хлеб назоўнік | мужчынскі род

  1. Прадукт харчавання, які выпякаецца з мукі.

    • Чорны х.
    • Сітны х.
    • Пшанічны х.
  2. Зерне, якое мелецца на муку.

    • Нарыхтоўка хлеба.
    • Уборка хлеба.
    • Х. — усяму галава (прыказка).
  3. Зерневыя расліны (жыта, пшаніца і пад.) на корані.

    • Добра ўрадзіў хлеб.
    • Хлябы ў рост чалавека.
  4. Сродкі для існавання, заробак.

    • Цяжкай працай здабываць свой х.
    • Адабраць чужы х.
  5. іншыя значэнні:

    • Аб адным хлебе (размоўнае) — без дадатковай стравы.
    • Без хлеба сядзець (размоўнае) — быць незабяспечаным сродкамі існавання.
    • Зайцаў хлеб (размоўнае жартаўлівае) — рэшткі яды, прывезеныя з поля, з лесу дзецям.
    • І то хлеб (размоўнае) — і гэта добра.
    • Лёгкі хлеб (размоўнае) — пра лёгкую, бестурботную працу.
    • Надзённы хлеб — тое, што патрэбна для жыцця.
    • Жыць на ласкавым хлебе (размоўнае) — жыць на ўтрыманні, з чыёй-н. ласкі.
    • Не вялікі хлеб (размоўнае) — 1) не вельмі добра; 2) невысокая аплата працы, не зусім забяспечаныя ўмовы жыцця.
    • Пасадзіць на хлеб і ваду (размоўнае) — пакараць голадам, абмежаваць у ядзе каго-н.
    • Хлеб ды соль (размоўнае) — прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой).
    • Цяжкі хлеб (размоўнае) — праца, якая патрабуе вялікіх намаганняў, цяжкая фізічная праца.

|| памяншальна-ласкальная форма: хлябок.

|| прыметнік: хлебны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

хлеб м., в разн. знач. хлеб;

бялко́вы х. — белко́вый хлеб;

на ласка́вым хле́беуст. на пожи́зненном пансио́не; быть нахле́бником, иждиве́нцем;

жыць (сядзе́ць) на чужы́м хле́бе — есть чужо́й хлеб;

перабіва́цца з хле́ба на квас — перебива́ться с хле́ба на квас;

мець кусо́к хле́ба — име́ть кусо́к хле́ба;

надзённы хлеб — насу́щный хлеб;

за́йцаў хлеб — за́ячий хлеб;

на сваі́м хле́бе — на свои́х хлеба́х;

шука́ць лёгкага хле́ба — иска́ть лёгкого хле́ба;

хлеб ды сольхлеб да соль;

хлеб-сольхлеб-соль;

і гэ́та хлеб — и то хлеб;

сустрэ́ць хле́бам-со́ллю — встре́тить хле́бом-со́лью;

дарэ́мна хлеб е́сці — зря хлеб есть;

дзялі́ць хлеб і соль — дели́ть хлеб и соль;

кармі́ць хле́бам — корми́ть хле́бом;

ісці́ на свой хлеб — начина́ть жить свои́м трудо́м;

мець кусо́к хле́ба — иметь кусо́к хле́ба;

без хле́ба сядзе́ць — без хле́ба сиде́ть;

аб сухі́м хле́бе — сухи́м хле́бом пита́ясь;

забыць (чыю) хлеб-соль — забы́ть (чью) хлеб-соль;

се́сці (пасадзі́ць) на х. і ваду́ — сесть (посади́ть) на хлеб и (на) во́ду;

е́сці хлеб — (з чаго) жить за счёт (чего);

це́раз хлеб ды хле́ба шука́цьпогов. от добра́ добра́ не и́щут;

мець хлеб і да хле́ба — жить в доста́тке;

гало́днай куме́ хлеб наўме́посл. голо́дной куме́ хлеб на уме́;

жывём, хлеб жуёмпогов. живём, хлеб жуём;

хлеб-соль еш, а пра́ўду рэжпосл. хлеб-соль ешь, а пра́вду режь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

хлеб м.

1. хлеб, род. хле́ба м.;

2. (зерно) збо́жжа, -жжа ср.;

3. (хлебные злаки) збо́жжа, -жжа ср., збажына́, -ны́ ж.;

4. (каравай) бу́лка, -кі ж. (хле́ба); бо́хан, -на м., буха́нка, -кі ж.;

5. перен. (пропитание) хлеб, род. хле́ба м.;

жить на чужи́х хлеба́х на ласка́вым хле́бе быць; жыць як у Бо́га за дзвяры́ма;

хлеб насу́щный хлеб надзённы;

перебива́ться с хле́ба на квас ты́дзень з але́ем, ты́дзень гале́ем; ча́сам з ква́сам, а паро́ю з вадо́ю; калі́ прасна́к, а калі́ і зусі́м так; адзі́н раз гу́ста, другі́ раз пу́ста;

хлебо́ль хлебо́ль;

хлеб да соль хлеб ды соль;

хле́бом не корми́ хле́бам не кармі́;

и то хлеб і гэ́та хлеб;

сухи́м хле́бом пита́ться аб адны́м хле́бе жыць;

без хле́ба сиде́ть без хле́ба сядзе́ць;

иска́ть лёгкого хле́ба шука́ць лёгкага хле́ба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

хлеб, ‑а, м.

