Гарніту́р ’гарнітур’ (БРС), ’від тканіны’, ’шаўковая тканіна’ (Нас.), гарні́тур ’касцюм’ (Касп.), гарні́тар ’касцюм’ (Шат.), гарні́дар ’гарнітур, касцюм’ (Сл. паўн.-зах.). Слова гарніту́р, як і рус. гарниту́р, запазычана з ням. Garnitur (< франц. garniture). Гл. Фасмер, 1, 394. Гарніту́р у значэнні ’від тканіны, шаўковая тканіна’, рус. гарниту́ра, гарниту́р ’тс’ (таксама граниту́р, галенту́р, гарлету́р) < франц. gros de Tours (Фасмер, там жа). Гарні́тур, гарні́тар ’касцюм’ гарні́дар < польск. garnitur ’тс’ (гл. Шат., Сл. паўн.-зах.). Параўн. Кюнэ, Poln., 56.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)