дзе́ла, ‑а, н.
Разм.
1. Тое, што і справа. Калі ўжо сонейка прыгрэла, Антось на полі кончыў дзела і выпраг коніка сівога, Свайго памочніка старога. Колас. Вялікі целам, ды малы дзелам. Прыказка.
2. Пра што‑н. карыснае, важнае. — Хамут ладзіш? Дзела. Не гаруй, хлопец, я меншы за цябе без бацькі застаўся, а вось жыву. Асіпенка. — А ён дзела кажа. Купляй тры пары, — весела параіла Клаўдзя. Савіцкі.
•••
Ісці ў дзела гл. ісці.
Пры дзеле — пры занятку, пры рабоце.
Пусціць у дзела гл. пусціць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
кантраба́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Тайны правоз або перанос цераз дзяржаўную граніцу тавараў, каштоўнасцей і інш., забароненых або абкладзеных пошлінай. Змагацца з кантрабандай.
2. зб. Тавар, каштоўнасці і інш., якія тайна правозяцца або пераносяцца праз дзяржаўную граніцу. Яны [чужыя людзі] хавалі тут кантрабанду. Колькі часу патрацілі, колькі страху набраліся! Колас. Якая яму была справа, падшывальцу Андрэю, што ён, Лупянок, вазіў кантрабанду... Лынькоў.
3. у знач. прысл. кантраба́ндай. Тайна, употай. Наносілі мы поўныя вышкі асенняга лісця, .. здабывалі кантрабандай канюшыны ўлетку, нажынаючы яе сярпом. Дубоўка.
[Іт. contrabando ад contra — супраць і bando — урадавы ўказ.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
любі́мы, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае пачуццё любві; дарагі, блізкі сэрцу. Любімая дачка. □ Шчаслівай дарогі, таварыш любімы, заўсёды, усюды з табою радзіма! Дубоўка.
2. Якому аддаецца перавага перад іншымі; асабліва дарагі каму‑н. Любімы настаўнік. Любімая справа. □ Чырванеючы ад хвалявання і рашучасці, Лёня заказаў музыкам свой любімы вальс «Бярозку». Брыль.
3. у знач. наз. любі́мы, ‑ага, м.; любі́мая, ‑ай, ж. Той (тая), каго любяць. Я толькі з любімай магу захапіцца Успененым морам, паводкай зары. Панчанка.
•••
Наступіць на любімы мазоль гл. наступіць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
не́прыяцель, ‑я, М ‑ю, м.
Чалавек, які непрыязна, варожа адносіцца да каго‑, чаго‑н. [Лабановіч:] — І вось цяпер, калі я крыху адышоўся ад свайго Цельшына і зірнуў на яго збоку, то гэта глуш, што цікавіла мяне спярша, пачынае здавацца варожаю і наводзіць на мяне нейкае засмучэнне, як бы я ў ёй або яна ва мне чуем непрыяцеля. Колас. [Булай] лічыў, што ўсе недахопы, якія ёсць у рабоце цэха, — справа рук яго непрыяцеляў. Шыцік.
непрыя́цель, ‑я, М ‑ю, м.
