про́за, ‑ы, ж.
1. Невершаваная мова. Пісаць прозай. □ [Васіль:] — Пішы летапіс нашага калгаса — і стары, і новы. Вершамі ці прозай — усё роўна. Якімовіч. // Невершаваная літаратура, сукупнасць невершаваных мастацкіх твораў. Беларуская савецкая праза. Асаблівасці прозы Я. Коласа. □ Проза К. Чорнага ў канцы 20‑х гадоў набывала эпічны характар. Луфераў.
2. перан. Будзённасць, штодзённасць; звычайнасць. Проза жыцця. □ Прызнацца, мяне спачатку здзівіла і нават расчаравала ажно такая прастата і проза. Брыль. Гэта проза сялянскай сям’і, але адначасна гэта яе найглыбейшая паэзія. Клімковіч.
•••
Верш у прозе гл. верш.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пры́месь, ‑і, ж.
Не галоўны, дадатковы элемент у складзе чаго‑н.; дамешак. Ачысціць насенне ад прымесей. □ Прымесь дуба ў лясах поўначы БССР складае ўсяго 0,2–0,4%. Прырода Беларусі. Але і фізічны, і хімічны аналізы не паказалі якіх-небудзь шкодных для чалавека прымесей у наваколлі. Шыцік. // перан. Разм. Дадатак да чаго‑н. Даследчык устанаўлівае, што гэта была ў сваёй аснове беларуская літаратурная мова XVI ст. з прымессю да яе стараславянскіх і чэшскіх слоў. Алексютовіч. Прымесь гаркаватага скепсісу адчувалася дзе-нідзе ў творах [паэта]. Перкін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
сплаў 1, сплаву, м.
Сумесь, злучэнне двух або некалькіх плаўкіх цел (звычайна металаў). Лёгкія сплавы. □ Акрамя адлівак з шэрага чыгуну, на некаторых заводах дарэвалюцыйнай Беларусі было асвоена прымітыўным спосабам ліццё медных сплаваў. «Весці». // перан. Злучэнне розных элементаў, частак і пад. чаго‑н. Мова літоўскіх летапісаў з’яўляецца своеасаблівым сплавам старой кніжнай мовы з элементамі жывой беларускай гаворкі. Шакун. [Паэма М. Танка] «Нарач» — смелая спроба зліць у адным сплаве элементы эпасу, лірыкі, драмы. Бярозкін.
сплаў 2, сплаву, м.
Дзеянне паводле дзеясл. сплаўляць 2 — сплавіць 2 (у 1 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
*Атверніцкая: «отве́рницкое наречие» (Рам.). Рус. отверница ’іншасказ’. Паводле Раманава, 9, 4: «гаворка называецца атверніцкай таму, што прататыпам яе тут была звычайная мова, але з «адварачваннем» складоў, г. зн. з перастаноўкай складоў, устаўкай паміж імі часціц». Параўн. яшчэ ў Даля отвертчивый ’хто ўмее адвярцецца’. Нельга быць упэўненым, што этымалогія Раманава не адлюстраванне народнай этымалогіі. Пры наяўнасці ў жаргонах значных гукавых змен цалкам магчыма ўбачыць у атверніцкі змену польск. ochwieśnicki (адкуль, паводле Арапава — РР, 1968, 4, 117; Этимология, 1964, 120, — рус. офеня, офенский). Гл. ахвес.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Балабо́ніць. Рус. балабо́нить ’балбатаць’, балабо́н ’пустаслоў’, укр. балабо́нити ’званіць’, балабо́н ’званок’, чэш. blaboniti і да т. п. Слав. гукапераймальнае ўтварэнне: *bolbon‑, *balabon‑. Што ўсх.-слав. формы не абавязкова выводзяцца з *bolbon‑ (як чэш. blaboniti), сведчыць укр. мова, дзе маем балаб‑ (а не болоб‑). У праформах bolb‑on‑, *balab‑on‑ ‑on‑ дзеяслоўны суфікс, што часта выступае паралельна ‑ъt‑, ‑ot‑ (параўн. укр. стукоті́ти ’стукаць’, стуконі́ти ’тс’; балабо́ніць — балбата́ць). Параўн. Бернекер, 69; Праабражэнскі, 1, 13; Пагодзін, РФВ, 39, 2; Махэк₁, 33; Фасмер, 1, 111–112.