот яблака (встк., Мат. Гом.). Відаць, гукапераймальнае, параўн. рус. дыял. пу́рыць ’мачыцца; ліць струменем’, пу́рить ’кідаць’, укр. пурну́ти ’даць нырца’ і пад. Гл. пу́рыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адрэ́з, ‑а, м.
1. Кавалак тканіны, адрэзаны для пашыву чаго‑н. Дзядуля адчыніў [куфар] і дастаў адтуль адрэз моцнага корту цёмнага колеру. Якімовіч. Ці не занадта яркая расфарбоўка для маёй старой? — разгладжваючы крыху пакамечаны адрэз на плацце, спытаў .. [Красан] у Гашы. Стаховіч.
2. Тое, што і абрэз (у 1 знач.). [Андрэй:] — Дзе ў каго ёсць якія адрэзы, вінтоўкі, няхай бяруць з сабою ў лес. Пестрак.
•••
Даць галаву на адрэз гл. даць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́рак, ‑рка, м.
Разм. Задняя частка шыі ў жывёлы і чалавека. Аграмадны, мускулісты, з высокім гарбатым каркам,.. [зубр] стаяў нібы абліты з бронзы. Краўчанка.
•••
Браць (узяць) за карак гл. браць.
Гнаць у карак гл. гнаць.
Гнуць карак гл. гнуць.
Даць па карку гл. даць.
Мець галаву (на карку) гл. мець.
Сесці на карак каму гл. сесці.
Стаяць над каркам гл. стаяць.
Сядзець на карку у каго гл. сядзець.
кара́к,
гл. каракі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабяца́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, каму-чаму, з інф., з дадан. сказам і без дап.
Даць якое‑н. абяцанне, абавязацца зрабіць што‑н. Аня крыху пастаяла з Касяй, паабяцала ёй свае канспекты. Карпюк. Семіпалаў паабяцаў у гэты ж дзень азнаёміцца з матэрыяламі следства і ўжо тады даць пэўную параду. Колас. З асаблівым нецярпеннем чакаў гэту вясну .. хлопчык.. Бацька яму паабяцаў: адразу як пацяплее, адвязе яго да дзеда ў вёску. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няпло́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не прыносіць, дае мала пладоў. Няплодная вішня. Няплодная глеба.
2. Які не можа даць патомства. Аношка з жонкаю няплодны — Не павялося на дзяцей. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастарані́цца, ‑ранюся, ‑ронішся, ‑роніцца; зак.
Даць дарогу, саступіўшы ўбок. Мы .. пастараніліся, прапускаючы чорную, з нікелем «Волгу», якая порстка прашмыгнула міма. Быкаў. Бежанцам прыйшлося пастараецца і ісці па тратуарах. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́дла, ‑а, н.
Разм. Промах у стральбе, няўдалы стрэл.
•••
Даць пудла — а) не пацэліць, прамахнуцца. — Страляй, дзядзька, — кажа стралец, — і мабыць, я даў пудла. Янкоўскі; б) памыліцца, зрабіць памылку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дар ’дар’. Прасл. слова. Параўн. рус. дар, укр. дар, польск. dar, чэш. dar, серб.-харв. да̑р, балг. дар, ст.-слав. даръ. Параўн. далей і. е. *dōro‑ ’дар’ (грэч. δῶρον ’дар’) < do‑ — ’даць’ (слав. *da‑ti: бел. даць, рус. дать, укр. дати, польск. dać, чэш. dáti, балг. дам, серб.-харв. да̏ти, ст.-слав. дати). Сюды адносяцца (< darъ) і дзеясловы дарава́ць, дары́ць, якія Трубачоў (Эт. сл., 4, 190–191) адносіць да прасл. фармацый (*darovati, *dariti), а не да ўтварэнняў у паасобных мовах. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 484; Бернекер, 1, 179; Слаўскі, 1, 138.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Недара́йда ’неахайны чалавек; няўклюда’ (Сл. ПЗБ), неда‑ ральда ’тс’ (там жа), польск. niedorajda ’расцяпа, няўклюда’. Хутчэй за ўсё ў беларускай мове запазычанне з польскай, у якасці зыходнай формы можа быць спалучэнне адмоўя з дзеясловам doradzić ’даць рады, парадзіць’, літаральна ’чалавек, які не можа сабе даць рады’, або doraič ’параіць’ (Варш. сл., 3, 274). Непераканальныя спробы вывесці названыя словы з літ. *nedadairä (з метатэзай у беларускай мове), якое парву́ноўваецца з neapdairūs ’неабачлівы чалавек’ (Грынавяцкёне і др., LKK, 16, 1975, 184; параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, U6), або з літ. nedereivä ’расцяпа, няўклюда’ (Сл. ПЗБ, 205).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перада́ча ’тое, што перадаецца (у бальніцу, турму, па радыё ці тэлебачанні; механізм для перадачы руху ў машыне’ (ТСБМ). Да пера- і даць (гл.). Суфікс ‑ч‑а ўзыходзіць да прасл. *‑tja (Слаўскі, SP, 2, 42–43).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)