Апо́лак, апо́л (Сцяшк.), абапалак (Інстр. II) ’крайняя дошка з бервяна’. Рус. дыял. ополок, обаполок ’тс’, укр. обаполок, обапіл ’тс’, рус., укр. ополок, обаполок маюць таксама значэнне ’частка скуры на жываце’ і ’ўскраіна’. Польск. opołek ’гарбыль’. Аполак утворана ад полъ ’бок, край’ з прэфіксальным о‑ (> а‑) і суфіксам ‑ъкъ (> ‑ак), як акраек; параўн. абочына. Агульнае значэнне ’тое, што з краю’ (параўн. чэш. opolí) канкрэтызуецца па-рознаму ў розных выпадках, у прыватнасці ’дошка з краю бервяна’. Не выключана, што польскае з беларускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́згал ’узгалоўе пасцелі’ (Касп.). Ад узгалоўе ’тс’ (прасл. vъz‑golvьje) шляхам адсячэння канцавой часткі слова, успрынятай як паказчык зборнасці, параўн. кусткустоўе зборн. ’кусты’, параўн. таксама іншыя назвы ўзгалоўя — гало́вы, галава́шкі і пад.; дээтымалагізацыяй у выніку дэкампазіцыі, відаць, тлумачыцца і перацяжка націску на пачатак слова, а таксама наяўнасць пратэзы перад націскным прыставачным уз‑, паколькі звычайна пратэза з’яўляецца перад націскным каранёвым у (Нарысы, 139); параўн., аднак, рус. узг ’вугал, край’, узгол ’вугал’, польск. wązg ’пала’, этымалогія якіх няпэўная (Фасмер, 4, 153).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рубе́ж ’мяжа чаго-небудзь або паміж чым-небудзь’, ’дзяржаўная мяжа’, ’лінія абаронных збудаванняў’ (ТСБМ), ’кант, грань’ (Гарэц.), рубѣжъ ’граніца’ (Шымк. Собр.). Укр. рубі́жкрай, мяжа; засечка’, рус. рубе́ж ’рубеж’, балг. ръбе́ж ’мяжа, мяжа паміж палямі’. Стараж.-рус. рубежъ ’засечка; знак мяжы’ (Сразн., 3, 179). З прасл. *rǫbežь ’метка, засечка’, вытворнага з суфіксам ‑ežь > ад *rǫbati, *rǫbiti ’сячы’ (гл. рубаць, рубіць) (БЕР, 6, 361; Чарных, 2, 125). Паводле Якабсона, рубеж ёсць царкоўнаславянская форма ў адносінах да рубёж ’высяканне лесу’ (Трубачоў-Фасмер, 3, 510).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адваро́т, ‑а, М ‑роце, м.

1. Адагнуты і прыгладжаны (прыпрасаваны) край адзення ці абутку. Махнач моўчкі адышоў да сваёй скрыні і сеў там, а Полаз на дзіва хутка падняўся, стаў тварам у твар, узяў Лемяшэвіча за адварот пінжака. Шамякін.

2. Адваротны бок чаго‑н., напрыклад, кнігі, канверта, здымка і пад. Адварот паштоўкі. □ Собіч, не адрываючыся, сачыў, каб не асталося дзе прапускаў, бо часамі подпіс павінен быць толькі наверсе, а часамі і на адвароце. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заспако́іць, ‑кою, ‑коіш, ‑коіць; зак., каго-што.

Развеяць чый‑н. неспакой, хваляванне, узбуджанасць; прывесці ў стан спакою; супакоіць. Азаркевіч захваляваўся, ён баяўся, каб .. [абсталяванне] не паіржавела, але стары яго заспакоіў, што нічога не здарыцца, бо ён сам упакоўваў. Гурскі. Старалася .. [Агата] перамагчы ўсе вялікія трывогі свае і заспакоіць неспакойнае сэрца. Чорны. // Суняць, зменшыць (смагу, боль і інш.). Пякучы боль і гнеў мы толькі помстай заспакоім, каб вораг больш не смеў таптаць наш край ніколі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіпу́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які кіпіць, нагрэты да кіпення. На стале з’явілася кіпучая смажаніна сала з каўбасою і яечкамі. Пестрак.

