ве́цер, ве́тру, мн. вятры́, вятро́ў, м.

Рух паветра ў гарызантальным напрамку.

Моцны в.

Спадарожны в.

Паўднёвы в.

Подых ветру.

Стаяць на ветры (там, дзе дзьме моцны вецер).

Кідаць словы на вецер (разм.) — гаварыць упустую, дарэмна ці неабдумана.

Вецер у галаве ў каго (разм., неадабр.) — пра легкадумнага чалавека.

Ветрам падшыты або падбіты (разм.) — пра легкадумнага чалавека, а таксама пра адзенне без цёплай падкладкі.

Трымаць нос па ветры — прыстасоўвацца да абставін.

Шукаць ветру ў полі — пра дарэмныя пошукі.

Куды вецер дзьме — прыстасоўвацца да большасці думак, поглядаў, густаў.

|| памянш. ве́трык, -у, м. З ветрыкам (пра язду: вельмі хутка; разм.).

|| прым. ве́травы, -ая, -ае і ветравы́, -а́я, -о́е (спец.).

Ве́травы подых.

Ветравое шкло (у аўтамашынах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́цер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ве́цер вятры́
Р. ве́тру вятро́ў
Д. ве́тру вятра́м
В. ве́цер вятры́
Т. ве́трам вятра́мі
М. ве́тры вятра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ве́цер (род. ве́тру) м. ве́тер;

ру́жа вятро́ўметеор. ро́за ветро́в;

ад (з) ве́тру валі́цца — от ве́тра вали́ться;

ве́трам падшы́ты (падбі́ты) — подби́тый ве́тром;

ве́трам пайсці́ — пра́хом пойти́;

в. гуля́е ў кішэ́ні — ве́тер свисти́т в карма́нах;

в. у галаве́ — ве́тер в голове́;

спадаро́жнага ве́тру! — попу́тного ве́тра!;

вы́кінуць гро́шы на в. — вы́бросить де́ньги на ве́тер;

з ве́тру вяро́ўкі віць — нести́ (поро́ть) ахине́ю (дичь, вздор, ерунду́, галиматью́, чепуху́, чушь);

з лёгкім ве́трам! — попу́тного ве́тра!, ска́тертью доро́га!;

кі́даць (пуска́ць) сло́вы на в. — броса́ть (пуска́ть) слова́ на ве́тер;

куды́ в. дзьме — куда́ ве́тер ду́ет;

куды́ в., туды́ і ён (яна́)ирон. куда́ ве́тер ду́ет;

на ўзвей в. (пусці́ць) — пусти́ть на ве́тер;

на ўзвей в. (гавары́ць) — говори́ть зря (напра́сно), болта́ть;

трыма́ць нос па ве́тры — держа́ть нос по́ ветру;

шука́й ве́тру ў по́лі — ищи́ ве́тра в по́ле; ищи́ свищи́;

як ве́трам змяло́ — как ве́тром сду́ло;

які́м ве́трам зане́сла (прыне́сла)? — каки́м ве́тром (каки́ми ветра́ми) занесло́?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́цер, ветру; мн. вятры, ‑оў; м.

Паветраная плынь гарызантальнага напрамку. Моцны вецер. Паўднёвы вецер. Подых ветру. Узняўся вецер. Энергія ветру. □ Пахілага дрэва вецер не ломіць. Прыказка.

•••

Ад (з) ветру валіцца гл. валіцца.

Ветрам падшыты (падбіты) гл. падшыты.

Ветрам пайсці гл. пайсці.

Вецер гуляе (у кішэні, гумне і пад.) — нічога няма.

Вецер знёс — пра таго, хто невядома дзе дзеўся, каму не сядзіцца дома.

Вецер носіць (ганяе) — пра таго, хто невядома дзе ходзіць.

Вецер (гуляе) у галаве; гуляй-вецер у галаве — пра легкадумнага, несур’ёзнага чалавека.

Вецер у спіну каму — тое, што і з лёгкім ветрам.

Вецер ходзіць дзе — пра адчуванне руху паветра ў пакоі, памяшканні.

Выкінуць (грошы) на вецер гл. выкінуць.

Вятры яго ведаюць — нікому невядома.

Да ветру (пайсці) — пайсці па сваёй патрэбе.

З ветру вяроўку віць гл. віць.

З лёгкім ветрам — гавораць таму, хто хоча пайсці, каб сказаць, што яго не стануць затрымліваць, што ён нікому не патрэбен.

Кідаць на вецер што гл. кідаць.

Кідаць (пускаць) словы на вецер гл. кідаць.

Куды вецер дзьме (хіліць) — не мець самастойнасці ў поглядах, прытрымлівацца поглядаў большасці.

На ўзвей вецер (пусціць) — а) тое, што і пусціць на вецер; б) дарэмна, непрадумана.

