Рызі́на ’эластычны матэрыял з каўчуку’ (ТСБМ), рызі́нка ’сцірка’, ’тасьма з рызіны’, ’від вязання, які мае ўласцівасць расцягвацца’ (ТСБМ; Сцяшк.; навагр., НС). З рус. резина ’гума’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Са́па 1 ’акоп, траншэя, падкоп’ (ТСБМ). Праз рус. са́па ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 82), якое з франц. sap(p)e ’траншэя’ (Праабражэнскі, 2, 251; Фасмер, 3, 558). Адсюль фразеалагізм ціхай сапай ’непрыметна, цішком’, гл. Лепешаў, этым. фраз., 401–402.
Са́па 2 ’від рыбы (тонкая, касцістая)’ (ТС). Рус. дыял. са́па ’рыба Cyprinus ballerus L.’ Існуючыя версіі няпэўныя. Параўноўвалі з літ. šãpalas ’рыба Leuciscus cephalus’, лат. sapals ’від карпа’, гл. Мацэнаўэр, LF, 19, 246 і наст., што адвяргае Фасмер (3, 558), таксама як і думку Мацэнаўэра (Cizí sl., 303) аб сувязі з ням. Zope ’від карпа’, zupe ’тс’. Лаўчутэ (Балтизмы, 148) выводзіць з лат. sapols ’галаўль’; супраць Анікін, Опыт, 272–273 (прапануе сувязь з прасл. *sopěti, *sapeti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́начка ’від птушкі’ (ТСБМ), укр. пу́ночка ’сасноўка’. Запазычана з рус. пу́нка, пу́ночка ’птушка Plectrophanes nivalis’, паходзіць з карэл. punańe ’тс’ (Фасмер, 3, 406; Птицы, 1, 50).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Се́чава ‘від карыта’ (Касп.). Ад сячы (гл.) з суф. ‑ава, г. зн. ‘тое, у чым сякуць’. Аб суф. і л. Сцяцко, Афікс. наз., 34; параўн. наступнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрыўё ‘старадаўні від азяроду, у якім папярочныя жэрдкі клаліся на елкі з часткова абрубленымі сукамі’ (бялын., Нар. сл.). Зборны назоўнік ад астрова (гл.); гл. таксама стрывіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарніту́р ’гарнітур’ (БРС), ’від тканіны’, ’шаўковая тканіна’ (Нас.), гарні́тур ’касцюм’ (Касп.), гарні́тар ’касцюм’ (Шат.), гарні́дар ’гарнітур, касцюм’ (Сл. паўн.-зах.). Слова гарніту́р, як і рус. гарниту́р, запазычана з ням. Garnitur (< франц. garniture). Гл. Фасмер, 1, 394. Гарніту́р у значэнні ’від тканіны, шаўковая тканіна’, рус. гарниту́ра, гарниту́р ’тс’ (таксама граниту́р, галенту́р, гарлету́р) < франц. gros de Tours (Фасмер, там жа). Гарні́тур, гарні́тар ’касцюм’ гарні́дар < польск. garnitur ’тс’ (гл. Шат., Сл. паўн.-зах.). Параўн. Кюнэ, Poln., 56.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бярда́нка ’від стрэльбы’. Рус. берда́нка, укр. берда́нка. Бел. і ўкр. словы, мабыць, з рус. Ад імя канструктара гэтай стрэльбы — Бярдана. Фасмер, 1, 152; Шанскі, 1, Б, 92.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́да ’хутка, як толькі можна ўбачыць’ (Шат., Юрч.), відам ’мігам, умомант’ (Яўс.), куды віда ’хто куды, у розныя бакі разбягацца’ (Янк. БФ, КТС). Да від 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піскора ’від дзікай качкі’ (ТС). Да піск (гл.). Суф. ‑ор‑а першапачаткова меў экспрэсную функцыю, параўн. прасл. *sykora ’сініца, Parus’, *сіё tvora ’дзятва’ (Слаўскі, SP, 2, 25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абдзіра́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
1. Разм. Той (тая), хто вымагае непамерную цану, плату; хабарнік, махляр, круцель. «Абдзірала, міраед», — бурчаў дзед на папа. Якімовіч. [Лабановіч:] — Затое ж у настаўніка сумленне чыстае: гэта не абдзірала-ўраднік, не прыстаў і не валасны пісар. Колас.
2. м. Від матыля, які аб’ядае лісце і пупышкі пладовых дрэў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)