Астры́жань ’стрыжань’ (Нас.). А‑ мае пратэтычны характар перад спалучэннем зычных у стрыжань (гл.). Адсюль і астрыжо́нак ’асяродак у хвоі, нарыве’ (Янк. Мат., Сцяшк., Др.-Падб.); для націску трэба ўлічыць стрыжэ́нь галоўны корань дрэва’ (Сцяшк.). Параўн. зафіксаванае Насовічам астры́жанак ’стрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’ (остриженокъ) ці ’маладое сукаватае дрэва ці бервяно’ (астриженокъ). Магчыма, аднак, і іншае паясненне некаторых значэнняў слова астрыжанак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́жны 1 (БРС). Да вага. Фасмер (1, 266) лічыць гэта слова запазычаннем з польскай мовы. Аднак бліжэй да ісціны, відаць, Шанскі, 1, В, 5, дзе ўказваецца на агульнаславянскі характар лексемы на падставе наяўнасці паўдн.-слав. паралеляў: балг. важен, макед. важен, серб.-харв. ва́жан, усе з тым жа значэннем. Гл. Праабражэнскі, 1, 61; Міклашыч, 374.
Ва́жны 2 ’цяжкі’ (Выг. дыс.). Да вага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гармані́сты ’гарманіст’ (Шат., Касп., Сцяшк.). Параўн. рус. гармони́ст. Да гармонь (гл.). Цікавым тут з’яўляецца словаўтваральны тып на ‑істы, які, паводле Мартынава (Лекс. балтызмы, 25), узнік на аснове суфікса катэгорыі nomina agentis ‑tajь з далейшым упадабленнем да суфіксацыі прыметнікаў на ‑істы (сляды балтыйскага ўплыву, паводле Мартынава, тут носяць вельмі апасродкаваны характар). У літаратурнай мове — гарманіст (БРС, таксама Сцяшк.); параўн. і рус. гармони́ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрыгаце́ць ’дрыжаць’ (БРС, Касп., Шат.). Утварэнне з «узмацняльным» суфіксам ад слав. *drъg‑ (параўн. *drъgati, *drъgъtati, *drъgъtěti ў Трубачова, Эт. сл., 5, 137–138). Праформа *drъg‑ot‑ěti пацвярджаецца, напр., укр. дыял. дрогота́ ’дрож’, славац. drgotať ’грукатаць’ і бел. словам. Ва ўсякім разе мадэль *drъg‑ot‑ěti носіць прасл. характар і не можа быць зведзенай да *drъgъtěti, як гэта ў Трубачова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кра 1 ’шарош, крыгі’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус. кра ’тс’, польск. kra, чэш. kra, славац. kra ’тс’. Параўн. крыга (гл.). Прасл. jьkra/bkra. Аднак гэта рэканструкцыя мае ўмоўны характар, бо толькі абмежаваная колькасць славянскіх моў фіксуе даную лексему. Адсутнасць паўднёваславянскіх адпаведнікаў таксама сведчыць супраць рэканструкцыі (параўн. Слаўскі, 3, 42).
◎ Кра 2 ’ікра (жаб’я)’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ікра©.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Няхві́ля ’бура, навальніца’: «Поднялась да лихая нехвиля, човнокъ да затопила» (слуц., Шн. 3), няхваля ’навальніца’ (Марц.). Да хвіля ’бура’ (гл.), не тут мае узмацняльны характар; форма з ‑α‑ пад уплывам хваля (гл.) ці навала ’навальніца’. Іншаславянскія паралелі: чэш. nechvile ’непагода’, славен. neurje ’непагода, бура, навальніца’ (ад ura ’час’); параўн. таксама ням. Wetter ’пагода’ і ’бура, навальніца’, Unwetter ’бура, навальніца’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няць ’браць; узяць, схапіць; верыць; зразумець, навучыцца, засвоіць’ (Гарэц.), ’стукнуць; крануць’ (Нас.), ’узяць (з намаганнем)’ (Яруш.), ’браць’ (Сержп.), ’есці’ (полац., Нар. лекс.). Да прасл. *jęti, гл. яць, узяць; н‑ мае прыставачны характар, параўн. таксама прыставачнае и‑ у ст.-бел. инялъ, не инѧли (XVI ст.) = ст.-слав. ѭлъ (Карскі, 1, 264; 325), паходзіць ад некаторых прыназоўнікаў (*vъn‑, *sъn‑ і пад., Фасмер, 3, 95).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панва́, пані́ва, пано́ўка, паня́ва ’скаварада’ (Сцяшк. МГ), пані́ва ’тс’ (Сл. Брэс.), па́невка ’полка ў замка стрэльбы; палонка’ (Нас.). З польск. panew, panwia ’скаварада’, panewka ’полка ў замка стрэльбы’. Лексема мае агульнаславянскі характар (параўн. рус. па́нка ’драўляная міска’, чэш. pánev ’скаварада і г. д.’) і з’яўляецца праславянскім запазычаннем са ст.-в.-ням. pfanne ’тс’ (падрабязна гл. Фасмер, 3, 198; Брукнер, 394; Махэк₂, 432).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свіная рэпа ‘мальва паўночная, Malva borealis’ (Дэмб. 1, 283). Да рэпа (гл.), відавочна, па знешнім выглядзе круглых пладоў; параўн. іншыя славянскія назвы, якія таксама ў большасці выпадкаў перанесены з найменняў чаго-небудзь круглага: рус. просви́рник, проску́рки, чэш. дыял. koláčky, ciganské tvarůžky, homůlky, укр. пацьорки і г. д. (гл. Махэк, Jména, 146 і наст.). Азначэнне (гл. свіны) характарызуе пераносны характар («фігуральнасць») назвы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ёлка (Кіс., Шат., Касп., ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., Яруш., БРС) ’ёлка, Picea excelsa Link’ (гл. таксама яліна) узводзіцца да *edlъka, edlь. Формы з ‑ъка‑суфіксацыяй маюць вельмі абмежаваны характар: галоўным чынам беларуска-руская тэрыторыя. Прасл. edlь, edla маюць рэфліксацыі ва ўсіх слав. мовах і дакладныя паралелі (для прасл. edla) у балт.: ст.-прус. addle, літ. ẽglė, лат. egle (Трубачоў, Эт. сл. 6, 14–15).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)