2. Бурлівы, пеністы. Кіпучы вадаспад. □ Песня ўздымае Кіпучы вал з глыбінь марскіх. Танк. // Пеністы, іскрысты (пра віно, піва і пад.). За кожным сталом Месца пакінем для нашых сяброў, Чарку пакінем з кіпучым віном. Танк.

3. перан. Дзейны, ажыўлены, напружаны. Кіпучая дзейнасць. □ Наш край кіпучай працай Узмоцнен і сагрэт. Журба. // Палкі, гарачы. Кіпучая натура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́раг м.

1. в разн. знач. бе́рег;

б. ракі́ — бе́рег реки́;

марако́ў адпусці́лі на б. — моряко́в отпусти́ли на бе́рег;

вы́йсці з ~го́ў — вы́йти из берего́в;

2. (сосуда) край;

ро́ўна з ~га́мі — до краёв;

3. (ткани) край, кро́мка ж.; кайма́ ж.;

ху́стка з чырво́нымі ~га́мі — плато́к с кра́сной каймо́й;

апыну́цца (быць) на ро́зных берага́х — очути́ться (быть) на ра́зных берега́х;

мало́чныя рэ́кі з кісе́льнымі ~га́мі — моло́чные ре́ки с кисе́льными берега́ми;

прыста́ць (прыбі́цца) да ~га — приста́ть (приби́ться) к бе́регу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фронт, -у, М -нце, мн. франты́, -о́ў, м.

1. Строй салдат, войск.

2. Звернуты да ворага, непрыяцеля край баявога размяшчэння войск, лінія, па якой разгорнуты перадавыя падраздзяленні.

Ф. палка.

3. Група дзеючых армій (у 3 знач.) пад кіраўніцтвам аднаго камандуючага.

Трэці Беларускі ф.

4. Месца, раён ваенных дзеянняў і размяшчэнне войск у час вайны, а таксама дзеючая армія ў такім раёне.

Адпраўка на ф. папаўнення.

5. перан., чаго. Месца, участак, сфера якой-н. дзейнасці.

Ф. забудовы горада.

Працоўны ф.

Пашырыць ф. сяўбы яравых.

6. перан. Сфера, галіна якой-н. дзейнасці.

Культурны ф.

Адзіным фронтам — дружна, згуртавана.

На два франты — у двух напрамках (дзейнічаць).

Шырокім фронтам — з вялікім ахопам, размахам.

|| прым. франтавы́, -а́я, -о́е (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́спа1 ’насып, верх; збожжа, насыпанае звыш меры’ (Нас., Яруш.). Паводле Насовіча, ад сыпаць, насыпаць (Нас., 319).

На́спа2 ’лес, які расце на ўскраіне поля’ (Шн.), іціць у κά‑ спу ’ісці ў малады лес збіраць грыбы’ (Нік. Посл.). Відаць, ад насыпаць, гл. насып ’насыпаны вал, тэраса’, параўн. рус. смал. на́спа ’насып (земляны)’, польск. naspa ’тс’, чэш. дыял. tiäspa ’тс’ (< *nasbpay гл. Махэк₂, 390; Бязлай, 2, 215); значэнне ’малады лес’ другаснае, узнікла ў сувязі з тым, што звезенае на край поля каменне, ламачча і пад. хутка зарастала хмызняком.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обрати́ть сов.

1. (повернуть) павярну́ць;

обрати́ть ору́жие на неприя́теля павярну́ць збро́ю су́праць во́рага;

2. перен. (устремить, направить) звярну́ць, накірава́ць;

обрати́ть взгляд накірава́ць по́зірк;

3. (превратить) перавярну́ць (у каго, што); ператвары́ць (у што); абярну́ць (у каго, у што);

обрати́ть пусты́ню в цвету́щий край ператвары́ць пусты́ню ў квітне́ючы край (зрабі́ць пусты́ню квітне́ючым кра́ем);

4. (склонить) перавярну́ць (у што); схілі́ць (да чаго);

обрати́ть в свою́ ве́ру схілі́ць да сваёй ве́ры;

обрати́ть в бе́гство прыму́сіць уця́каць, прыму́сіць да ўцёкаў;

обрати́ть в шу́тку перавярну́ць на жарт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)