Вы́пуст ’зямля, карыстаннем якой пагашаюць доўг (у актах XVI–XVII стст.)’ (Яшк.); ’месца пасеву, якое вытравіла, вытаптала жывёла (Нас.)’, ’выган’ (Бел. арх., 1, 33, 41, 75). Укр. ви́пуст ’месца каля вёскі, куды выпускаюць жывёлу’, польск. дыял. wypust ’выган’, чэш. výpust ’месца, аддаленае ад чалавечага жылля’. Відавочна, аддзеяслоўныя ўтварэнні ад двух розных дзеясловаў: вы́пусціць (у значэнні ’выган’) і вы́пусташыць (гл. пустошыць) (у апошніх значэннях) з усячэннем у другім выпадку экспрэсіўнага суфікса. Параўн. таксама рус. вы́пустовать (пск., смал.) ’спустошыць, патравіць жывёлай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вілаво́дзіць ’блытаць; зводзіць з прамога шляху’; ’зблытваць справу, цягнуць яе’ (Нас.). Складаным словам стала пад уплывам народнай этымалогіі. Насовіч (Нас., 57) справядліва суадносіць яго з літ. žviluóti ’хістацца, калыхацца’, параўн. паўн.-рус. вила́вить ’хітраваць’, пск., цвяр., пецярб. вила́ ’хітрун, чалавек, які лёгка пераключаецца з адной справы на другую’. З падобным значэннем ужываецца і бел. вілавло́днік, вілаво́дніца ’хлус, спрытны чалавек, які ўжывае выкруты, хітрыкі’ (Нас.). Сюды ж вілаводны, вілаводства, вілавожанне, звілаводзіць (Нас.). Магчыма, таксама да вірла (гл.), хаця словаўтварэнне няяснае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гу́ра ’гурба (снегу)’ (Сцяц., Сцяшк., Шат., Бяльк., Жд. 2, Шатал.; гл. яшчэ Яшкін, дзе прыводзяцца і іншыя значэнні). Параўн. ст.-бел. гура ’верх’ (з XVI ст.; < польск. góra, гл. Булыка, Запазыч., 86). Зэльв., гродз. гура ’гурба’, бясспрэчна, таксама запазычана з польск. мовы (аб гэтым можа сведчыць гук ‑у‑). Аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 330–331. Іначай Трубачоў, Эт. сл., 7 (пад *gurati): бел. лексема — аддзеяслоўнае ўтварэнне на бел. глебе. Параўн. яшчэ ўкр. гура ’маса, гурт’ (Грынч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́сыць ’досыць’ (БРС, Нас., Байк. і Некр.), таксама до́сіць, дос (Касп.). Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне, як і ўкр. до́сить, з польск. dosyć ’тс’. Вельмі няпэўна. Хутчэй за ўсё не запазычанне, а роднасныя формы. Гл. у Фасмера, 1, 532: рус. дыял. до́сыть, бел. до́сыць, польск. dosyć, чэш. dost, dosti, славац. dosti < *do syta. Так жа мяркуе (але без бел. форм) Слаўскі, 1, 157. Параўн. досць (гл.). Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 86–87.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́лпа ’малпа’ (Шпіл., Грыг., Мядзв., Федар., Сцяшк. Сл., ТС), nälpa ’тс’ (Пятк.), на́впа ’тс’ (драгіч., З нар. сл.), на́лупа ’тс’ (Сцяц.), н.-луж. паіра ’тс’. Пераробка з милпа ’тс’ (гл.) (< польск. małpa ’тс’) у народнай мове ў выніку дысіміляцыі м > н тыпу канбайн (< камбайн), ланпа (< лампа), кунпанія (< кампанія), звычайна ў кантактным ці дыстантным спалучэнні з губнымі, параўн. набыць (< мабыць) і пад. (Бел.-дыял.2 Мн., 1980, 63–64), а таксама шляхам народнаэтымалагічнага пераасэнсавання, параўн. Шустар-Шэўц, 13, 985.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нё 1 ’няўжо’ (Колас). Скарочанае з няўжо́, гл. Шуба, Прысл. 167; іншыя формы: нёш (вілейск., Нар. сл.) < няўжо ж, нёʼж ’тс’ (Шат.), нё‑ж не ’няўжо ж не, а як жа’ (Гарэц.).
