Перапаляві́ца ’пажарніца наземная, Calamagrostis epigeios (L.) Roth.’ (маг., Кіс.). Да пераполы ’пусты, дзікі, не засеяны’, параўн. ст.-рус. переполье ’дзікае поле’, переполянье ’палянка, вакол якой лес’ (XVII ст.) < пера- і полы (гл.); тады перапалішʼца — ’пажарніца, якая расце на неапрацоўваемым полі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ліва ’тое, што трэба палоць або што праполата’ (ТСБМ, Янк. 2, Гарэц., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бяльк.). Ад палоць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ів‑, які надае значэнне ’аб’ект ці вынік дзеяння’, напр., жацьжаціваполе са збажыною’ (Сцяцко, Афікс. наз., 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагачы́ ’прылада для звівання нітак’ (Сцяшк.), ’звязаныя разам тры драўляныя калкі, на якія ставілі калыску’ (гродз., Сл. ПЗБ), ’драўляныя вілы’ (Выг.), рагачэ́ ’прылада, якой абмерваюць поле’ (гродз.). Ад рог1 (гл.). Усе прадметы маюць вытыркальныя часткі, якія напамінаюць рогі жывёлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́бавіцца, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.

Разм. З вялікімі намаганнямі выбрацца адкуль‑н. — І не думай выходзіць у поле — згоніць ветрам з дарогі, абмарочыць, закруціць — не выбавішся з сумётаў і гурбаў. Сачанка. // перан. Выйсці з цяжкага становішча. Дыхаць [Слімак] пачаў хутка-хутка, як бы выбавіўшыся ад смяротнай небяспекі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азі́міна, ‑ы, ж.

Пасевы, усходы азімых збожжавых культур. Негарачае асенняе сонца лашчыць пажоўклыя бярозавыя гаі, шырокія вагоны зялёнай азіміны. Навуменка. Варанецкі схадзіў на поле азіміны, паглядзеў, ці добра яна ўрунела. Дуброўскі. Лёгкі подых ветру даносіць з поля ледзь чутны водар спелай азіміны і салодкі пах грэчкі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жу́дасна,

1. Прысл. да жудасны (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё страху, трывогі. Жудасна.. зрабілася Амялляну, калі застаўся з канём адзін у лесе. Колас.

3. прысл. Разм. Вельмі, надзвычайна. І ці знаеш, — як жудасна хочацца жыць, Калі скрозь наліваецца сілаю поле. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жы́тнішча, ‑а, н.

1. Поле, з якога сабралі жыта або на якім папярэдняй культурай было жыта. — Дзе-нідзе [жыта] прыйдзецца па жытнішчы сеяць, каб усё ў адным кавалку было. Шахавец.

2. Іржышча на жытнім полі. Зямля паблісквала вузкімі паскамі вады ў разорах ды шчацінілася леташнім жытнішчам. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міну́цца, ‑нецца; зак.

1. Прайсці; скончыцца. Толькі што мінулася пара безупынных дажджоў. Чорны. Бацькаў гнеў даўно мінуўся. Колас.

2. Застацца ззаду; скончыцца. Мінулася невялічкае азярко, што краем падступіла да самай дарогі. Скрыган. Мінулася поле, пачаўся рэдкі лясок. Мележ. Калі мінуўся пясок, пачало трэсці на калдобінах. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Сістэматычна не наядацца; дрэнна харчавацца. Людзі працуюць, як праклятыя, недаядаюць, недасыпаюць, б’юцца, як рыба аб лёд, каб з зямлянак вылезці, каб перажыць галодную вясну і поле засеяць. Сяркоў. [Маці] недаядала, усё лепшае, чым магла разжыцца, пакідала сыну. Няхай.

2. Незак. да недаесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папакруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., каго-што.

Разм. Круціць доўга, неаднаразова. Мы тады дазналіся, што .. [парабчыха] у той дзень з цямна скародзіла поле, пасля адразу запрасілі яе круціць жорны. Яна папакруціла іх аж цераз поўдзень. Чорны. Шыі [Крывахіж] зусім не чуў — папакруціў галавою ў палёце, выглядаючы праціўніка. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)