Асца́ ’лішай’ (Бяльк., Нас., Гарэц., Др.-Падб.), ’выдзяленне сліны’ (Янк. I; Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 128); ісца́ (Нас., Бяльк.). Рус. дыял. восца́ ’моцнае імкненне да чаго-небудзь’, ’надта жвавы чалавек’, восса́, васся́, асса́, ’хвароба скуры’. Малаверагодная думка Арашонкавай і інш. пра сувязь з лац. ascit ’вадзянка’ (?); недаказана таксама іх думка пра сувязь з літ. aščiagaliai ’абсыпкі’. Фасмер (1, 358), Мяркулава (Этимология, 1970, 156–157) выказвалі думку пра этымон *osьca < *obsьca, утворанага ад дзеяслова *obsьcati. Ці сюды форма ст.-рус. вошьца ’апукліна’ (XVI ст.)? Этымалагічная сувязь з дзеясловам семантычна не беззаганная. Таму магчымы і іншыя тлумачэнні: з *ostьca (як рус. дверца, ленца) ад *ostь (гл. восці) (па свербу, выкліканаму, напрыклад, стрэмкай), ці з *osъpьca (параўн. воспа, vospica ў некаторых славянскіх мовах). Няясна. Гл. яшчэ ісца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галда́ ’галас’ (Сцяшк. МГ, Шат.), галда́ць ’невыразна гаварыць’ (Шат.). Дакладныя адпаведнікі ў рус. мове. Параўн. рус. га́лда́ ’крык, голасныя размовы, лаянка; крыклівы чалавек’, галде́ть ’крычаць, лаяцца, лаяць каго н.; гаварыць, размаўляць; зваць каго-н.; лодарнічаць’, га́лдить (аналагічныя значэнні) і да т. п. Этымалогія не вельмі ясная. Паводле Фасмера, звязана з польск. gałda ’шум, гвалт’ і далей праз *galъda з германскімі формамі (гоц. goljan ’вітаць’, ням. gellen ’голасна гучаць, крычаць’). Падрабязна Брукнер, 48, 209 (гл. яшчэ Брукнер, 140: пад giełda). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Г, 14 (які лічыць першапачатковай формай у рус. мове окаючыя го́лда́ і да т. п.). Усё ж такі канчатковай этымалогіі яшчэ няма (мяркуемая суфіксацыя ‑d‑ не можа быць бясспрэчнай). Бел. дзеяслоў галда́ць не мае адпаведнасці ў рус. мове, дзе прадстаўлены толькі марфалагічныя тыпы галде́ть, галди́ть.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарадзі́ць ’гарадзіць’ (БРС, Шат., Касп., Бяльк.). Рус. городи́ть, укр. городи́ти, польск. grodzić, чэш. hraditi, балг. градя́, серб.-харв. гра́дити, ст.-сл. градити. Прасл. *gorditi ’будаваць, гарадзіць, ствараць і да т. п.’, дзеяслоў на ‑iti, утвораны ад прасл. *gordъ ’горад і да т. п.’ Аб гарадзіць < *gorditi гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 35 (дзе дэталёва прыводзіцца параўнальны матэрыял з усіх слав. моў). Ад гарадзі́ць утворана суфіксам ‑ба гарадзьба́ ’будаванне агароджы’ (БРС, Шат., Касп.). Але гэта слова, здаецца, не з’яўляецца вытворным прама на бел. глебе, а паходзіць з прасл. *gordьba (з адпаведнымі паралелямі ў іншых слав. мовах). Гл. Трубачоў, там жа, 38. Уласна бел. з’яўляецца гарадзьбі́кчалавек, які робіць агароджу’ (Бяльк.). У пераносным сэнсе ўсх.-слав. *goroditi ўжывалася і ў фразеалагічных зваротах (’гаварыць бяссэнснае, глупства’). Гл. Шанскі, 1, Г, 139–140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́цаль1 ’сабакар; машэннік’ (БРС, Касп., Нас.), таксама ў форме гі́ццаль ’сабакар’ (Сцяц.), ’гарэза, свавольнік’ (Сцяц., Шат.), ’агідны, здрадлівы чалавек’ (Сцяшк.) і г. д. У ст.-бел. мове гицель ’памочнік ката’ (гл. Булыка, Запазыч.). Параўн. таксама рус. дыял. ги́цель ’жывадзёр’, укр. ги́цель. Запазычанне з польск. hycel ’тс’ (а гэта з ням. дыял. hitzel; гл. Брукнер, 174; Фасмер, 1, 408; Булыка, Запазыч., 83).

