Лысу́н ’млекакормячая жывёліна атрада ластаногіх, Phoca groenlandica’ (ТСБМ). Укр. лису́н, рус. лысу́н ’тс’, ’лысы’, польск. łysunвід дзікай качкі’, ’гатунак бульбы’, чэш. мар. lysoun ’лысы’. Прасл. паўн. lysunъ (Слаўскі, 5, 430–431). Да лы́сы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нуро́к ’нырок, ныранне’ (Яруш.), ’від дзікай качкі’ (Сцяшк.), нюрок ’нырок, ныранне’ (Сл. ПЗБ), курком ’нырцом’ (Сл. ПЗБ), укр. нурок ’дзікая качка; нырок’, рус. курок ’выбоіна на дарозе’, польск. nurek ’нырок; нырэц; пануры чалавек’. Гл. нырок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бокс 1, ‑а, м.

Від спорту, кулачны бой па асобых правілах. [Сяргей:] [Сцяпан] у нас быў чэмпіёнам па боксу ў часці. Мележ. [Карнейчык:] Лодар Касабуцкі ходзіць у часе працы па цэху і практыкуецца ў боксе. Крапіва.

[Ад англ. box — баксіраваць.]

бокс 2, ‑а, м.

Мужчынская стрыжка, пры якой валасы на скронях і патыліцы коратка выстрыгаюцца або выгольваюцца. Стрыгчыся пад бокс.

бокс 3, ‑а, м.

Адгароджаная частка памяшкання ў лячэбных установах для ізаляванага ўтрымання хворага. Хворага палажылі ў бокс.

[Ад англ. box — скрынка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Вокладка з кардону, скуры і пад. для захоўвання папер, малюнкаў і пад. Галоўны інжынер уважліва праглядаў паперы ў папцы, што ляжала ў яго на каленях. Карпаў. Адзін з.. [харыстаў] — той, што выконваў абавязкі бібліятэкара, — застаўся збіраць папкі з нотамі. Мехаў. // Від партфеля (звычайна без ручак). Хадзіў.. [выкладчык] у капелюшы, заўсёды пры гальштуку, насіў з сабой не партфель,.. а жоўтую папку. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снара́д, ‑а, М ‑дзе. м.

1. Від боепрыпасаў для стральбы з гармат. Процітанкавы снарад. Артылерыйскі снарад. □ Недзе зусім блізка разарваўся снарад. Шамякін. Час ад часу за ракой грукалі цяжкія гарматы, і над галавой Ягорава з пранозлівым свістам праляталі снарады. Краўчанка.

2. Прылада, прыстасаванне для спартыўных практыкаванняў. Гімнастычныя снарады. □ Разам з іншымі навічкамі знаёміўся [Паўлік] са спартыўнымі снарадамі, вывучаў розныя прыёмы бою на рапірах. Шыловіч.

3. Інструмент, машына, апарат. Землясосны снарад. Буравы снарад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Віндас, ст.-бел. виндасъ ’цяслярская сякера’ (Дасл. (Гродна)), віц. бінда́свід сякеры для адсякання тоўстых трэсак; калун’; ’балван, дурань’ (Касп.). Запазычана з польск. bindas ’цясло’ < ням. Bindeaxt < н.-ням. bindex (Варш. сл.; Корчыц, Дасл. (Гродна), 131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бака́н від чырвонай фарбы’ (БРС). Рус., укр. бака́н. Запазычанне з тур.-араб. baḳḳam ’дрэва, з якога рабілі такую фарбу’. Праабражэнскі, 1, 12; Локач, 16–17; Фасмер, 1, 109. Адносна храналогіі параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мулю́к ’маленькая рыбка ўсіх парод’ (пін., Кар.), рус. мул, мулёк ’рыба Mugil cephalus’, арханг., наўг., сіб. мулёк ’малёк’, ’дробны акунь’, якія Фасмер (3, 8) суадносіць з моль > мальва́ (гл.). Параўн. таксама польск. mulawka, malawkaвід рыбы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жылґу́ць, жэлґу́ць, жыґулі́ (усе з выбухным ґ), жылбу́ць ’парасткі вярбы’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. дыял. żylgucie ’галінкі для пляцення’. З літ. žilgasвід вярбы’ (Сл. паўн.-зах., 2, 166; Карловіч, 6, 453; Лаўчутэ, Сл. балт., 110).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́кулівід ткання’ (Ян.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад пярэ́куль ’перакульваючыся, куляючыся’ (Шат.; ашм., Стан.), пярэ́кулам ’перавалам’ (Нас.), што да куля́цца, куля́ць (гл.); магчыма, пры тканні парушаецца звычайны парадак дзеяння. Гл. таксама пераку́лам ’дагары нагамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)