тапо́р, ‑пара, м.
Прылада для сячэння і склюдавання ў выглядзе насаджанай па драўляную ручку металічнай лопасці з вострым лязом з аднаго боку і з абухом з другога. Не чуваць стуку тапароў, людскога гоману на сядзібе. Пальчэўскі. Грымеў тапаром ён [цясляр], звінеў ён пілой Ды гэблікам шоргаў па дошках. Бялевіч. // Старадаўняя баявая зброя.
•••
Хоць тапор вешай гл. вешаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Клю́ба 1 ’кіёк для абапірання пры хадзьбе’ (ТС). Гл. клюбы.
Клю́ба 2 ’тоўстая трэска’ (Сл. паўн.-зах., Мядзв., Нар. лекс.). Гл. клюбы.
Клю́ба 3 ’вітка’ (З нар. сл.). Гл. клюбы.
Клю́ба 4 ’прылада для вымярэння таўшчыні цёсу’ (Жд. 2). Гл. клюбы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матарэйка ’прылада ў самапрадцы, якая круціць нітку і намотвае на шпульку’ (Бяльк.). Утворана ад матор (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ěja. Гэта частка калаўрота з’яўляецца «асноўнай»: тут прадзецца нітка, намотваецца на шпульку, таму і выкарыстай суфікс nomen agentis (Слаўскі, SP, 1, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыко́снік ’клінок для замацавання касы’, прыко́сься ’лучок, прылада да касы, калі косяць збожжа, каб скошанае зграбалася і клалася касой у адну кучу’ (Бяльк.). Да каса́ 2 (гл.), параўн. рус. варонеж. при́кос ’клінок для замацавання ляза касы на касільне’, при́косок ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пуцэ́лцал ’шавецкая прылада для навядзення на рантах і абцасах глянцу’ (Скарбы). З нямецкага (пасрэдніцтва ідыш?) Putzholc, параўн. польск. puculec ’дошка для ачышчэння нажоў’, або з ням. Putzhubel, параўн. польск. puchubel ’гэблік для канчатковага выгладжвання паверхні дрэва да бляску’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэ́ршка ’рыбалоўная снасць’ (Бес.). Фанетычна — гэта палеская форма, марфалагічна — памяншальнае ўтварэнне да слав. vьrša (гл. ве́рша). Але вэ́ршка — не памяншальная форма, а ўтварэнне з самастойнай семантыкай. Параўн. укр. ве́ршка ’рыбалоўная прылада — кошык з пруцца лазы’, а верша ’плецены з пруцца конус’ (гл. Грынч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нярэ́шка ’прылада для лоўлі рыбы’: Пак лʼешчы нʼерэсцʼацца, стаўлʼайуц’ нʼерэшкі (Куч.), нярэжка ’рыбалоўная снасць (сеткавы мяшок, прымацаваны да двух шастоў), лавілі там, дзе нераставала рыба’ (Помнікі гіст. і культ. Беларусі, 1974, 4, 55). Відаць, з ⁺нерест‑ка з ад’ідэацыяй да мярэжка, мярэжа (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрыхо́ўка ‘прылада для выраўноўвання саломы пры крыцці страхі’ (ТСБМ, Янк. 1, Пятк. 1), стрыхо́ўка, страхо́ўка, стрыха́лка, страха́лка, стры́хаўка (Сл. ПЗБ), стрыха́лка, стрыха́ўка (Сцяшк.), стрэха́лка, стрэха́ўка (ТС), стрыха́лка, стрыхо́вец ‘тс’ (Шатал.), стрыхо́ ‘тс’ (Сцяшк.), стрыха́рка ‘прылада для выраўноўвання гліны’ (Скарбы), стрыхава́ць ‘раўняць (збожжа пры насыпанні)’ (Сержп. Прымхі), ‘фармаваць, надаваць пэўную форму гліне’ (Скарбы), стрыхава́ць, стрэхава́ць ‘падраўноўваць стрыхоўкай салому’ (Янк. 1). Праз польск. strych, strychulec ‘дошчачка для выраўноўвання сыпкіх матэрыялаў’, якое паходзіць з нова-в.-ням. Streichholz ‘тс’ (Брукнер, 521), y < î пад уплывам strych < ням. Strich ‘лінія’ (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 344–345). Націск беларускіх слоў указвае на магчымае пасрэдніцтва польскага strychówka, параўн. strychować ‘раўняць’ < ням. streichen.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ру́чка 1 памянш.-ласк. ’рука’, ’дзяржанне’, ’пісьмовая прылада’ (ТСБМ), сюды ж ру́чку звяза́ць ’павянчаць, абручыць’ (брасл., Нар. сл.), ру́чкі ’драбіны ў возе’ (міёр., Нар. сл.; Маслен.), ру́чыца ’ручка, дзяржанне’ (ТС). Усё з метанімічным пераносам да рука (гл.).
Ру́чка 2 ’ручайка’ (Сл. Брэс.). Да рука, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сэ́даль, зэ́даль ’нізкая лаўка на ножках’ (Ласт.). Гл. зэдаль; у сувязі з адзінкавасцю фіксацыі форма, магчыма, штучна набліжае да крыніцы запазычання с.-в.-ням. sidel(e) < лац. sedile ’прылада для сядзення, крэсла, столак’ ад лац. sedere ’сядзець’ (Борысь, 748), або пад уплывам наступнага слова, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)