батра́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які належыць батраку, уласцівы батраку; складаецца з батракоў. Батрацкі хлеб быў дужа горкі. Ты ўспамінаеш са слязой, Як жала, ткала, на вячоркі Хадзіла ў дом чужы зімой. Ляпёшкін. Слоў у песні нямнога, ды словы — простыя і горкія, як батрацкая доля. Брыль. [Селянін:] — А Сёмку-матроса, які быў у батрацкім камітэце, выдаў пан немцам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыла́вак, ‑лаўка, м.

Асобы стол у магазіне, які служыць для продажу з яго тавараў, прадуктаў. Падбярэцкі першы ўбег у магазін, але да прылаўка не стаў, адышоўшыся ў куток да грубкі, дзе была бочка з рыбай. Пташнікаў. Дзве дзяўчыны спрытна завіхаліся за прылаўкам: абслугоўваючы пакупнікоў, адважвалі хлеб, прымалі грошы. Лынькоў.

•••

З-пад прылаўка — незаконна, не ўсім (прадаваць, гандляваць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’ядна́насць, ‑і, ж.

Стан раз’яднанага; адсутнасць еднасці, агульнасці. Гэтая хвілінная іх раз’яднанасць зноў застарэлай варожасцю захліснула Валокава нутро. Быкаў. Янка Купала працаваў над «Словам аб палку Ігаравым», калі ў асяроддзі старой пісьменніцкай інтэлігенцыі назіраўся разброд, ідэйная раз’яднанасць. Палітыка. Адзінства гартаваць людзей павінна, Каб раз’яднанасць не магла ў бацькоў Бацькоўства адабраць, пазбавіць сына На хлеб і сонца спадчынных правоў. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памяло́, ‑а, н.

Венік з яловых, сасновых, бярозавых галінак, надзеты на палку, для вымятання або абмятання чаго‑н. Аўгінка вымятала памялом печ. Старанна згарнуўшы вуголле ў прыпечак, пачала класці дровы. Асіпенка. — Што ж, ідзі з дзядулем, — сказала маці сыну. — Праўда, нарві трусам кош травы. Яшчэ і сасновых лапак на памяло каламі, заўтра хлеб буду пячы. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўлітро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Разм. Бутэлька ёмістасцю ў паўлітра, звычайна напоўненая гарэлкай. — Вось ён прыходзіць увечары да яе ў хату, паўлітроўку на стол, — і Мальвіна паказала жэстам, як Мачулін з упэўненым гонарам ставіў бутэльку. Дуброўскі. Бацька пакроіў хлеб і парэзаў тонкае сала. Выняў з торбы маладую цыбулю і паўлітроўку малака. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

-то, часціца вылучальная.

Ужываецца ў сказах пры вылучэнні, падкрэсліванні слова, да якога адносіцца. [Жданаў:] — Так-то яно так, але трэба нешта і нам рабіць. Гурскі. Брат-то ты мой, але еш хлеб свой. Машара. [Астап:] — А не дай жа ты ліха, зусім забыўся. Дзяўчына здарожылася, дзяўчына калі-то мела ў роце, а тут зубы загаварваю, даруй мне старому... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́лый

1. прил., в разн. знач. бе́лы;

бе́лый снег бе́лы снег;

бе́лый хлеб бе́лы хлеб;

бе́лые но́чи бе́лыя но́чы;

бе́лый офице́р бе́лы афіцэ́р;

бе́лый гриб бараві́к;

бе́лая горя́чка бе́лая гара́чка;

бе́лый биле́т бе́лы біле́т;

бе́лый стих бе́лы верш;

2. сущ. бе́лы, -лага м.;

средь бе́ла дня сяро́д бе́лага дня;

ши́то бе́лыми ни́тками шы́та бе́лымі ні́ткамі;

чёрным по бе́лому чо́рным па бе́лым;

ска́зка про бе́лого бычка́ ка́зка пра бе́лага бычка́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гарму́шка ’страва, прыгатаваная з вады, кусочкаў хлеба і солі’ (Сцяшк.), ’накрышаны ў малако (часам у пасоленую ваду) хлеб; цура’ (Сцяц.), гарму́шка ’цура’. Паводле Сцяц. Нар. (49), запазычанне з польск. farmuszka, faramuszka, warmuszka (< ням.) ’поліўка з вады, піва і хлеба; густая поліўка з мукі і інш.’ Аднак можна меркаваць, што слова ўзнікла азванчэннем (к‑ > г‑ пры наяўнасці ў слове санорных гукаў р, м) з карму́шка ’тс’ (гл. карму́шка2 ў Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́йка1 ’невялікая булка з пшанічнай мукі’ (ТСБМ), ’перапечка з ільнянога семя’ (Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. са́йка ’тс’, якое лічыцца вытворным ад *сая < эст. sai, Род. с. saia ’белы хлеб’, фін. saija ’тс’ (Праабражэнскі, 2, 245; Фасмер, 3, 546; Каліма, 212). Адваротны напрамак запазычання — з рускай у балтыйскую мову — прымае Кіпарскі (гл. у Фасмера, там жа).

Са́йка2 ’балкон’ (Касп.). З салька (гл.) у выніку дыялектнага пераходу й ⟷ лʼ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́сеніца ’пладаносная частка проса’ (лун., Шатал.), ’прасяная салома; прасяная мякіна’ (ТС), просені́ца ’абмалочаная прасяная салома’ (Выг.). Рус. просяни́ца ’каша з проса’, ’від высыпкі’, укр. просяни́ца ’прасяная салома’, ’высыпка на скуры’, серб.-харв. просѐницахлеб з проса’, славен. proseníca ’прасяная салома’, ’від высыпкі’. Прасл. *prosenica. Ад проса з суф. ‑ica, які тут субстантывуе прыметнікі (гл. Слаўскі, SP, 1, 98). Значэнне ’высыпка’ другаснае, па падабенству з зярняткамі проса (Фасмер, 3, 381).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)