тво́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тво́р тво́ры
Р. тво́ра тво́раў
Д. тво́ру тво́рам
В. тво́р тво́ры
Т. тво́рам тво́рамі
М. тво́ры тво́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

твор, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прадукт творчай працы (раман, карціна, архітэктурнае збудаванне і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

твор м. произведе́ние ср., созда́ние ср., творе́ние ср.; сочине́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

твор, ‑а, м.

Прадукт творчай працы (раман, карціна, архітэктурнае збудаванне і пад.). Па просьбе студэнтаў Васіль Рысавец дэкламаваў свае творы. Яго вершы ўжо друкаваліся ў газетах. Дуброўскі. Большасць твораў Р. Пукста цёпла ўспрымалася і ўспрымаецца слухачамі. Дубкова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

твор м (прадукт творчай працы) Werk n -(e)s, -e, Erzugnis n -ses, -se;

маста́цкі твор Knstwerk n;

літарату́рны твор literrisches Werk;

вы́браныя творы usgewählte Wrke

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Твор ’прадукт творчай працы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Гарэц.), твуор ’стварэнне; істота’ (Арх. Федар.). Параўн. укр. твір ’прадукт творчай працы’, стараж.-рус. творъ ’выгляд’, польск. twór ’прадукт творчай працы’, ’стварэнне, жывая істота’, чэш., славац. tvor ’стварэнне; выраб’, славен. tvȏr ’утварэнне, нарыў’, серб.-харв. тво̑р ’пластыр з бялка на рану’, ст.-слав. творъ ’праца; чын’. Прасл. *tvorъ ’стварэнне, фармаванне, вытворчасць’, аддзеяслоўны назоўнік ад *tvoriti (гл. тварыць1), першапачаткова назва працэсу з наступнай канкрэтызацыяй (Борысь, 657; Бязлай, 3, 253); інакш і менш верагодна *tvoriti ад *tvorъ/*tvarъ, гл. ЕСУМ, 5, 533.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АНАНІ́МНЫ ТВОР у літаратуры, друкаваны або рукапісны твор без пазначэння імя аўтара або падпісаны псеўданімам. Найчасцей прычынай ананімнасці было жаданне пазбегнуць ганенняў з боку ўлад. Ананімна з’явіліся многія літ. і філас. творы: «Думкі» Б.Паскаля, «Максімы» Ф.Ларошфуко, творы Вальтэра, «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву» А.Радзішчава, «Гаўрыліяда» А.Пушкіна і інш. У стараж. бел. л-ры многія творы (асабліва свецкія) былі ананімныя. У перыяд станаўлення новай бел. л-ры, якая стваралася непрафесійнымі пісьменнікамі, яе аўтары не імкнуліся занатаваць сваё аўтарства, тым болей што гэтыя творы звычайна распаўсюджваліся вусна або ў рукапісах. Па меры росту нац.-культ. свядомасці абуджалася і цікавасць да пытання аўтарства бел. твораў (Я.Баршчэўскі, Я.Чачот, В.Дунін-Марцінкевіч і інш.). З сярэдзіны 19 ст. бел. л-ра мела пераважна апазіцыйны да самаўладства характар, большасць яе твораў прасякнута вострай крытыкай дзярж. ладу, таму іх забаранялася друкаваць аж да 1906. Але і пазней найб. вострыя творы з’яўляліся ананімна. Паводле жанру ананімныя творы разнастайныя: паэмы («Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе»), лірычныя вершы («Вясна гола перапала», «Ой, у полі вецер вые»), вершаваныя або празаічныя гутаркі («Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Гутарка старога дзеда»). Некаторыя ананімныя творы мелі форму адозваў або паліт. пракламацый (у свой час так выдаваліся асобныя творы К.Каганца, Цёткі і інш.). Востракрытычныя ананімныя творы бытавалі і ў сав. час («Сказ пра Лысую гару»).

М.А.Лазарук.

т. 1, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэтэкты́ў

‘літаратурны твор

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дэтэкты́ў дэтэкты́вы
Р. дэтэкты́ва дэтэкты́ваў
Д. дэтэкты́ву дэтэкты́вам
В. дэтэкты́ў дэтэкты́вы
Т. дэтэкты́вам дэтэкты́вамі
М. дэтэкты́ве дэтэкты́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мазу́рка

‘танец; музычны твор

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мазу́рка мазу́ркі
Р. мазу́ркі мазу́рак
Д. мазу́рцы мазу́ркам
В. мазу́рку мазу́ркі
Т. мазу́ркай
мазу́ркаю
мазу́ркамі
М. мазу́рцы мазу́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́рш

‘музычны твор; частка лесвіцы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ма́рш ма́ршы
Р. ма́рша ма́ршаў
Д. ма́ршу ма́ршам
В. ма́рш ма́ршы
Т. ма́ршам ма́ршамі
М. ма́ршы ма́ршах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)