Акто́р, акторка, акцёр, актрыса (БРС). Першыя два словы (ці варыянты) запазычаны з польскай мовы (Карскі, Белорусы, 160). У польскай з лац.actor. Трэцяе запазычана з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 84), а ў рускай з французскай acteur у пачатку XVIII ст. Гл. Шанскі, 1, А, 68.