Пусціць (пайсці) на вецер (з ветрам) гл. пусціць.

Трымаць нос па ветры гл. трымаць.

У ветры на калу — пра што‑н., што стаіць адзінока наводшыбе.

Хоць з ветрам пусці гл. пусціць.

Шукаць ветру (лавіць вецер) у полі гл. шукаць.

Як ветрам змяло гл. змесці.

Як у полі вецер — легкадумны, пусты, ветраны.

Якім ветрам (прыгнала, занесла, прынесла) — форма выражэння здзіўлення пры сустрэчы з кім‑н. у нечаканым месцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЕ́ЦЕР,

рух паветра адносна зямной паверхні, звычайна гарызантальны. Утвараецца з-за неаднароднасці атмасфернага ціску ў барычным полі Зямлі, накіраваны ад высокага да нізкага ціску. Чым большае адрозненне ў ціску, тым вецер мацнейшы. Вецер — вынік сумеснага дзеяння некалькіх сіл: барычнага градыента (рухаючая сіла), трэння, асабліва ў прыземным слоі атмасферы, вярчэння Зямлі (Карыяліса сіла) і цэнтрабежнай.

Характарызуецца напрамкам, адкуль дзьме, і скорасцю, якія графічна адлюстроўваюцца ружай вятроў. Гэтыя паказчыкі вызначаюцца на метэаралагічных станцыях як сярэднія за пэўны час з дапамогай метэаралагічных прылад: флюгера, анемографа, анемометра, анемарумбографа і інш., на вышыні — шароў-пілотаў. Напрамак ветру вызначаецца па 16 румбах гарызонта (з Пнпаўн., з ПнЗпаўн.-зах. і г.д.), на метэастанцыях, што абслугоўваюць авіяцыю, — у градусах азімута. Скорасць ветру вымяраецца ў метрах за секунду, кіламетрах за гадзіну, вузлах (марскія мілі за гадзіну), прыблізна ў балах па Бофарта шкале. Скорасць вагаецца ад поўнага штылю да ўрагану (больш за 33 м/с), а ў трапічных цыклонах дасягае 100 м/с. Слабыя вятры бываюць у антыцыклонах. Ва ўмераных шыротах Зямлі пераважаюць слабыя і ўмераныя вятры (каля 3—8 м/с). З вышынёй у трапасферы скорасць звычайна павялічваецца, у стратасферы спачатку змяншаецца, потым павялічваецца зноў. На выш. 20—25 км у струменных плынях дасягае 100—150 м/с. Вецер звычайна дзьме штуршкамі, бываюць рэзкія кароткачасовыя ўзмацненні — шквалы. Гэта абумоўлена турбулентнасцю паветр. патоку. Вертыкальныя рухі бываюць нязначныя (сантыметры за секунду), толькі зрэдку дасягаюць 10—20 м/с пры апусканні паветра па схіле, пры моцнай атм. канвекцыі.

Над вял. тэрыторыямі вятры ўтвараюць паветраныя цячэнні (пасаты, мусоны, заходні перанос паветраных мас і інш.), якія складаюць агульную цыркуляцыю атмасферы. Пры пэўных геагр. умовах фарміруюцца мясц. вятры (афганец, брыз, бара, фён, містраль і інш.). Вецер — прычына многіх з’яў у прыродзе, ён уплывае прама ці ўскосна на жыццё людзей. Ад ветру залежыць развіццё ветраапыляльных (анемафільных) раслін, сярод якіх асн. збожжавыя культуры. Вецер уздзейнічае на рэльеф сушы (гл. Дэфляцыя, Дзюны, Барханы), выклікае хваляванне на моры, ветравыя цячэнні ў акіяне, абумоўлівае цеплаабмен паміж сушай і акіянам, зямной паверхняй і атмасферай, кругаварот вады на Зямлі. Вецер вялікай сілы — прычына многіх стыхійных бедстваў — штормаў, ураганаў, пылавых бур, самумаў і інш. Энергія ветру выкарыстоўваецца ў ветраэнергетыцы.

Ветравы рэжым тэр. Беларусі абумоўлены агульнай цыркуляцыяй атмасферы над кантынентам Еўразія і над Атлантычным ак. і вызначаецца існаваннем цэнтраў дзеяння атмасферы: Ісландскай дэпрэсіі на працягу ўсяго года, Сібірскага антыцыклону зімой і Азорскага антыцыклону летам. Пад іх уплывам з ліст. да сак. пераважаюць паўд.-зах. вятры, з мая да вер.паўн.-зах. Скорасць ветру зімой 4—5 м/с, летам 2—3 м/с. Моцны вецер бывае рэдка (5—10 дзён за год). Зімой пры праходжанні халоднага фронту, летам пры навальніцах бываюць буры, летам зрэдку адзначаюцца смерчы. На берагах вял. азёр існуе брызавая цыркуляцыя.

