уду́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і удумлівы (у 1 знач.). Удумныя адносіны Купалы да фальклору .. пачыналіся якраз з пераасэнсавання народна-песенных сюжэтаў і матываў. Лойка. / у паэт. ужыв. З Масквы, з Крамля хадою ўдумнай, Усенароднай, чалавечай, Праз поле, поплавы, буруны Ідзе, таварышы, камуна На свеце шчасце ўвекавечыць! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрасі́ць, упрашу, упросіш, упросіць; зак., каго.

Настойліва просячы, угаварыць, пераканаць зрабіць што‑н., схіліць да чаго‑н. Нара не хацела ісці дамоў, але старая ўпрасіла яе пагаварыць з людзьмі. Дуброўскі. Колькі каштавала Шурку ўпрасіць Косціка ўзяць яго сёння з сабой у лес, — і вось ён нарэшце ідзе. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Даба́віць ’дабавіць’. Рус. доба́вить, укр. доба́вити. Параўн. далей балг. доба́вя, доба́вям ’дабаўляць’, макед. добави, серб.-харв. до̀бавити ’дастаць, дабыць’, славен. dobáviti. Прасл. *dobaviti (*do‑baviti). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 39. Як відаць з агляду форм, гэтага слова няма ў зах.-слав. мовах, таму яго можна лічыць дыялектным праславянскім. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 144–145) ідзе яшчэ далей і лічыць доба́вить (а таксама ўкр. доба́вити і бел. даба́віць) уласна рус. словам (resp. усх.-слав.?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сугалаўкі́, суголоўкі́ ’канец градак на полі’ (Выг.). Укр. су́голова, су́головок ’папярочныя барозны ў канцы ўчастка’, ’палявая сцяжынка ўздоўж поля, да якой упоперак прылягаюць іншыя ўчасткі’. Бел. (палес.) — укр. ізалекса; гл. Выгонная, Бел.- укр. ізал., 17. Да су- і галава, аформленае рознымі суфіксамі; адносна семантыкі параўн. рус. наўг. головни́к ’палявая дарожка, што ідзе цаліной па мяжы’, у аснове якой, відаць, метафара ’канец (пачатак) чаго-небудзь’, ’галава’, параўн. макед. глава ’вытокі ракі’; інакш гл. ЕСУМ, 5, 466.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брато́к, ‑тка; мн. браткі; м.

Разм. ласк. Толькі ў форме звароту. Тое, што і брат (у 3 знач.), братка. [Мікола:] — Пагавары, браток, зрабі ласку. Я хачу сам напасці з партызанамі на чыгунку. Якімовіч. Тужыць, браток, не маем часу. Калі з клапотамі ідзе З палёў вільготных да калгаса Сяўбы вясковай рупны дзень. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Іменна гэты, той, аб якім ідзе гутарка. Даны выпадак. У даны момант.

2. у знач. наз. да́ныя, ‑ых. Звесткі, паказчыкі, якія характарызуюць каго‑, што‑н. Біяграфічныя даныя. Дакладныя даныя. Па афіцыйных даных.

•••

Выхадныя даныя — звесткі аб месцы і часе выхаду кнігі, аб яе тыражы, памерах і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вешчава́ць, вяшчую, вяшчуеш, вяшчуе; незак., што і без дап.

1. Высок. Гаварыць, абвяшчаць. Гэта радасць ідзе і вяшчуе Аб нязнанай дагэтуль долі. Дзяргай.

2. Прадказваць, прадракаць. Толькі недзе голас жураўліны Зноў вяшчуе раннюю зару. Прануза. Правільна вешчавала Аўдуля Ахцімчык. Ні Хрысцюк, ні Касцецкі, ні іхнія жонкі на работу не пайшлі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амфітэа́тр, ‑а, м.

1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — адкрытае збудаванне для масавых відовішчаў, у якім рады для гледачоў спускаліся ўніз уступамі і ішлі паўкругам альбо кругам.

2. У сучасным тэатры — рады крэслаў, а таксама частка залы за партэрам.

3. у знач. прысл. амфітэа́трам. Паўкругам, які ідзе ўверх. Раскінуцца амфітэатрам.

[Грэч. amphithéatron.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каняня́ і канянё, ‑няці; мн. ‑няці, ‑нят; н.

Разм.

1. Пра маларослага непрыгляднага каня. — Канянё было ў мяне хоць дужае, але гультаяватае — ідзе сабе памалу і, хоць ты зарэж яго, не пабяжыць. Бядуля. Аднойчы раніцай я прачнуўся і ўбачыў на двары нейкае малое заморанае каняня. Дамашэвіч.

2. Тое, што і жарабя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́кавіна, ‑ы, ж.

1. Адно сцябло маку. Улева адразу гарод: белыя галовы качаноў і па баках сцежкі, што ідзе ў гумно, высокія макавіны. Галавач.

2. Адно зярнятка маку.

3. Галоўка маку, макаўка.

4. Вершаліна, верхавіна (у 1 знач.). Глуха гулі макавіны соснаў; з кароткімі прыпынкамі гукаў у глыбіні лесу дзяцел. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)