Мынца ’манетны двор’ (Гарб.), ст.-бел. мынца, минца, минница ’манета, манетная справа, манетны двор’ (пач. XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. тупей, тіііса, тіпіса, якія з с.-в.-ням. münze ’манета’ (Булыка, Лекс. запазыч., 86; Чартко, Пыт. мовазн. і метад., 122). Аналагічна ст.-бел. мынцаръ, минцаръ, минцеръ ’загадчык манетнага двара’ (XIV ст.) — гл. Булыка, там жа, 74.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасняка́ць ’высмаркацца’ (свісл., Сцяшк. Сл.), карэліц. ’вычысціць нос’ (Сл. ПЗБ). Укр. сякати(ся) ’смаркацца, фыркаць’, польск. siąkać, славац. siakať ’тс’. Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 3, 430) выводзіць бел. лексему з па‑ і польск. siąkać ’тс’. Устаўное ‑н‑ можна разглядаць як кампенсацыю пасля насавога ą. Аднак генетычна гэтыя лексемы ўзыходзяць да прасл. sęknęti (гл. Фасмер, 3, 826). Параўн. бел. прасякнуцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэ́люм (БРС, Сцяшк. МГ, Сіг.). Гэта слова засведчана ў ст.-бел. мове з XVII ст. «ходила в мниской одежи и велюмъ на голове носила» (Булыка, Запазыч.) і лічыцца запазычаннем з лац. vēlum (Булыка, там жа). Але сучаснае бел. вэ́люм хутчэй за ўсё ўзята не з лац. мовы, а з польск. welum (а гэта, зразумела, з лац.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэ́нгож ’вугор Anguilla L.’ (Крыв.). Запазычанне з польск. węgorz ’тс’ (а гэта да прасл. *ǫgorь ’тс’; гл. Брукнер, 609; Махэк₂, 667; Фасмер, 4, 146). Параўн. яшчэ вуго́р. Таксама запазычаны з польскай мовы і іншыя назвы вугра: вэ́нгер, вэнго́р, ві́нгор (Крыв.), ванго́ш, ванго́р (гл. Зданцэвіч, Бел.-польск. ізал., 33). Формы на ‑ор, відавочна, адлюстроўваюць адаптацыю да адпаведных бел. слоў (вуго́р).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гале́ра (БРС, Касп.). Ст.-бел. кгалера, галера ’судна, галера’. Булыка (Запазыч., 146–147) мяркуе, што гэта слова ў ст.-бел. мове непасрэдна з польск. galera (< іт.). Рус. гале́ра (з XVII ст.) запазычана з ням. Galeere або іт. galera (так Фасмер, 1, 386). Шанскі (1, Г, 14) лічыць, што першакрыніцай рус. слова з’яўляецца хутчэй за ўсё іт. galera.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́дра ’гідра’, ’жывёла з класа паліпаў’ (БРС). Рус. ги́дра, укр. гі́дра. Запазычанне (у бел., магчыма, праз рус. мову) з новай латыні ў першай палавіне XIX ст. Слова ўзнікла на базе лац. hydra ’гідра, вадзяная змяя, міфалагічная жывёла’ (< грэч.). У гэтым значэнні крыніцай рус. слова (> бел.) было ням. Hydra (< лац. < грэч.). Гл. Шанскі, 1, Г, 69–70.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэбю́т ’дэбют’ (БРС). Рус. дебю́т, укр. дебю́т. Першакрыніцай запазычання з’яўляецца франц. début ’тс’ (ад дзеяслова débuter ’выступаць, пачынаць, рабіць першы крок’; адсюль і франц. débutant ’дэбютант’ > рус. дебюта́нт > бел. дэбюта́нт, укр. дебюта́нт). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 35–36; Фасмер, 1, 490. Рус. дебюти́ровать, бел. дэбютава́ць, укр. дебютува́ти адлюстроўваюць франц. débuter, ням. debütieren (< франц.). Гл. Фасмер, 1, 491.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэкрэ́т ’дэкрэт’ (БРС). Ст.-бел. декретъ ’вызначэнне’ (з XV ст., Булыка, Запазыч.). У значэнні ’дэкрэт’, магчыма, з рус. декре́т (< ням. Dekret < лац. dēcrētum; Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 58). Але не выключаецца, што бел. і ўкр. словы ўзяты з польск. dekret (< лац.). Параўн. націск у Бярынды: де́крет, але декре́ту (што ўказвае на бясспрэчны паланізм).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квайня́ ’адно дрэва хвоі’, ’хваёвы лес’ (Сл. паўн.-зах.). Адваротнае запазычанне з літ. kvajä ’сасна’ (< бел. хвая). Спрадвечна роднасным з бел. хвая з’яўляецца літ. skuja ’яловая або сасновая іголка’. Форма хвайня узнікла па аналогіі з назвамі зараснікаў (параўн. беразня, ліпня) (Сцяцко, Афікс. наз., 205). На карысць літоўскага ўплыву сведчыць (апрача пачатковага к‑) геаграфія слова (брасл.), параўн. квайнёвы (таксама брасл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бы́ццам, таксама бу́ццым, бу́цца, бы́дта, бы́дтам, бы́тта і інш. Укр. буцім, будьсім і г. д., рус. будто і да т. п. У бел. мове шмат розных форм. Усе яны тлумачацца вытворнымі ад дзеяслова быць у камбінацыі з рознымі часткамі. Падрабязна агляд бел. і ўсх.-слав. форм і магчымыя этымалогіі гл. Копечны, Slavia, 39 (3), 1970, 330–333.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)