т. 4, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ве́цер м Wind m -(e)s, -e; марск Brse f -, -n;

паўно́чны ве́цер Nrdwind m;

спадаро́жны ве́цер Rückenwind m;

сустрэ́чны ве́цер Ggenwind m;

лёгкі ве́цер lichte Brse;

пары́вісты ве́цер bö¦iger Wind;

сла́бы ве́цер schwcher Wind;

ве́цер мяня́ецца der Wind dreht sich;

ве́цер падыма́ецца der Wind kommt auf;

ве́цер сціха́е der Wind legt sich;

у яго́ ве́цер у галаве́ er ist ein wndiger Geslle;

кіда́ць сло́вы на ве́цер in den Wind rden;

трыма́ць нос па ве́тры sinen Mntel nach dem Wnde hängen;

ён ве́дае, адку́ль ве́цер дзьме́ er weiß, wohr der Wind weht;

з ве́трам разм sehr schnell

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вецер (КТС, БРС, Касп., Нас., Яруш.), ві͡етёр (Бес.), ве́цір (Бяльк.), жыт. вецёр ’веснавы вецер’, слаўг. ве́цер ’адкрытае ветранае месца’; ’віхор’ (Яшк.), ве́цер ’ветрагон’ (КТС, Нас., З нар. сл.). Сюды ж ветрык, ветрычак, ветрік, вецярок (КТС, Гарэц., Шат., Нас., Кліх, Бяльк.), вятрыска (Яруш., КТС). Укр. ві́тервецер’, рус. ве́тер ’тс’, арханг. ’кірунак свету’; ’хвароба свойскіх жывёл’, ст.-рус. вѣтръ, вѣтеръвецер, кірунак свету’; ’паветра’; ’газы ў кішках’, польск. wiatr, палаб. votr, н.-луж. wjetš, в.-луж. wětr, чэш. vítr, славац. vietor, славен. véter, серб.-харв. ве̏тарвецер’, макед. ветарвецер’, (мед.) ’рожа’, балг. вятървецер’, паўн.-зах. ветър ’рэўматызм’, ст.-слав. вѣтръвецер’. Прасл. větrъ мае адпаведнікі ў і.-е. мовах: літ. vė́tra ’бура’, лат. vę̄tra ’тс’, прус. wetroвецер’, гоц. winds, ст.-в.-ням. wint ’тс’, ст.-англ. wind ’непагадзь’, ст.-нарв. vindrвецер’, ст.-ісл. veðrвецер, паветра’, ірл. feth ’паветра’, грэч. ἄησι ’вее’ (*ἄϜησι), ἄήτηςвецер’, кімр. gwynt, лац. ventus, ст.-інд. vā́taḥ, авест. vā́ta‑вецер’, асец. wād, vād ’бура’, тахар. A wänt, тахар. B yente, хец. hu (*Hwe); да і.-е. асноў *u̯e‑/*u̯o‑/aue/*au̯‑ ’веяць’. Прасл. větrъ утворана ад větati/větiti і суф. Nomina agentis ‑rъ, які атрыманы ў спадчыну з і.-е. (Слаўскі, SP, 2, 20). Адсюль вецер выступае ў міфалогіі як дзеючая сіла; параўн. бел. ве́тры. Роднаснае да веяць (гл.). Гл. таксама Праабражэнскі, 1, 109; Вальдэ, 817; Мюленбах-Эндзелін, 4, 572; Мейе, 407; Траўтман, 345; Барталомэ, 1408; Брукнер, 611; Махэк₂, 692; Голуб-Копечны, 408, 418; Фасмер, 1, 306; Шанскі, 1, В, 77; КЭСРЯ, 78.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́цер

1. Адкрытае, ветранае месца (Слаўг.).

2. Веснавы вецер (Жытк.). Тое ж вецёр (Жытк.).

3. Віхор (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

вецер / парывісты, кругавы: віхор / скразны: скразняк / сухі гарачы, у пясчаных пустынях: сухавей, самум / што выварочвае дрэвы: буралом / разбуральнай сілы: ураган / моцны і рэзкі, кароткачасовы: шквал / слабы, каля мора: брыз, вятрыска / рэзкі халодны: сівер (разм.) / халаднаваты: свяжак (разм.) / скразны: скавыш / дзьме знізу, каля зямлі: нізавік (разм.); віскуцень (абл.); віхура (паэт.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паве́й-ве́цер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. паве́й-ве́цер
Р. паве́й-ве́тру
Д. паве́й-ве́тру
В. паве́й-ве́цер
Т. паве́й-ве́трам
М. паве́й-ве́тры

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)