прыла́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыла́да прыла́ды
Р. прыла́ды прыла́д
Д. прыла́дзе прыла́дам
В. прыла́ду прыла́ды
Т. прыла́дай
прыла́даю
прыла́дамі
М. прыла́дзе прыла́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прыла́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ла́д, ж.

1. Тэхнічнае прыстасаванне, пры дапамозе якога выконваецца работа ці якое-н. дзеянне.

Прылады працы.

Сельскагаспадарчая п.

2. Тое, што і прыбор (у 2 знач.).

Аптэчная п.

3. часцей мн. Камплект прадметаў для выканання аднаго працэсу, напрамку работ.

Рыбалоўныя прылады.

Спартыўныя прылады.

|| прым. прыла́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыла́да ж.

1. (механизм) приспособле́ние ср.;

2. чаще мн. принадле́жности;

канцыля́рскія ~ды — канцеля́рские принадле́жности;

пісьмо́выя ~ды — пи́сьменные принадле́жности;

3. (инструмент) ору́дие ср.;

~ды пра́цы — ору́дия труда́;

4. спорт. снаря́д м.;

5. см. прыбо́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыла́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога выконваецца якая‑н. праца, работа. Прылады працы. Прылады вытворчасці. □ Калгаснікі складалі на павозкі розныя прылады, запрагалі коней і раз’язджаліся ў розныя бакі: адны ехалі араць папары, другія вазіць лес для новага кароўніка, трэція — на сенажаці. Якімовіч. Звычайны, груба завостраны аловак, крэслячы праект брамы, набыў у .. руцэ [маёра] значэнне актыўнай прылады стварэння. Брыль.

2. Спецыяльнае прыстасаванне, механізм, прызначаны для якой‑н. мэты (вымярэння, вылічэння, кіравання і пад.); прыбор. Вымяральная прылада. Аптычная прылада. □ Шпаркасць .. прабегу [часу] нельга змераць самымі далікатнымі прыладамі. Крапіва.

3. часцей мн. (прыла́ды, ‑лад). Камплект, набор прадметаў для выканання аднаго працэсу, аднаго напрамку работ. Рыбалоўныя прылады. Спартыўныя прылады. Сельскагаспадарчыя прылады. Пісьмовыя прылады. □ Пальцы .. [Алесевых] рук.. перабіралі алоўкі, цыркулі і ўсякія іншыя дробныя каморніцкія прылады на стале. Чорны. Стары закашляўся: нешта раптам вельмі сціснула яго горла. Потым дастаў з кішэні свае курэцкія прылады: капшук з тытунём, люльку і крэсіва. Якімовіч. Дзяўчына падышла да маленькага століка, на якім стаялі прылады дзявочага туалету. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылада

т. 13, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыла́да ж (прыстасаванне, інструмент, сродак) Vrrichtung f -, -en, inrichtung f -, -en, Mechansmus m -, -men;

прыла́ды пра́цы rbeitswerkzeug n -(e)s;

пісьмо́выя прыла́ды Schribzeug n, -es, Schributensili¦en pl;

спарты́ўныя прыла́ды Sprtbedarf m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прылада; прыладдзе (зб.); прыбор (спец.); прыстасаванне, снасць, снасціна; начынне (зб.); інструмент, струмант; прычындалы (разм., мн.), прычындалле (разм., зб.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

друкавальная прылада

т. 6, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лічбавая прылада

т. 9, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

магнітаэлектрычная прылада

т. 9, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)