Нё 2 ’но (выгук, якім паганяюць каня ці вала)’ (ТС), укр. ньо ’тс’. Палаталізаваны дыялектны варыянт выклічніка но (гл.), цікавую паралель уяўляе ня ’выгук, якім падклікаюць сабаку’ (ТС) пры звычайным на. Параўн. таксама чэш. дыял. ně ’выгук, якім паганяюць цяглавых жывёлін’ (параўн. ESSJ SG, 2, 502).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пабраці́м ’той, хто звязаны з кім-н. пабрацімствам, названы брат’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., КЭС, лаг.). Рус., укр. побрати́м, польск. pobracim, чэш., славац. pobratim (з паўдн.-слав. моў — Махэк, 64), балг. побра́тим, серб.-харв. по̀братим, славен. pobrȃtim. Паводле Далабко (ZfSlPh, 3, 111), дэрыват ад pobratiti; параўн. серб.-харв. по̀братити ’зрабіць пабрацімам, братам’, славен. brátiti se, brȃtim se (гл. брат). У рус. усх. дыял. побрати́м яшчэ ’стрыечны брат’, пск. побрати́м, побрати́шка ’палюбоўнік, палюбоўніца’. Гл. таксама Фасмер, 3, 293.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касме́тыка ’касметыка’ (ТСБМ, БРС). Рус. косме́тика, укр. косме́тика. Лічыцца запазычаннем з франц. мовы ў канцы XVIII ст. У рус. мове гэта слова ўпершыню згадваецца ў слоўніку 1803 г. Гл. Шанскі, 2, К, 346. Франц. cosmétique, якое было базай для рус. назвы, запазычана з грэч. мовы (κοσμητικός), дакладней, з κοσμητική (τέχνη) ’мастацтва ўпрыгожвання’. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 346. Таксама з франц. мовы, відаць, запазычаны і прыметнік рус. космети́ческий (першакрыніца грэч. κοσμητικός, які потым зрабіўся базай для бел. і ўкр. утварэнняў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асно́ва. Першапачаткова ’ніткі, што ідуць уздоўж тканіны’. Рус., укр., балг., макед. основа, серб.-харв. основ, польск. osnowa, чэш., славац., славен. osnova, ст.-рус. основа. Праслав. *o(b)snova (Трубачоў, Ремесл. терм., 113) утворана як бяссуфіксны назоўнік ад прэфіксальнага дзеяслова *o(b)sno‑vati (аснаваць), які ад снаваць (гл.). Гл. таксама Праабражэнскі, 1, 663; Фасмер, 3, 162; БМ 61, 1, 3; Булахоўскі, Тр. ИРЯ, 1, 173. Недакладна адносіць утварэнне слова да XIX–XX стст. (Гіст. лекс., 248).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бадзя́к ’расліна Cirsium, бадзяк палявы, агародны’ (Бяльк.; гл. таксама Кіс.), будзя́к ’чартапалох, Carduus crispis L.’ (Кіс.). Укр. бодак, бодляк, бодлак ’Cirsium, бодак, будяк, бодяк ’Carduus’, рус. будяк. Параўн. чэш. bodlák, славац. bodliak ’Carduus’, славен. bodak ’Carduus’, ст.-польск. bodłak, bodak, bodziak ’тс’. Усё гэта незалежныя слав. утварэнні ад дзеяслова *bosti, *bodati калоць’. Гл. Махэк, Jména rostl., 255 (рус. формы, як лічыць Мяркулава, Очерки, 94–95, запазычаны з укр.). Параўн. і Слаўскі, 1, 38. Гл. яшчэ бада́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)