Войскі ворага; праціўнік. Акопы непрыяцеля.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ве́ча ’веча, сход, на якім вырашаліся грамадскія і дзяржаўныя пытанні ў некаторых гарадах старажытнай Русі’ (КТС, БРС, Яруш.). Укр. віче, рус. вече, пск., наўг. веча́ ’тс’, пск. веча́ть ’крычаць’; ’выдаваць глухі гук’, ст.-рус. вѣче ’веча’; ’тайнае зборышча, загавор’; ’прамова, угаворванне, саромленне, павучанне, прыгавор’, арханг. вечь ’галашэнне’; ’сход’, польск. wiec ’веча, мітынг’, wiecować ’кіраваць’, ст.-чэш. věce, славен. věča ’вясковы суд, судовая справа’; ’падатак’, серб.-харв. ве́ће ’веча, нарада, савет’, ст.-слав. вѣще ’нарада’. Прасл. věti̯o, да веціць (гл.); параўн. яшчэ ст.-рус. вѣтъ ’нарада’, ст.-чэш. аорыст věce ’сказаў’ і ст.-прус. wayte ’вымаўленне’, waitāt ’гаварыць’. Гл. Міклашыч, 387; Праабражэнскі, 1, 109; Траўтман, Altpreuß., 353; Траўтман, 339; Фасмер, 1, 308; Брукнер, 614; Голуб-Копечны, 414; Махэк₂, 687; Шанскі, 1, В, 81; КЭСРЯ, 78.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ра́дзі прыназ. ’з-за’ (Ян., ТС), ра́дзі, ра́ді ’з прычыны, дзеля’ (Сл. ПЗБ). Архаізм, магчыма другаснае запазычанне з рус. ра́ди ’з-за’, ’з мэтай чаго-небудзь’. Укр. ра́ди, зара́ди, славен. zaradi, серб. ра̑ди, харв. rȁdi, балг. заради́, старое ради, макед. поради, заради, ст.-слав. ради. Да прасл. *radi, якое лічыцца прамым пранікненнем ст.-перс. rādiy ’тс’ (Мартынаў, Становление, 37); іншыя разглядаюць іх як акамянелыя формы лакатыва нейкага назоўніка з тым жа і.-е. коранем (Чарных, 2, 93); паводле Глухака (515), утварэнне ад асновы на i прасл. *radь ж. р., суадноснага з прыметнікам *radъ (гл. рады) па тыпу дзе́ля: дзе́ла (гл.), лац. causā: causa ’справа, праца’ і пад. Аўтары ESJSt (12, 744) схіляюцца да непасрэднай сувязі з *raditi/roditi ’дбаць, старацца’ (гл. рад 2).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
асла́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Пазбавіць каго‑, што‑н. яго былой сілы. [Камандзір:] — Справа ясная: раздзяліцца — гэта напалову аслабіць нашы сілы. Брыль.
2. Зменшыць сілу, ступень, напружанасць чаго‑н. Аслабіць дысцыпліну, рэжым, увагу. Аслабіць выхаваўчую работу.
3. Зрабіць не такім нацягнутым, не такім тугім. Аслабіць папругу. □ І зноў ляцець... Дуга хай звоніць, Пакуль конь лейцы не аслабіць. Чарот. Конь падаўся назад.. і аслабіў пастронкі. Чорны. // Зрабіць не такім напружаным. Дзяўчына.. намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі. Мележ.
•••
Аслабіць гайкі — знізіць патрабаванні.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
добраахво́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які робіцца па ўласнаму жаданню, па сваёй воля, без прымусу. Добраахвотная згода. Добраахвотная справа. □ Лукаш, зразумела, праходзіўся па дварах, збіраў статак і браў добраахвотныя падаткі. Колас. Варакса даглядала курэй. Гэта была яе добраахвотная праца, бо была Варакса па-за сваімі рабочымі гадамі. Баранавых. // Які прыняў на сябе якія‑н. абавязкі па ўласнаму жаданню, без прымусу. [Маша] была не толькі лепшай аперацыйнай сястрой, але і яго [Яраша] добраахвотным сакратаром. Шамякін.
2. Заснаваны на прынцыпе самадзейнасці мас. Добраахвотная народная дружына. Добраахвотнае спартыўнае таварыства. Добраахвотная пажарная ахова.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
няхва́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
1. Адсутнасць каго‑, чаго‑н. у неабходнай колькасці; недахоп чаго‑н. [Віхура:] Справа такая: няхватка рабочых, некаторае спазненне будаўнічай часткі не павінна спыніць работы па мантажу... Гурскі. Красніцкі спаслаўся на няхватку часу, і, падзякаваўшы яшчэ раз за шчырую гасціннасць, мы выйшлі на вуліцу. Пальчэўскі.
2. Адсутнасць дастатковых сродкаў для існавання; нястача. Была не лёгкая пара, часамі не хапала тэхнікі, .. былі няхваткі і з харчамі. Сташэўскі. Пратасевічы, жывучы сям’ёй у Мінску, не ведалі няхваткі ні ў чым неабходным. Аднак запасаў.. не мелі. Васілевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ко́нчыцца сов.
1. ко́нчиться, око́нчиться, зако́нчиться;
спекта́кль ~чыўся по́зна — спекта́кль ко́нчился (око́нчился, зако́нчился) по́здно;
2. (иссякнуть, израсходоваться) ко́нчиться;
бензі́н ~чыўся — бензи́н ко́нчился;
3. (завершиться) разреши́ться;
спра́ва ~чылася са́мым нечака́ным чы́нам — де́ло разреши́лось са́мым неожи́данным о́бразом;
4. умере́ть (в муках); ко́нчиться
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)