Твары́ць1 ’ствараць’, ’дзеяць, рабіць, здзяйсняць’, ’чыніць, вырабляць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’вычвараць, непакоіць, здзіўляць; чыніць’ (Нас., Сл. ПЗБ, Ян.), ’тварыць, ствараць’ (Сержп. Прымхі), творы́ць ’вытвараць’ (ТС), творы́ті ’тварыць, складаць’ (Вруб.), ст.-бел. твори́ти, творы́ти ’тварыць, рабіць, чыніць’ (XV ст., КТС). Укр. твори́ти, рус. твори́ть, польск. tworzyć, н.-луж. tworiś, в.-луж. tworić, чэш. tvořit, славац. tvoriť, славен. tvoriti, серб.-харв. тво̀рити, балг. творя́, макед. твори, ст.-слав. творити ’тс’. З прасл. *tvoriti ’тварыць’, суадноснае з *tvorътвор’, якое звязана з *tvarътвор, стварэнне’ (з іншым вакалізмам). Прасл. *tvoriti роднаснае да літ. tvérti ’абгароджваць; перавязваць; хапаць; фарміраваць, ствараць’, turė́ti ’трымаць; мець’, ãptvaras ’агароджа’, tvártas ’хлеў’, лат. tver̂t ’хапаць, лавіць’, tvarsît ’тс’, turêt ’трымаць’, прус. turīt ’мець’, грэч. σορός ’пахавальная урна; труна’ на падставе і.-е. *tu̯er‑ ’хапаць; абгароджваць’ (Фасмер, 2, 34; ЕСУМ, 5, 533; Чарных, 2, 231; Брукнер, 587; Махэк₂, 662–663; Шустар-Шэўц, 1565). Мяркуецца, што на базе канкрэтных значэнняў ’схапіць, трымаць, браць’ праз ’акружаць, акаляць, агароджваць’ развіліся абстрактныя значэнні ’кшталтаваць, афармляць, фармаваць’ і ’тварыць, ствараць’ (Борысь, 656). Параўн. твэ́рыць, гл.

Твары́ць2 ’захаваць, ахінаць вулей на зіму’ (петрык., Яшк. Мясц.), твары́ць ву́лей ’рыхтаваць вулей пад рой’ (Стан., Некр.), творы́ць ’класці ў вулей прынаду для пчол’ (ПСл), творы́ць борць ’апырскваць сярэдзіну борці спецыяльным растворам’ (Маш.), тво́рыць ’пырскаць, крапіць вулей прымацкай для прываблівання пчол’, ’прыбіраць (у хаце)’ (ТС). Параўн. польск. tworzyć ’рабіць, працаваць каля пчол (у лесе)’. Да папярэдняга (гл.), спецыялізацыя семантыкі на аснове значэння ’акружаць, абгортваць, агароджваць’ з далейшым развіццём ’дбаць, даглядаць’.

Твары́ць3 ’думаць, уяўляць’: я тварыла што месяц усходзіць, аж то мой татэчка па дворэ ходзіць (барыс., Кольб.). Да тварыць1, параўн. польск. tworzyć ’прыдумваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ско́лько

1. нареч. ко́лькі;

2. мест. ко́лькі (род., предл. ко́лькіх, дат. ко́лькім, вин. ко́лькі, ко́лькіх, твор. ко́лькімі);

ско́лько душе́ уго́дно ко́лькі хо́чаш, ко́лькі душа́ хо́ча (жада́е);

ско́лько лет, ско́лько зим! ко́лькі лет, ко́лькі зім!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́чы (род. не́чага, дат. не́чаму, вин. не́чы, не́чага, твор., предл. не́чым; ж. не́чая, ср. не́чае; мн. не́чыя) мест. неопр., м. че́й-то;

з не́чае ла́скі — благодаря́ чье́й-то услу́ге, благодаря́ кому́-то, из-за кого́-то

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Арыгіна́лтвор ці дакумент у першапачатковай форме’, ’своеасаблівы чалавек’. Першае значэнне зафіксавана яшчэ ў 1599 г. Жураўскі, Працы IM, 7, 215 (у форме оріиналъ), Гіст. лекс., 110: оригиналъ, Гіст. мовы, 1, 258; орииналъ (іншыя формы — Булыка, Запазыч.); Гарб. фіксуе originarii, originales у значэнні ’асобы, што паводле нараджэння належаць да пэўнага стану’, што ў пэўным сэнсе можа лічыцца папярэднім да сучаснага другога значэння. У станаўленні сучаснай семантычнай структуры слова, у прыватнасці ва ўзнікненні друкарскага значэння слова ’крыніца (машынапіс), па якой набіраецца тэкст’, адыграла ролю руская мова (Крукоўскі, Уплыў, 78; Гіст. мовы, 2, 146; Гіст. лекс., 252), для якой адпаведную ролю, верагодна, адыгралі нямецкая і французская мовы. Крыніца беларускага і рускага слоў — лац. originalis ’арыгінальны, першапачатковы’. Для старабеларускага слова, магчыма, не трэба абавязкова знаходзіць мову-перадатчык; для рускай такой лічаць польскую ці нямецкую (Фасмер, 3, 152).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арты́кул, ‑а, м.