1. толькі адз. Прадукт харчавання, які выпякаецца з мукі. Пшанічны хлеб. Кілаграм хлеба. ▪ У хаце прыемна пахла цёплым хлебам і напаленай печкай. Мележ. Як пернік смачны, У руцэ Трымаў я хлеб жытні калісьці — Спадыспаду не ў муцэ, А на кляновым лісці. Аўрамчык. Ідзеш на дзень — хлеба бяры на два. Прыказка. Ядуць на свеце хлеб траякі: чорны, белы і ніякі. Прыказка. // Такі прадукт у выглядзе вырабаў пэўнай формы. Круглы хлеб. Бохан хлеба. // Цеста, прыгатаванае для выпечкі хлебных вырабаў. Хлеб падышоў. ▪ [Жонка:] — Дык намялі мукі ў жорнах, замясі цеста, а як падыдзе, пасадзі хлеб у печ. Якімовіч. // а таксама мн. (хлябы́, о́ў). Выпечка. У дзежцы стаяла яшчэ крыху мукі. Гэтай мукі можа яшчэ хопіць на два скупыя хлябы. Чорны.

2. Зерне, якое мелецца на муку для выпякання хлеба. Абмалочаны хлеб. ▪ Большасць сабранага хлеба калгаснікі.. падзялілі паміж сабой на працадні. Шамякін.

3. Зерневыя расліны (жыта, пшаніца і пад.) на корані. — Цёзка, ці не бачыш, што ў нас у гэтым годзе хлеб радкаваты? — запытаў яго, сеўшы побач, калгасны брыгадзір Кузьма Стрыж. Дуброўскі. Хлеб па хлебу сеяць — ні малаціць, ні веяць. Прыказка. / мн. хлябы́, о́ў. Разм. Жыта там родзіцца на дзіва: Як едзеш між хлябоў вясною, У іх конь хаваецца з дугою. Колас.

4. толькі адз.; перан. Разм. Сродкі для існавання, заробак. Дырэктару было ўжо сумна. Пісаць артыкулы яму не ставала часу і, да таго ж, ён не хацеў адбіраць у газетчыкаў іх законны хлеб. М. Стральцоў. У сенцах сустрэліся з гаспадыняй — баба што печ, на ўсе дзверы. Клім спыніўся і з усмешкаю кіўнуў Шэмету на жонку: — На старшынёўскіх хлябах. Лобан. / Пра жыццё, долю. Ох, дачушка, хлеб твой горкі, горка твая доля! Колас.

•••

Барадзінскі хлеб — асобы гатунак паштучнага заварнога хлеба, які выпякаецца з шатраванай жытняй і пшанічнай мукі і мае прыемны саладкаваты прысмак.

Мінскі хлебхлеб з жытняй пытляванай мукі з кменам.

Украінскі хлебхлеб з жытняй шатраванай мукі з дабаўленнем пшанічнай мукі другога гатунку.

Аб сухім хлебе — без вадкай стравы (жыць).

Без хлеба сядзець — быць незабяспечаным сродкамі для існавання.

Гэта мой (твой, яго, яе, наш, ваш, іх) хлеб — пра чый‑н. занятак.

Дарэмна хлеб есці гл. есці.

Даць салдацкага хлеба (груб.) — даць выспятка; даць каленам пад зад.

Есці чужы хлеб гл. есці.

Зайцаў хлеб — рэшткі яды, прывезенай дадому з лесу, лугу і пад., якую прапануюць з’есці дзецям.

З хлеба крошак шукаць гл. шукаць.

Ісці на свой хлеб гл. ісці.

І то (гэта) хлеб — ёсць нейкая карысць каму‑н.

І хлеб і да хлеба — усяго многа, дастаткова (прадуктаў харчавання).

Карміць хлебам гл. карміць.

Кусок (кавалак) хлеба гл. кусок.

Лёгкі хлеб — пра лёгкую працу, без клопатаў, турбот, без напружання сіл.

Надзённы хлеб — тое, што патрэбна для жыцця.

На ласкавым хлебе — быць нахлебнікам, жыць на ўтрыманні, з чыёй‑н. ласкі.

Не вялікі хлеб — а) не вельмі добра; б) невысокая аплата працы, не зусім забяспечаныя ўмовы жыцця.

Пасадзіць на хлеб і ваду — пакараць голадам, абмежаваць каго‑н. у ядзе.

Перабівацца з вады на хлеб (з хлеба на квас) гл. перабівацца.

Свой акраец хлеба гл. акраец.

Сесці на хлеб чый гл. сесці.

Стаць на свой хлеб гл. стаць.

Сядзець на чужым хлебе гл. сядзець.

Хлебам не кармі гл. карміць.

Хлеб ды соль! — прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой).

