усявы́шні, ‑яя, ‑яе.

Кніжн. уст. Па рэлігійных уяўленнях — які стаіць над усім існуючым (эпітэт бога). // Які ідзе ад бога. // у знач. наз. усявы́шні, ‑яга, м. Адна з назваў бога. І ўсё ж такі дадалі [Андрэй і Янка] евангельскія словы, упэўненыя ў тым, што іх пісьмо чыноўніцкіх рук не міне: «Бойся ўсявышняга і не гавары лішняга». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

черёд м., разг.

1. в разн. знач. чарга́, -гі́ ж.;

стоя́ть в череду́ стая́ць у чарзе́;

тепе́рь твой черёд цяпе́р твая́ чарга́;

2. (порядок) пара́дак, -дку м.;

всё идёт свои́м чередо́м усё ідзе́ сваі́м пара́дкам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Макля́к, макла́к, мачляк, махля́к, мъкляк ’намоклае пад дажджом адзенне’, ’чалавек у мокрым адзенні’ (навагр., Нар. сл.), навагр. ’дажджавы чарвяк’, маз., бялын. ’затануўшае дрэва’, віл., лід. ’намоклае палена ў рэчцы’ (Сл. ПЗБ), драг. муклек, мн. муклякэ́ ’махавік зялёны, Xerocomus subtomentosus’ (Жыв. сл., Нар. сл.). Укр. мокля́к ’усё мокрае’, падольск, ’пусты арэх (які бывае ад таго, што на Яна Купалу ідзе дождж)’, зах.-укр. ’багністае месца’. Бел.-укр. ізалексы. Да мокры (гл.). Балтызм. Параўн. maklė̃kas ’вымаклае палена’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 15).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяце́ліца, меце́ль, мяце́ль, мытэ́лыца ’снежная бура, завея’, ’беларускі народны танец’ (ТСБМ, Гарэц., Грыг., Мал., Яруш., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., Нар. словатв.), мяце́ліцай ’хутка’ (Сл. ПЗБ). Укр. мете́лиця, заметі́ль, рус. мете́лица, мете́ль, польск. zamieć, н.-луж. změt(awa), чэш. metelice, славац. meteľ, metelica, славен. métež, snę̑g méteідзе снег’, серб.-харв. мѐћава. Да ме́сці (гл.). Аб суфіксе ‑еліц‑а і ўтварэнні слова гл. Сцяцко, Афікс. наз., 50. Гл. яшчэ аб слове Львоў (РР, 1969, 2, 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даражы́цца, ‑ражуся, ‑ражышся, ‑ражыцца; незак.

Абл. Запрашваць надта дорага пры продажы чаго‑н. або наймаючыся на работу. Таргаваліся, таргаваліся, ды ніяк не могуць у цане сысціся: пан, бач, скупы быў і надта даражыўся. Якімовіч. Іван ніколі вельмі не даражыцца, ніколі нікому не адмаўляе. Ідзе, дзе ёсць патрэба ў яго цэпе, і памагае людзям. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Атуліць, ахутаць. Касынкай ахінуўшы плечы, Ідзе па вуліцы яна! Гаўрусёў.

2. перан. Агарнуць, авеяць. Новыя думкі і настроі ахінулі маладога настаўніка. Колас. Не ўспомніць нельга грозных дзён мінулых З партызанскіх вогнішчаў, і тых, Чые курганы слава ахінула. Танк. // Стварыць абставіны; агарнуць, акружыць. Ахінуць ласкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касаві́ца, ‑ы, ж.

Час касьбы. За колькі дзён да касавіцы Касцы заглянуць на паліцы, Каб малаток знайсці і бабку. Колас. У самую касавіцу выдалася добрае надвор’е, што рэдка бывае, бо звычайна дождж ідзе не тады, як просяць, а як косяць. Якімовіч. // Кашэнне траў, збажыны. Час такі, што жыта красуе, а касавіцу пачынаць ранавата. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лейтэна́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Афіцэрскае званне ў арміі, флоце, міліцыі. // Асоба, якая носіць гэта званне. Падаў каманду лейтэнант Пастроіцца ў рады. Броўка.

•••

Генерал-лейтэнант гл. генерал.

Малодшы лейтэнант — першае малодшае афіцэрскае званне; асоба, якая носіць гэта званне.

Старшы лейтэнант — трэцяе афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем лейтэнанта, а таксама асоба, якая носіць гэта званне.

[Фр. lieutenant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насці́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які будуецца як насціл. Насцільная дарога.

2. Спец. Які рухаецца амаль паралельна паверхні зямлі на невялікай вышыні (пра палёт куль, снарадаў і пад.). Насцільны агонь.

3. Спец. Які ідзе амаль па прамой лініі, плаўны. Насцільны скачок.

4. Абл. Які падае шчыльна (пра дождж). Росна. Золка. Пад ранак Выпаў дожджык насцільны. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павазі́ць, ‑важу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.

1. Вазіць некаторы час. Павазіць збожжа на машыне. Павазіць дзяцей на санках.

2. Звезці, перавезці ўсё, многае. Павазіць усё сена. Павазіць снапы. □ — Ай ды камуна! Глядзі, як у іх усё ідзе скора і гладка: мы жыта не паспелі павазіць, а яны авёс возяць, — гаварылі сяляне суседніх вёсак. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)