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Выхава́нне (БРС, Нас., Яруш., Гарэц., Байк.). Запазычанне з польск. wychowanie ’тс’ (Кюнэ, Poln., 115), дзе яно з’яўляецца калькай франц. éducation (Унбегаўн, RÉS, 12, 45). З польск. wychowanka запазычана таксама бел. выхава́нка ’прыёмная дачка, выхаванка’, а бел. выхава́нец ’прыёмны сын, выхаванец’ з’яўляецца калькай польск. wychowaniec ’тс’ (Кюнэ, там жа). Улічваючы даўняе выкарыстанне (параўн. у Ф. Скарыны выхование — Воўк–Левановіч, Мова выданняў, 282) і шырокае распаўсюджанне гэтых слоў, нельга прыняць пункт гледжання Крукоўскага (Уплыў, 127) аб калькаванні рус. воспитанник, воспитанница ў бел. выхаванец, выхаванка.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Кастру́ля ’каструля’ (ТСБМ, БРС, Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. кастрю́ля (дыял. кастру́ля), укр. кастру́ля (у Фасмера, 2, 208: укр. костру́ля). Запазычанне з еўрапейскіх моў. Паводле Фасмера, там жа, відавочна, узята з ням. мовы (Kastrol, Kasserolle). Першакрыніцай з’яўляецца франц. casserolle ’каструля’ (Фасмер сумняваецца, што першакрыніцай можа быць гал. kastrol або н.-ням. kastroll). Шанскі (2, К, 88) усё ж мяркуе, што хутчэй за ўсё крыніцай рус. слова з’яўляецца гал. мова (у Пятроўскую эпоху гэта слова было ў марской лексіцы); ням. крыніца здаецца менш верагоднай.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Казая́тка ’куртка’ (Грыг.; брасл., Нар. словатв.). Запазычанне з польск., параўн. польск. уст. (у Тротца, Ліндэ) kazyatka ’кафтан, куртка’ і засведчаныя ў XV–VII стст. такія формы, як kazyaka, kozyjaka, kazyjaczka і інш. Аб часе запазычання нельга сказаць нічога пэўнага: ст.-бел. мова ведала форму казыяка ’жаночы кафтан’ з XVI ст. Слаўскі (3, 27) адзначае, што ў польск. мове гэта заходняе запазычанне і прыводзіць швед. дыял. — kasjakka, дац. kasjak ’верхняе адзенне, кафтан’, а ў якасці крыніцы запазычання мяркуецца, відаць, франц. casaque ’кафтан, апанча, плашч’, гл. падрабязней казак 4.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Му́сіць, му́сяць ’падлягаць прымусу’, ’быць вымушаным, абавязаным зрабіць’, ’думаць, меркаваць’, ’збірацца рабіць’, ’мабыць, напэўна, магчыма’ (ТСБМ, Гарэц., Мал., Мядзв., Яруш.; Нік. Очерки, Янк. Мат., Нас., Сцяшк., Касп., Шат., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.), му́сіцца ’быць змушаным’, ’рашыцца’ (Нас.), ст.-бел. мусити, мусети ’быць абавязаным’, ’мусіць’ (пач. XV ст.) запазычана са ст.-польск. musić, musieć ’тс’, якія з с.-в.-ням. müeʒen ’тс’ (Карскі, Труды, 205; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Жураўскі, Бел. мова, 63; Кюнэ, Poln., 79; Булыка, Лекс. запазыч., 137). Гл. таксама мусова.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Негара́зд ’не вельмі-та, дзе там’ (Растарг.), негараст (nieharast) ’нязручна; нешчасліва’ (Арх. Федар., Федар. 7), укр. негаразд ’нядобра, дрэнна’, рус. негоразд ’не вельмі, няўдала’. Ад незафіксаванага *гаразд > параўн. рус. ’горизд ’лоўкі, удалы, вопытны’, укр. гаразд *добра, шчасліва’, чэш. horazditi ’сварыцца, бушаваць, шумець’ (< венг. < слав., гл. Махэк₂, 149), якія выводзяцца з мяркуемага гоц. *garazds ’які разумна гаворыць’ (< ga і razda ’голас, мова’), гл. Фасмер, 1, 439, што даволі праблематычна. Параўн. таксама Шаур, SP, А 24, 33 і інш. (адносна чэш. nehorázny); Фасмер, 3, 57 (рус. негориздок).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)