Хлеб есці з чаго гл. есці.

Хлеб-соль — пачастунак. — Гэта ж во госцік дарагі, Алёша Іванавіч, з мае роднае вёскі.. Заехаў.. укусіць хлеба-солі!.. Брыль.

Цераз хлеб ды хлеба шукаць гл. шукаць.

Цяжкі хлеб — праца, якая патрабуе вялікіх намаганняў, цяжкая фізічная праца.

Шукаць лёгкага хлеба гл. шукаць.

Шукаць як хлеба гл. шукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлеб м

1. Brot n -(e)s, -e;

дама́шні хлеб háusbackenes [selbst gebáckenes] Brot;

чо́рны хлеб Schwárzbrot n, Róggenbrot n;

бе́лы хлеб Wéißbrot n, Wéizenbrot n;

чэ́рствы хлеб tróckenes [hártes] Brot;

пытлява́ны хлеб Gráubrot n;

2. (бохан) Brot n -(e)s, -e, Laib m -(e)s, -e;

3. (збожжа) Korn n -(e)s, Getréide n -s;

э́кспарт хлеба Getréideausfuhr f -;

зарабля́ць сабе́ на хлеб sich (D) sein Brot verdíenen;

пазбаўля́ць каго кава́лка хлеба j-n um Lohn und Brot bríngen*;

штодзённы хлеб das täglich(e) Brot;

сядзе́ць на чужы́м хлебе bei j-m das Gnádenbrot éssen*;

гало́днай куме́ хлеб наўме́ ≅ der Láhme fíndet überáll Krücken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

перабівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перабіцца.

2. Зал. да перабіваць.

•••

Перабівацца з вады на хлеб (з хлеба на квас) — жыць бедна, галадаючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

есці, ем, ясі, есць; ядзім, ясце, ядуць; пр. еў, ела; заг. еш; незак., каго-што.

1. і без дап. Прымаць ежу, перажоўваючы яе і глытаючы. Есці булку з маслам. Хацець есці. ▪ Не сказаць, каб вялікія ласункі былі з чэрствага хлеба, але еў яго Міколка з вялікай ахвотай. Лынькоў. // Ужываць у якасці ежы, для ежы. Не есці мяснога. ▪ Горкая рэдзька, ды ядуць, дрэнна замужам, ды ідуць. Прыказка. // Харчавацца. Прывезлі мяса дамоў. Дома пасалілі, — аж дванаццаць кадушак насалілі! Цэлы год тое мяса з гаспадаром елі. Якімовіч.

2. толькі ў інф. (у спалучэнні з дзеясл.). Ежа, харч. Варыць есці. ▪ Нясе жонка [аратаму] есці Цэлы спарышок. Купала.

3. Кусаць, грызці (пра насякомых, грызуноў). Моль есць футра. ▪ Ядуць вас мухі з камарамі. З нар.

4. Раз’ядаць, разбураць хімічна. Іржа на вышках есць парог. Купала. // Раздражняць, раз’ядаць (пра дым). Бела-сіні, надта горкі Лезе ў вочы, есць да слёз, Душыць горла дым махоркі, Самагон зрывае нос. Крапіва. Пыл есць вочы і горла забівае. Ермаловіч.

5. перан. Разм. Не даваць спакою, мучыць; грызці (пра сумленне, боль і пад.). Магло здавацца, што .. [Стафанковіча] есць з сярэдзіны нейкі боль. Чорны. Згрызае, есць яго нуда. Адзін ён тут у волкім змроку. Колас.

6. перан. Разм. Даймаць каго‑н. сваркамі, папрокамі, назаляць, не даваць спакою. Адразу пачаў гаварыць Апанас Сегень пра адвечную вясковую песню: за кавалак гнілой вяроўкі ўвесь век ядуць адно аднаго. Чорны.

•••

Дарэмна хлеб есці — гультаяваць, не прыносіць ніякай карысці.

Есці вачамі — пільна ўглядацца, не адводзячы позірку; упівацца вачамі.

Есці не просіць гл. прасіць.

Есці просяць гл. прасіць.

Есці чужы хлеб — жыць за чый‑н. кошт, знаходзіцца на чыім‑н. утрыманні.

Есць чарвяк каго гл. чарвяк.

Еш не хачу — усякай яды ўволю, з лішкам.

Мала кашы еў (з’еў) — яшчэ малады, нявопытны, каб брацца за сур’ёзную справу.

Пасаліўшы, есці можна — пра што‑н. пасрэднае, цярпімае.

Поедам есці — бесперастанку мучыць папрокамі.

Хлеб есці з чаго — мець карысць, даход з якога‑н. занятку.

Хоць воўк траву еш гл. воўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недопе́ченный недапе́чаны;

недопе́ченный хлеб недапе́чаны хлеб;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

си́тный сі́тны;

си́тный хлеб сі́тны хлеб, сі́тніца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

адпячыся дзеяслоў | закончанае трыванне

Перасядзець у печы (пра хлеб і пад.).

  • Хлеб адпёкся.

|| незакончанае трыванне: адпякацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)