рэгулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што.
1. Упарадкоўваць, наладжваць.
Р. узаемаадносіны.
2. Накіроўваць развіццё, рух чаго-н. з мэтай прывесці ў парадак, у сістэму.
Р. дарожны рух.
Р. цэны.
3. Прыводзіць (механізмы і іх часткі) у такі стан, які забяспечвае нармальную і правільную работу.
Р. ход машыны.
Р. матор.
|| зак. урэгулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны (да 1 знач.), адрэгулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны (да 2 і 3 знач.).
|| наз. рэгулява́нне, -я, н., рэгуля́цыя, -і, ж. (да 2 знач.) і рэгуліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 3 знач.).
|| прым. рэгуляцы́йны, -ая, -ае, рэгуля́тарны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.) і рэгуліро́вачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Рэгуляцыйныя работы.
Рэгулятарныя функцыі гармонаў.
Рэгуліровачны пост.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дрэйф, -у, м.
Адхіленне судна, самалёта ў час руху ад курсу пад уздзеяннем ветру, цячэння і пад., а таксама наогул адвольнае перамяшчэнне пад знешнім уздзеяннем.
Д. айсбергаў.
○
Легчы ў дрэйф — расставіць парусы так, каб судна заставалася на месцы.
Зняцца з дрэйфу — пачаць рух, змяніўшы расстаноўку парусоў пасля таго, як судна ляжала ў дрэйфе.
|| прым. дрэ́йфавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спружы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж.
1. Пругкая металічная палоска ці дрот і пад., выгнутыя пераважна спіраллю, што служыць для змяншэння сілы ўдараў, прывядзення ў рух механізмаў і інш.
С. ў гадзінніку.
Дзвярная с.
2. перан., чаго або якая. Рухаючая сіла чаго-н.
Унутраныя спружыны ўчынкаў.
|| прым. спружы́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Спружынная канапа (са спружынамі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сці́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.
1. каго-што. Зрабіць больш павольным рух, ход і пад.; затрымаць, прыцішыць каго-, што-н.
Машына сцішыла ход.
С. хуткасць матацыкла.
2. каго (што). Супакоіць, угаварыць каго-н. перастаць шумець, плакаць і пад.
С. дзіця.
3. што. Зрабіць менш адчувальным, аслабіць што-н.
С. боль.
С. гнеў (прыглушыць).
|| незак. сціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рыво́к, рыўка́, мн. рыўкі́, рыўко́ў, м.
1. Рэзкі, парывісты рух рукамі або целам.
Ускочыць на каня спрытным рыўком.
2. У цяжкай атлетыцы: пад’ём цяжару над галавой на выцягнутых руках адным бесперапынным рухам.
Вынікі ў рыўку.
3. перан. Рэзкае ўзмацненне, якое парушае агульны рытм работы.
Праца без рыўкоў.
|| прым. рыўко́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пустамлі́н ’балбатун, несур’ёзны чалавек’ (слонім., Жыв. сл.), пустамлён ’тс’ (ашм., Стан.). Ад пусты (гл.) і млін ’млын’, да ўнутранай формы параўн.: лапочаш, як пусты млын (стаўб., Матуе.); другасна збліжанае з млён ’кій у жорнах, якім іх прыводзяць у рух’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
балансі́р, ‑а, м.
1. Доўгі шост, пры дапамозе якога акрабат захоўвае раўнавагу на канаце.
2. Рычаг у машыне, які перадае рух ад адной часткі да другой, а таксама рэгулятар у механізме гадзінніка, які замяняе маятнік.
[Фр. balancier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затармазі́цца, ‑мозіцца; зак.
1. Запаволіць, спыніць свой рух пад дзеяннем тормаза. Машына затармазілася.
2. перан. Разм. Затрымацца, зацягнуцца ў сваім развіцці, руху. Наступленне на правым флангу затармазілася, прычым гэта ставіла пад пагрозу фланг Сібірака. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасмыкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. Зрабіць сутаргавы, нервовы рух; сутаргава перакрывіцца. Плечы ў маці перасмыкнуліся, як ад нечаканага дотыку халоднага. Шамякін. Перад вачыма дзяўчыны заскакалі нейкія кругі, твар яе балюча перасмыкнуўся. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
планета́рый, ‑я, м.
1. Апарат, пры дапамозе якога на купалападобным экране паказваецца рух планет і іншых нябесных целаў.
2. Культурна-асветная ўстанова, дзе чытаюцца лекцыі па астраноміі, якія суправаджацца дэманстрацыяй неба з дапамогай такога апарата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)