Гі́цаль2 ’пятля, прышытая да адзення, каб яго вешаць’ (Сцяц. Нар., Сцяц., Шат., Сл. паўн.-зах., Касп., БРС). Па паходжанню аднолькавае з гі́цаль, (гл.), але значэнне ’пятля, вешалка’ (паводле Сцяц. Нар., 115) развілося менавіта ў бел. мове (гл. там і тлумачэнне семантычнага развіцця). Няпэўным з’яўляецца меркаванне (Сцяц., там жа), што ў бел. мове запазычанне прама з ням., дзе быццам Hitzel чытаецца гіццаль (?; няясна; у ням. слоўніках вымаўлення z, tz аднолькава абазначаюцца як ts).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыгу́н ’няўрымслівы, неспакойны чалавек’ (маладз., Янк. Мат., 98). Параўн. рус. дыял. смал. жыгу́н ’гарэза, свавольнік’, перм. ’насякомае, якое джаліць’, тул. дыял. ’бізун’ > назвы розных раслін, укр. джигун ’вісус, залётнік’, ’гатунак ежы на квасе’. Ад дзеяслова жыг‑а‑ць ’бліскаць’ з суфіксам ‑ун (як вяртун, кульгун). Іншае тлумачэнне (Лаўчутэ, Baltistica, VI (2), 199) з літ. žygūnas ’веставы, хадок’ выклікае сумненні. Звычайна літ. аддзеяслоўныя назоўнікі на ‑unas, вядомыя літ. мове, а не дыялектам, маюць негатыўную афарбоўку, у дыялектах суфікс ‑unas амаль не выкарыстоўваецца, што дае падставу лічыць многія літ. словы на ‑ūnas слав. запазычаннямі (Атрэмбскі, Gramatyka, II, 208; Мартынаў, Дерив., 38). Апрача таго, сема хуткасці лягчэй тлумачыць развіццё значэння ’няўрымслівасці’, чым значэнне ’хадака, веставога’ (хаця і апошняе не выключаецца), а слова жыгун не стаіць асобна ў бел. мове, а мае шэраг паралелей: жыг, жыга, жэг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калыглу́з ’балаваны хлопец, свавольнік’ (Бяльк.), ’расхлябаны чалавек’ (Жд. 2), калыглас ’гарэза, вісус’ (Касп.); Насовічам адзначана форма колыглаз з яўнай народнай этымалагізацыяй, параўн. ілюстрацыю: «У гстого колыглаза по коллю вопи ходзюць», параўн. яшчэ смал. колыглаз: «Что с ним поделаешьон такой колыглазему хоть глаз коли!» (СПНГ, 14, 207). Цыхун (Бел.-польск. ізал., 149) прыводзіць форму калыгвуз, мяркуючы аб сувязі бел. лексемы і польск. kalauz ’вядучы, завадзіла’ ў тым плане, што крыніца запазычання лексем была аднолькавай. Слаўскі не разглядае гэтай лексемы, няма яе і ў слоўніку Карловіча, а Варшаўскі слоўнік разглядае як запазычанае з тур. kelaguz, kelavuz і да т. п. ’камандзір, правадыр’. Геаграфія бел. слова сведчыць хутчэй аб запазычанні з польск. перыферыйнага дыялекту, а не з турэцкай мовы непасрэдна, апрача таго, неабходна лічыцца з уласна беларускай гісторыяй слова (гл. вышэй заўвагу адносна народнай этымалогіі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́жань, ле́жэнь, ле́жынь, лэ́жэнь ’сусветны гультай, абібок; нярупны, які любіць паспаць’ (КЭС, лаг., Арх. Гом., Мат. Гом., Бяльк., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.; паўд.-усх., КЭС), ’галец, Nemachilus barbalulus L.’ (басейн р. Сож, Жук.), ’ляжачае гнілое дрэва’ (жытк., лоеў., ЛАПП), ’ляжачы вулей-калода’ (слаўг., Нар. сл.; паст., в.-дзв., Сл. паўн.-зах.; паст., З нар. сл.), ’птушка ляляк, Caprimulgus europeus’ (Маш., Анік., Дэмб. 1, Фед.–Долб., Птицы 1; паўн.-зах., КЭС; маг., Працы, 6; Нар. сл.; лоеў., калінк., Мат. Гом.), ’птушка’ — …ні гнязда не ўе, нічога, а лежыць і лежыць (Ян.). Укр. ле́жень ’гультай’, ’падруба’, ’ляжачы вулей’, рус. лежень, ст.