паўлітроўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Разм. Бутэлька ёмістасцю ў паўлітра, звычайна напоўненая гарэлкай. — Вось ён прыходзіць увечары да яе ў хату, паўлітроўку на стол, — і Мальвіна паказала жэстам, як Мачулін з упэўненым гонарам ставіў бутэльку. Дуброўскі. Бацька пакроіў хлеб і парэзаў тонкае сала. Выняў з торбы маладую цыбулю і паўлітроўку малака. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)