раскляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Выбіць заклёпкі, разняць на часткі (што‑н. скляпанае). Выпадкова ўдалося выявіць на дне ракі Свіслач паравы кацёл і некалькі ржавых вялікіх жалезных бакаў. Іх выцягнулі з вады, тут жа раскляпалі і перацягнулі на завод. «Полымя».

2. Распляскаць, расплюшчыць чым‑н. цяжкім, цвёрдым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стандартыза́цыя, ‑і, ж.

1. Устанаўленне адзіных абавязковых стандартаў на што‑н. Стандартызацыя дэталей. Стандартызацыя тавараў. □ У XIX ст. усталёўваецца пэўная стандартызацыя драўляных канструкцый і форм. «Помнікі». // Устанаўленне аднастайных, тыпавых форм арганізацыі. Стандартызацыя праектаў будаўніцтва.

2. перан. Адсутнасць, знікненне ў кім‑, чым‑н. арыгінальнасці, індывідуальных асаблівасцей; шаблоннасць, трафарэтнасць. Стандартызацыя мыслення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сябрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., з кім і без дап.

Знаходзіцца з кім‑н. у сяброўстве. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага палку. Якімовіч. // перан. Быць неразлучным з чым‑н. Ды [Сёмка] сябраваць стаў З нейкай кніжкай, І ў рамястве — пабіў рэкорд. Лявонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак., чым і без дап.

Разм. Моцна стукнуцца, ударыцца. Той [швед] трэснуўся ў калідоры галавой аб сценку ды неўзабаве пасля гэтага кінуў хадзіць у школу. Кулакоўскі. [Мужчына] падчапіў нагой тачку і з сілай, разлічана шпурнуў яе ў дуб, аб які яна трэснулася і развалілася на часткі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угра́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. уграз, ‑ла; зак.

Засесці, увязнуць у гразі. — На поплаве ледзь не ўгразлі, — дадаў, пасмялеўшы, Максім. Хомчанка. // перан. Разм. Трапіўшы ў якое‑н. становішча, не знайсці сіл, магчымасці выйсці з яго. Угразнуць у даўгах.

•••

Угразнуць па вушы ў чым — цалкам, поўнасцю аддацца чаму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упэ́ўніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Цвёрда паверыць у што‑н., пераканацца ў чым‑н. Суддзі нарэшце ўпэўніліся, што ад сведак, якіх прывозілі адразу з астрога ў суд, карысці мала. Машара. Усе ўпэўніліся, што Канстанцін Раманавіч апроч таго, што дзелавы і прынцыповы, дык яшчэ просты і шчыры чалавек. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талэпа́ ’месца, крыху прыкрытае снегам’ (Сл. Брэс.). Магчыма, да тал, та́лы (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. смал. талоба́: во за́иччая тылаба́ ’месца, дзе заўсёды водзіцца дзічына, якая пакідае сляды на снезе’ (Дабр.). Не выключала, што гэта гукапераймальнае ўтварэнне ад *талэ́п, параўн. укр. тала́п ’пра капанне ў чым-небудзь рэдкім’, дыял. таля́п ’тс’, ад якіх паходзяць тала́пати ’ўтвараць характэрныя гукі, ходзячы ў растаптаным або завялікім абутку’, дыял. ’каламуціць ваду, плюхаючыся ў ёй; брудзіць’, чэш. tlapati ’шлёпаць, ступаць, крочыць’, якое Махэк’2 (645) узводзіць да *telp‑ (гл. целяпаць), не зусім яснае польск. дыял. tałapać się ’плёскацца, хлюпаць у вадзе’ (магчыма, усходнеславянскага паходжання). Гл. таксама Фасмер, 4, 15; ЕСУМ, 5, 507–508.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тля ’дробнае насякомае, якое жывіцца сокам раслін’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк., Арх. Вяр.), ’моль, Acarus’: тля мучная, сырная (Ласт.), ’плесня, мох на чым-небудзь гнілым; прах; моль, дробныя чарвякі’ (Нас.), ’плесня’ (Байк. і Некр.), тля́га ’тля’ (Барад.), ст.-бел. тля ’тля’ (1489 г., КГС). Укр. тля, дыял. тлі́я, рус. тля ’тс’. Звязваюць з прасл. *tьliti ’хутка і прагна есці, паглынаць; выгадоўваць, адкормліваць; губіць, знішчаць, псаваць, пажыраць’, параўн. стараж.-рус. тьлити ’псаваць, пажыраць’, роднаснае *tьlěti ’тлець’ (гл. тлець). Акрамя таго, супастаўляецца з грэч. τῖλάω ’вадкія экскрэменты’, ’хварэю на панос’, лат. tĩrelis ’балота’, літ. týras ’балота; чысты’, tỹrė ’каша’, што няпэўна (ЕСУМ, 5, 583; Фасмер, 4, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́йкаць ’квакаць’ (кобр., ДАБМ, камент., 895): жабы ра́йкаюць, сюды ж райкаце́ць ’тс’ (малар., там жа: райко́тятьвечарам). Дзеясловы на гукапераймальна-выклічнікавай базе (р)ай з адпаведным словаўтваральным афармленнем, параўн. адвыклічнікавыя рус. дыял. рай ’шумны, доўгі ці аддалены гул, грукат; водгалас, водгук, рэха’ і больш далёкае ц.-слав. раръ ’гук’. Першапачатковая семантыка дзеяслова была, відаць, менш спецыялізаванай, аб чым сведчаць рус. дыял. ра́йкий ’гучны, гулкі, з водгаласам’, ра́йкое место ’дзе голас гучыць і аддаецца рэхам’, ра́йко ’рэха, водгулле’, прысл. ’гулка, гучна, з рэхам’, ярасл. ’шумна’. Параўн. яшчэ ра́ўкаць (гл.). Гл. таксама Фасмер, 3, 436 (прапанова звязаць рус. дыял. рай з назвамі драпежных птушак, якія працягваюць прасл. *rarogъ, не пераконвае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мотлах, мо́тлух, мо́тлох, мотлахі ’вытраскі, атрэп’е, анучы, акраўкі’, ’пыл, прах’, ’дробная бульба’ (Нас., Грыг., Гарэц., Растарг., ТС; кобр., Нар. лекс.), у мотлах ’на кавалкі’ (усх.-маг., КЭС), ст.-бел. мо́тлохъ ’натоўп, зброд’ (XVI ст.) — апошняе Булыка лічыць запазычаным са ст.-польск. (Лекс. запазыч., 37). Укр. мо́тлох, рус. бран., кур. мотлах, польск. motłoch, motłota. Брукнер (345) звязвае польск. лексему з mietlica ’пустазелле’, у чым Махэк₂ (561) сумняваецца пры разглядзе чэш. smotlacha ’пустазелле’, зах.-славац. šmatluha, валаш. smotlaka ’нячыстае зерне’. Мяркулава (Этимология–1974, 71–74) узводзіць іх да прасл. telkti ’таўчы’ і прызнае наяўнасць экспрэсіўнага прэфікса mo‑ (з варыянтамі ma‑, me‑, mu‑). ЕСУМ (3, 522) звязвае з motati, metati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)