дрэйф, -у,
Адхіленне судна, самалёта ў час руху ад курсу пад уздзеяннем ветру, цячэння
Легчы ў дрэйф — расставіць парусы так, каб судна заставалася на месцы.
Зняцца з дрэйфу — пачаць рух, змяніўшы расстаноўку парусоў пасля таго, як судна ляжала ў дрэйфе.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)