1. Навуковы або публіцыстычны твор невялікага памеру ў зборніку, часопісе або газеце. Газетны, публіцыстычны артыкул.

2. Асобны раздзел, параграф у розных юрыдычных дакументах. Артыкул крымінальнага кодэкса. Артыкулы дысцыплінарнага статута.

3. Раздзел фінансавага плана, каштарыс, які вызначае крыніцу даходаў або мэту расходаў. Расходны артыкул.

4. Разрад, від чаго‑н. Важны артыкул экспарту.

5. Тып вырабу, умоўнае абазначэнне тавараў. Артыкул тканіны.

[Ад лац. articulus — частка, раздзел.]

•••

Перадавы артыкул — рэдакцыйны артыкул, змешчаны на першым месцы ў газеце, часопісе, у якім асвятляюцца найважнейшыя надзённыя пытанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палатно́, -а́, мн.о́тны, -аў, -лацён іо́цен, н.

1. Гладкая льняная тканіна асобага перапляцення.

Кужэльнае, зрэбнае п.

Віскознае п. (віскозная тканіна такога перапляцення). Збялець як п. (стаць вельмі бледным).

2. Паласа, стужка ў механізме.

П. транспарцёра.

3. Карціна (звычайна на матэрыі асобага перапляцення).

Выстаўка лепшых палотнаў беларускіх мастакоў.

Шырокае гістарычнае п. (перан.: пра літаратурны твор, які апісвае гістарычныя падзеі).

4. Дарожны насып, аснова для верхняга пакрыцця дарогі (спец.).

П. чыгункі.

5. Плоская тонкая частка чаго-н. (спец.).

П. касы.

П. пілы.

|| прым. палатня́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Палатняная кашуля (з палатна). Палатняная вытворчасць.

Палатнянае перапляценне (з роўным чаргаваннем нітак асновы і ўтку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

конча́я

1. деепр. канча́ючы, зака́нчваючы;

2. предлог с твор. канча́ючы (кім, чым);

не́бо окра́силось всевозмо́жными цвета́ми волше́бных кра́сок, начина́я от пу́рпура и конча́я лило́вой не́ба афарбава́лася ўсемагчы́мымі ко́лерамі чаро́ўных фа́рбаў, пачына́ючы ад пу́рпуру і канча́ючы ліло́вай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манта́ж, ‑у, м.

1. Зборка і ўстаноўка машын, збудаванняў з гатовых частак у адпаведнасці з планамі і чарцяжамі. Галя вельмі любіла ўвесь працэс наладкі лініі — ад мантажу станкоў да наладкі інструментаў на дэталі. Арабей. Сёння .. [Максім Сцяпанавіч] вырашыў пачаць абход з ліцейнага: трэба было праверыць, як ідзе мантаж новых, больш магутных вагранак. Карпаў.

2. Падбор і аб’яднанне асобных частак фільма, літаратурных або музычных твораў у адно цэлае ў мастацкіх і сэнсавых адносінах. // Фільм, літаратурны твор і пад., складзеныя такім чынам. Падрыхтаваць літаратурны мантаж. Фатаграфічны мантаж.

[Фр. montage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стварэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. стварыць.

2. Тое, што створана кім‑н.; твор літаратуры, мастацтва. Я да мазалёў на пальцах і рабаціння ў вачах папакутаваў над уласным новым стварэннем [скрыпкай]. Кулакоўскі. Мне здаецца, што ў нас ёсць усе падставы іменна такім чынам, прачытаць сягоння геніяльнае стварэнне Шэкспіра. Лужанін.

3. з азначэннем. Жывая істота — чалавек, жывёліна. [Ніна:] — Здаецца, няма нічога прыгажэй і мілей за гэтае малое, харошае стварэнне, — прыціснула яна да сябе, цалуючы, Люду... Васілевіч. Птушка — стварэнне кволае, догляду асаблівага патрабуе. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фільм, ‑а, м.

1. Твор кінамастацтва для паказу на экране; тое, што і кінафільм. Гукавы фільм. Каляровы фільм. □ Асабліва.. [Зоя] любіла кінаартыстаў, запісвала новыя песні з апошніх фільмаў і адчувала сябе шчасліваю. Грахоўскі.

2. Тонкая празрыстая плёнка з нанесеным па яе святлоадчувальным слоем, якая ўжываецца для фатаграфічнай і кінематаграфічнай здымкі.

3. Тое, што і фільмакопія.

•••

Панарамны фільм — фільм, зняты пры дапамозе спецыяльнай апаратуры для дэманстрацыя на вялікім паўкруглым экране (кінапанарама) або на экранах, якія акружаюць гледача з усіх бакоў (кругавая кіпапанарама).

[Англ. film — абалонка, плёнка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)