рэ́зкі, -ая, -ае.

1. Які праяўляецца з вялікай сілай, вастрынёй.

Р. вецер.

Рэзкія болі.

2. Раптоўны і вельмі значны.

Рэзкае павышэнне паспяховасці навучэнцаў.

Рэзкае пахаладанне.

3. Занадта моцны.

Р. крык.

Р. пах.

Рэзкае святло.

4. Пазбаўлены мяккасці, плаўнасці, парывісты.

Рэзкія рухі.

5. Які вызначаецца выразнымі абрысамі, не расплыўчаты.

Рэзкія лініі.

Рэзкія рысы твару.

6. Прамы і жорсткі, востры.

Рэзкая крытыка.

Рэзкія словы.

Р. соус.

|| наз. рэ́зкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́сці, мяту́, мяце́ш, мяце́; мяцём, мецяце́, мяту́ць; мёў, мяла́, мяло́; мяці́; ме́цены; незак., што.

1. Ачышчаць якую-н. паверхню ад смецця, пылу венікам, мятлой, шчоткай і пад.

М. палогу.

М. вуліцу.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). 3 сілай гнаць, пераносіць што-н. з месца на месца.

Вецер мяце лісце.

Пачало м. (безас.).

|| зак. падме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; падмёў, -мяла́, -мяло́; -мяці́; -ме́цены (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мацне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Рабіцца больш моцным, здаровым.

Мышцы мацнеюць.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Узнімацца, дзьмуць больш моцна.

Вецер мацнее.

3. перан. Станавіцца ўстойлівым.

М. духам.

4. Умацоўвацца экана-

мічна, арганізацыйна.

Год ад году мацнее гаспадарка.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Набірацца моцы ў працэсе прыгатавання (пра віно, чай і пад.).

Чай мацнее, калі завараны пастаіць.

|| зак. памацне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перабуры́ць ’перастаць моцна, з вялікай сілай дзьмуць (пра вецер)’ (ТС). Да пера- і буры́ць, бу́ра (гл.). Апошняе да прасл. *buriti (sę) < і.-е. *bheu̯‑. Параўнаўшы з паралельнай прасл. парай *buna*buniti (з блізкімі значэннямі), можна бачыць што ‑r‑ у bur’а — суфіксальнае (Трубачоў, Эт. сл., 3, 95–96 і 98–99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вятры́ска, ‑і, м.

Вецер, часцей буйны, моцны, колкі. Завеяй ашалелаю Вятрыска загуляў. Багун. Пушчы, дубровы, гаі, Над голлем шумлівы вятрыска. Броўка. Стала не відно белага свету, выў і скавытаў вятрыска, імкліва падаў снег. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клубі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму клуба ​2, складаецца з клубоў. Вецер хутка гнаў цёмна-сінія дымчатыя хмары, засцілаючы імі ватныя клубістыя воблакі. Мележ. Кружок лазняку вынырае з клубістага кужалю туману зусім нечакана. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; заг. ласкачы; незак., каго-што і без дап.

Абл. Казытаць. Сухая калматая травінка прыемна ласкатала худую загарэлую шчаку. Стаховіч. Вецер прабіраўся пад расхлістаную кашулю, надзімаў яе, прыемна ласкатаў цела. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папераджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Тое, што і папярэджваць. — Гавары толькі праўду, — папераджае Мар’янку Свірыд. Колас. Стукаецца вецер у маленькую разбітую шыбу маленькага акенца Лейбы, папераджае аб хуткім надыходзе зімы. Сташэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шква́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца шквалам, са шкваламі (у 1 знач.). Шквальны вецер. □ Надыходзіла ноч, шквальная, ліўневая. Шыцік.

2. Моцны, масіраваны (пра стрэльбу). Выбрацца з акопа нельга было пад такім шквальным агнём. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахілі́ць сов. наклони́ть; (о судне, машине и т.п. — ещё) накрени́ть;

н. галаву́ — наклони́ть го́лову;

н. вядро́ — наклони́ть ведро́;

ве́цері́ў ло́дку — ве́тер наклони́л ло́дку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)