Акто́р, акторка, акцёр, актрыса (БРС). Першыя два словы (ці варыянты) запазычаны з польскай мовы (Карскі, Белорусы, 160). У польскай з лац. actor. Трэцяе запазычана з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 84), а ў рускай з французскай acteur у пачатку XVIII ст. Гл. Шанскі, 1, А, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парке́т ’невялікія гладкія, пераважна з цвёрдых парод дрэў, дошчачкі, якімі насцілаюць падлогу; падлога, зробленая з такіх дошчачак у форме розных геаметрычных фігур’ (ТСБМ). З рус. парке́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз ням. Parkett з франц. parguet ад parc (гл. парк) (Фасмер, 3, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парфі́р ’вулканічная горная парода, у якой асобныя крышталі вылучаюцца з асноўнай масы сваёй велічынёй ці колерам’ (ТСБМ). З рус. порфи́р ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 87). Рус., відаць, праз ням. Porphyr, італ. porfiro з грэч. πορφυροῡς ’баграны, пурпуровы’ (гл. Праабражэнскі, 2, 111; Фасмер, 3, 336).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапорцыя ’суаднесенасць частак паміж сабой’ (ТСБМ). Ст.-бел. пропорция (препорцыя) XVII ст. < ст.-польск. proporcyja (Булыка, Лекс. Запазыч., 154). Сучаснае беларускае з рус. пропо́рция ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78), якое, відаць, праз польск. proporcja з лац. prōportiō ’суаднесенасць’ (гл. Фасмер, 3, 376. з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саста́ў ’сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць цэлае; склад’ (ТСБМ). Рус. соста́в, ст.-рус., ст.-слав. съставъ. У сучаснай беларускай мове з рускай, на што ўказвае прыстаўка са‑ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 56). Да со‑ставитъ; лічаць (гл. Фасмер, 3, 727 і наст.) калькай грэч. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сахары́н, сахары́на ’белае крышталічнае вельмі салодкае рэчыва; сурагат цукру’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сахары́на ’тс’ (Янк. 2). З рус. сахари́н ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 42), якое з ням. Sacharin, утворанага вынаходнікам рэчыва К. Фальбергам з Насаў у 1879 г. ад лац. saccharum ’цукар’ (гл. Фасмер, 3, 567).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сітро́ ‘фруктовы безалькагольны газіраваны напітак’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. ситро́ ‘тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), з’явілася ў перыяд 1920–1930 гг. (Баханькоў, Гіст. лекс., 272). Рус. ситро́ ўтворана ад франц. citronnade ‘сітро, ліманад’ і звязана з франц. citron ‘лімон’ (гл. Трубачоў, Дополн., 3, 628).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інтры́га. Запазычанне з франц. intrigue, якое ўзыходзіць да лац. intricare ’заблытваць’. Для беларускай крыніцай можа быць польская ці руская мова (Крукоўскі, Уплыў, 77). У рускай (першая фіксацыя 1710 г., Біржакова, Очерки, 364), відаць, праз польскае ці нямецкае пасрэдніцтва (Фасмер, 2, 136; Шанскі, 2, I, 104).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

де́йствие ср.

1. дзе́янне, -ння ср.;

2. (в драматическом произведении) дзе́я, род. дзе́і ж.;

пье́са в трёх де́йствиях п’е́са ў трох дзе́ях (на тры дзе́і);

3. (воздействие, влияние) уздзе́янне, -ння ср., уплы́ў, -лы́ву м.;

4. (поступок) учы́нак, -нку м.;

5. мат. дзе́янне, -ння ср.;

алгебраи́ческие де́йствия алгебраі́чныя дзе́янні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лістоўка ’склюд (з шырокім лязом)’ (Інстр. 2), рус. калін. листовка ’каса з шырокім лязом’. Пад уплывам народнай этымалогіі асацыіруецца з ліст1, ліставы, рус. листовой. Да лязо (гл.). Параўн. лізаўка1, лызаўка.

Лістоўка2 ’друкаваны лісток з палітычным зместам’ (ТСБМ). З рус. листовка ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 110).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)