-рус. ’ляжачы хворы’, ’гультай’, ’ляжачая бэлька’, польск. даўн. leżeń ’гультай’, ’вартаўнік галеры’. Прасл. lež‑ьnjьчалавек, які любіць ляжаць’, ’ляжачы прадмет’ (Слаўскі, 4, 198) < і.-е. leg‑e‑nis (Аткупшчыкоў, Из истории, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мякі́на, мекі́на ’адходы пасля абмалоту і ачысткі зерневых, бабовых культур і льну’ (ТСБМ, Яруш., Грыг., Маш., Бяльк., Бір. Дзярж., Сл. ПЗБ, ТС; бабр., Воўк-Лев.; КЭС, лаг.), ’бесхарактарны чалавек’ (ТС); мякі́нка, мякінны хлеб’, ’хлеб з сумесі жыта, аўса і ячменю’ (Нік. Очерки; ТСБМ), мсцісл. мякі́ніць ’забруджваць мякінай’ (Юрч., Полымя, 7, 1987). Укр. мʼяки́на, рус. мяки́на, польск. miękiny, славен. mekíną ’мякіна’, серб.-харв. мѐкиње ’вотруб’е’, балг. мекина ’мяккая салома’, мʼъки́на, мики́на, мекенице (паўн.-усх.) ’мякіна’. Прасл. mękyna, якое з прыметніка mękъ‑kъ ’мяккі’ (Бернекер, 2, 43; Фасмер, 3, 29; Бязлай, 2, 176). Аб суфіксе ‑ina (< ‑ynʼi) гл. Слаўскі, SP, 1, 140. Сюды ж мякі́ннік (мякы́ннык, мнякэ́ннік); мякі́нніца ’адгароджанае месца на таку, засек у застаронку гумна, куды ссыпаюць мякіну’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.; драг., КЭС; бяроз., Шатал.; ашм., Бел. хр. дыял.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарт ’упарты чалавек, які хоча усё рабіць па-свойму’ (Бяльк.), ’назола, упарты’ (Юрч. Фраз.), нарт і нард ’упартае, сярдзітае дзіця ці жывёла’ (Нас.), сюды ж нарціцца ’ўпарціцца’ (Юрч. СНС). Згодна з Фасмерам, з *na і *гг > /ъ ’вастрыё, шпень’ (гл. рот), параўн. фразеалагізм лезці на ражон ’быць настырным, упартым’ (гл. Фасмер, 3, 46); вывядзенне Насовічам нард < нарад ’нараджэнне’, параўн. вырадак, рус. урод і пад., здаецца менш пераканальным у сувязі з малой распаўсюджанасцю форм слова з канцавым -д, якія самі маглі ўзнікнуць пад уплывам народнай этымалогіі; балтыйская этымалогія, якую прапанаваў Вяржбоўскі для бел. дыял. нарт, анарт, нард ’дэспат, вупар’ < літ. nartus ’наравісты, упарты’ і якую Лаўчутэ. (Балтизмы, 56) лічыць надзейнай, пры наяўнасці назоўніка nartas /нораў’ і дзеяслова nertėti ’шалець’ здаецца больш пераканальнай, асабліва ўлічыўшы лакальны характар беларускага слова. Параўн., нарат ’чорт’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусто́та ’пусты, легкадумны чалавек’ (ТС), параўн. укр. пустота ’свавольства’; збор. ’гарэзнікі’, польск. pustota ’пустата ў галаве, легкадумнасць, свавольства’. Арэальнае семантычнае ўтварэнне ад пусты ’несур’ёзны, легкадумны’, цэнтр якога з акцэнталагічнага пункту погляду, магчыма, знаходзіўся на польскай тэрыторыі, параўн., аднак, у польскай падольскай гаворцы “swawola w znaczeniu tak obszemem і niewłasciwem, że і wybicie okna і ukradzenie koni lub opalenie domu zarówno pustotą nazywają” (Крэмер, Słowniczek, 311), што сведчыла б пра ўсходнеславянскі цэнтр інавацыі; паралельнае да пустата ’пустая, парожняя прастора’ (ТСБМ, Нар. словатв.), ’неўрадлівае поле’ (шкл., Мат. Гом.), укр. пустота ’тс’, рус. пустота ’тс’, польск. pustota ’тс’, в.-луж. pustota ’тс’, чэш. pustota ’тс’, славен. pustota ’неапрацаванае, закінутае поле’ (з 1286 г., гл. Бязлай, 3, 138), балг. пустота ’пустая, незанятая прастора’, макед. nycmomuja ’тс’. Усё да *pustь, ад якога, магчыма, прасл. *pustota. Параўн. пустэча (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)