проза, ‑ы, ж.

1. Невершаваная мова. Пісаць прозай. ▪ [Васіль:] — Пішы летапіс нашага калгаса — і стары, і новы. Вершамі ці прозай — усё роўна. Якімовіч. // Невершаваная літаратура, сукупнасць невершаваных мастацкіх твораў. Беларуская савецкая праза. Асаблівасці прозы Я. Коласа. ▪ Проза К. Чорнага ў канцы 20‑х гадоў набывала эпічны характар. Луфераў.

2. перан. Будзённасць, штодзённасць; звычайнасць. Проза жыцця. ▪ Прызнацца, мяне спачатку здзівіла і нават расчаравала ажно такая прастата і проза. Брыль. Гэта проза сялянскай сям’і, але адначасна гэта яе найглыбейшая паэзія. Клімковіч.

•••

Верш у прозе гл. верш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)