царава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. Тое, што і царстваваць.

2. перан. Вылучацца сярод падобных да сябе якімі-н. якасцямі; першынстваваць дзе-н., сярод каго-, чаго-н.

|| наз. царава́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ця́мця, -і, Д -ю, Т -ем, м.; ДМ -і, Т -яй (-яю), ж., мн. -і, -яў (разм., неадабр.).

Пра няспрытнага, непаваротлівага чалавека.

На сход прыплёўся і гэты ц.

Цямця-лямцятое, што і цямця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сей м. р. ‘гэты’ (Ян., Сцяшк. Сл.; брэсц., ЛА, 2; Хрэст. дыял., ТС), се́е н. р. ‘гэтае’ (Ян.), сёй у спалучэннях сёй-той, той‑сёй ‘некаторыя людзі’, сёе‑то́е, то́е‑сёе, то́е ды сёе ‘некаторым рэчы’ (ТСБМ), сё і то ‘тс’ (ТС). Ст.-бел. сеи, сее (Альтбаўэр). Укр. сей м. р., ся, ся́я ж. р., се, се́е н. р.; рус. сей, сия́, сие́, стараж.-рус. сь (сии), си (сиꙗ), се (сиѥ), ст.-польск. si, sie, ст.-чэш. sen, sie, se, серб.-харв. са̂ј, си м. р., са, сај ж. р., се, ся н. р., славен. sej, бант. сей, сия́, сие́, ст.-слав. сь, си, се. Прасл. *sь(je), *si(ja), *se узыходзяць да і.-е. *ḱis; параўн. літ. šis ‘гэты’, лат. šis, ст.-прус. schis, літ. šì‑tas ‘гэты’, лац. cis ‘па гэты бок’, citrā ‘па гэты бок, унутры, пад, без’, citrō ‘сюды’, гоц. himma ‘гэтаму’, hina ‘гэтага’, ст.-в.-ням. hiutu ‘сёння’ і г. д.; гл. Траўтман, 304; Вальдэ-Гофман, 1, 192 і наст.; Торп, 87; Фасмер, 3, 591 і наст.; ESSJ SG, 2, 618–623.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаханы́, лаханэ ’буякі, Vaccinum uliginosum L.’ (лях., баранав., Сл. паўн.-зах., Чач.). Да лахаць2 ’гаварыць пела рэпнае, недазволенае’ (гл.). Матывацыя: ягады буякоў выклікаюць ап’яненне, боль галавы і інш. Параўн. тое ж у лексемы буякі (гл.) і ў інш. назваў буякоў у Кісялеўскага (137).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарда́ ’чароўнае зелле’, таксама горд (Сл. паўн.-зах.). Відавочна, тое ж, што і рус. горд ’Viburnum lantana, від каліны чорнай’ (таксама гордо́вына, горди́на, гордо́вик), укр. горд, гордовина, гордина, гордовид, гордовик, горді́вка (Макавецкі, Sł. botan., 397). Лічыцца няясным словам (Праабражэнскі, 1, 146; Фасмер, 1, 439).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насе́нне, насі́нне, насе́не, насе́нё, насе́ня, насе́нья, насе́ньня (Мал., Гарэц., Булг., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг., Сцяшк.), насе́нье ’семя’, ’яечкі, расплод’ (ТС), укр. насі́ння. Запазычана з польск. nasienie, мн. л. nasiona, аддзеяслоўны назоўнік ад nasiać ’насеяць’, г. зн. ’тое, чым сеюць, засяваюць’, спрадвечная назва — семя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Коўп1 ’страўнік у жывёл, птушак’ (Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Да коўп2 (гл.). Параўн. коўб2 (гл.).

Коўп2: з коўпам ’з верхам’ (Федар.). Балтызм. Параўн. літ. kaupasтое, што насыпаецца з верхам, звыш меры’, su kaupu = з коўпам (Лаўчутэ, Балтизмы, 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паплёт1тое ж, што і паплеціна’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Інстр. I), паплёта (Янк. 3.), папле́т, паплёт (Сл. ПЗБ) ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад паплесці, папляту́ (гл. пле́сці).

Паплёт2 ’плот з пруццяў’ (Гарэц., Др.-Падб.). Укр. поплі́ть ’верхняя частка плятня’. Да паплесці < плесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыро́бкатое, што прыроблена’ (Ласт., Байк. і Некр.), пры́ро́бка, пры́роб, прыро́бак ’прыбудоўка да хаты або хлява’ (Шушк., ТС), пры́робка ’ўзор на канцы ручніка’ (ТС), сюды ж з іншай семантыкай прыро́бак ’дадатковы, пабочны заробак’ (ТСБМ). Ад прырабі́ць (прыробі́ць) ’далучыць, дабудаваць’, а таксама ’начараваць’ (ТС), гл. рабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ако́вы, акоў; адз. няма.

1. Тое, што і кайданы.

2. перан. Тое, што скоўвае, абмяжоўвае каго‑, што‑н., перашкаджае каму‑, чаму‑н. Каланіяльныя аковы. Рэлігійныя аковы. □ Помніш ты, як у дзень вераснёвы Векавыя апалі аковы. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)