Пе́ківа ’выпяканне’: хлеб своего пеківа (ТС). Утворана пры дапамозе суф. ‑іва (са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’) ад пе́кці < пячы́ (гл.), дзе ‑к‑ — другаснае і ўзнікла ў выніку аднаўлення прасл. *‑k‑ (*pekti ’пячы’) праз аналогію да дз. 1 ас. адз. л. цяп. часу *pekǫ > бел. пяку. Параўн. печыва (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Відацца ’сустракацца, мець сустрэчу, бачыцца’ (Нас., Касп.), рус. видаться, йонаўск. ’быць відочным, віднецца’, арл., варон. ’вітацца’, каз. ’цалавацца пры сустрэчы, растанні’, ст.-рус. видатися ’бачыць адзін аднаго, убачыцца’; ’сыходзіцца для бою, сустракацца ў бітве’, чэш. vidati se ’бачыцца, сустракацца з кім-небудзь’, славац. vidať sa ’тс’; да відзець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віновы 1 ’піковы’ (Касп.), укр. виновий ’тс’. Утворана ад ві́на 1 (гл.) і суф. ‑ов‑ы. Гл. яшчэ Унбегаун, Sel. Papers, 1969, 257.
Віновы 2 калодзезь (фалькл.) ’вінны, адкуль бяруць віно’ (віц., паст., Шырма, Песні). Адносны прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ов‑ы (як сасновы) ад віно́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вісокасць ’вышыня, узвышэнне’ (Нас.). Укр. високість ’тс’, рус. уст. высокость ’вышэйшае становішча’; ’вышыня’, ст.-рус. високость ’дадатковы дзень высакоснага года, высакосны год’ (з XII ст.), польск. wysokość ’вышыня’ і г. д. Да вісокі (гл.). Магчыма, суф. ‑асць у вісокасць (пры наяўнасці агульнабеларускай лексемы вышыня) з’яўляецца ўплывам польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґісо́ны ’цэментныя трубы для студні’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне. Першакрыніцай з’яўляецца франц. caisson ’кесон’, якое трапіла ў гаворку праз рус. кессо́н, польск. keson. Форма ґісо́ны адлюстроўвае азванчэнне пачатковага к‑ > ґ‑, што нярэдка назіраецца ў запазычаных словах (пры наяўнасці ў слове аднаго з санантаў: ‑р‑, ‑л‑, ‑м‑ ці ‑н‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́заць ’лазіць, узбірацца ці апускацца ўніз’, ’хадзіць па чым-небудзь’, ’сноўдацца’ (шальч., воран., іўеў., Сл. паўн.-зах.), рус. арханг. лазать ’лезці’, сіб. ’упадаць, заляцацца’, размоўнае лазать ’лазіць’, укр. бук. лазаты ’лазіць’, ’абрыдаць частым наведваннем’, харв. суч. lazati — шматразовы дзеяслоў, утвораны ад !!!агъ > лаз (гл.) пры дапамозе суф. ‑аіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́шыць ’пры сяўбе абазначаць саломай месца, дзе ўпала апошняе зерне, каб другі раз не кідаць зерня на тое ж месца’; ’абстаўляць, вызначаць дарогу зімой’ (Нас.). Да вяха́ 1 (гл.). Параўн. таксама рус. прэйл. (Латв. ССР) ве́шить ’ставіць веткі, калі сеюць, абазначаючы вузкія палосы засеянага поля’, укр. вішити ’вяшыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашака́ ’высеўкі, рэшткі пры прасейванні мукі’ (астрав., Цыхун, вусн. паведамл.), ашакі ’асцюкі з каласоў’ (Сцяшк.). З літ. ašakà ’асцюк’, параўн. Урбуціс, Baltistica V (1), 1969, 49, дзе брасл. ашакі ’ячменнае шалупінне’ тлумачыцца ўслед за Вяржбоўскім з літ. ãšakos ’шалупінне ад зярнят’, параўн. таксама Лекс. балтызмы 52. Гл. шакіны, шакаліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаро́нкі ’канаплянае шалупінне’ (Касп.). Рус. смал. жаро́нцы ’прылада для абдзіркі канапель’. З тым жа коранем, што жарон (гл.). Трэба ўлічыць, што жерновать у пск. гаворках азначае ’здзіраць шалупінне з грэчкі’; шалупінне ўзнікае пры апрацоўцы на жорнах, жаронках, але хутчэй семантычны ход не ад прылады да прадукту, а ад працэсу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Збрусава́ць ’патаўсцець, зацвярдзець’, збруснець ’зацвярдзець’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. брусянець ’напухнуць’, брузнуць ’таўсцець’. Значэнне ’зацвярдзець’ — абазначэнне з’явы, што адбываецца побач з напуханнем, а ’патаўсцець’ — фактычна сінонім да ’напухаць’. Не выключаны пры фарміраванні значэння ’зацвярдзець’ народна-этымалагічныя асацыяцыі з брус (гл.). Гл. таксама Лучыц-Федарэц (Бел.-рус. ізал., 64).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)