яйцо, яйка / пад квахтухаю: поклад / няплоднае: баўтун / маленькае курынае: зносак
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
◎ Лацу́й ’гультай’ (люб., Сл. паўн.-зах.). Няясна. Магчыма, ад лацны, якое са ст.-польск. łacny ’вольны, не заняты’. Пры гэтым ‑н∼ выпадае. Параўн. драг. міцны ’моцны’ > моцук’велікоднае яйка з моцнай шкарлупінай’. Аб экспрэсіўным суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 134.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Вы́лівак ’яйка з вельмі слабай шкарлупінай’ (БРС, Нас., Бяльк., Янк. I, Сцяшк., Інстр. I, Жд., 2, Вешт. дыс., З нар. сл.), ву́лівак ’тс’ (З нар. сл.). Рус. вы́ливок, укр. ви́ливок. Ад выліваць (гл. ліць) ’несці яйкі з мяккай шкарлупінай’ і суф. ‑ак.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Трупце́ць ‘утвараць глухі нячысты гук (пра надтрэснуты посуд, яйка)’ (ТСБМ, Шат., Янк. 3.; навагр., карэліц., стаўб., Нар. сл.), ‘трымцець’ (Сцяшк. Сл.), ‘трымцець, як пабіты гаршчок ці збан’ (Абабур.; пух., лях. Сл. ПЗБ): горшчык трупціць, мабыць пабіты (Сержп. Прык.), ‘лопацца (пра скуру пры гарэнні)’ (пух., Сл. ПЗБ). Грынавяцкене (LKK, 22, 196), разглядаючы выраз трупціць збан, бо трэснуў, запісаны ў в. Сіняўшчына Іўеўскага p‑на, выводзіць слова непасрэдна з літ. trupė́ti ‘драбіць, распадацца’; хутчэй крыніцай слова магла быць форма trùpti ‘крышыцца, распадацца’ або намінатыўнае ўтварэнне ад літ. trùputis ‘крышка, асколак, маласць’, роднасныя слав. *trupati, *trupъ, параўн. Смачынскі, 693. Гл. трупаць, труп. Сюды ж трупця́к ‘надтрэснутае, пабітае яйка’ (капыл., Жыв. сл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Мікі́та ’стары танец: двое трымаюцца за канцы палкі і, перакідваючы ногі праз яе, па чарзе пытаюцца: — «Мікіта, ці ты-та? — Не я-та, мой тата!» (зах., Даль). Інакш у БелСЭ, 7 (гл.). Ад імя Мікіта (як і «Лявоніха», «Яйка», «Юрачка»), якое з с.-грэч. Νικήτης.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Лупаві́ны ’лупіны ад бульбы’ (Сцяц., Сцяшк.), лупаві́на ’тс’, ’шалупайка ад яйка’ (баранав., Сл. ПЗБ), каш. łúpovʼina ’лупіны ад агародніны, арэхаў’. Праформа lupovina < lupa < lupiti > лупі́ць 1 (гл.) (Слаўскі, 5, 346). Аб суфіксе ‑авін‑ы гл. Сцяцко (Афікс. наз., 22), які з ‑ov‑in‑a (Слаўскі, SP, 1, 120–121).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пу́лька ’партыя гульні ў карты’ (ТСБМ). Запазычана з рус. пу́лька ’тс’, што з франц. poule ’агульная сума ставак, складаючых банк у азартнай гульні’, параўн. польск. pula ’тс’; першапачаткова франц. poule ’курыца’, дакладней ’курыца на яйках’, дзе кожнае яйка атаясамліваецца са стаўкай; параўн. Фасмер, 3, 405; Банькоўскі 2, 965.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Разго́гаць ’разбіць’, разго́гацца ’разбіцца’ (Нас.). Да го́гаць ’біць адно аб другое’, го́гнуць ’стукнуць’, го́ганне ’удар аднаго звонкага прадмета аб другі’ (Нас.), укр. го́гіт ’іржанне’, ’моцны і працяглы гук, шум’. Гукапераймальныя ўтварэнні, параўн. ЭССЯ, 6, 194–195. Звонкі варыянт у раско́каць ’разбіць’ (што звязана з кока ’яйка’, ко́кнуць, гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Лусь! — гук пры расколванні, ламанні чаго-небудзь (Нас., Растарг.; мсцісл., Нар. лекс.), паст. лоп! (Сл. ПЗБ), ’пра хруст яйка, пра біццё па галаве, па лбе’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Прасл. lusъ! (Слаўскі, 5, 354–355; Смаль-Стоцкі, Приміт., 164). Аўтары БЕР (3, 523) дапускаюць другаснасць узнікнення выклічніка з прасл. luskati > лу́скаць 2 (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ По́рч ’шкода; псаванне’, м. р. або ж. р. (ТС; петрык., Мат. Гом.; Юрч. Вытв.), порча ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ; ТС). Укр. порча, рус. порча ’тс’ выводзяць з cnopmümu, портить ’псаваць’ (ЕСУМ, 4, 533; Фасмер, 3, 337), сюды ж польск. parcieć ’сохнуць, вянуць (пра садавіну і гародніну)’ і ’прарастаць у вільгаці і цяпле’, што дазваляе рэканструяваць прасл. *рыііʼti ’псаваць’. Сувязь з пароць (гл.) (Міклашыч, 243; Фасмер, 4, 335) непрымальная. Імаверна, роднаснае да прэлы, спёрты, заперці, запор (гл.). Параўн. ст.-рус. прытоіш ’патраціць, не захаваць’, славен. priШ ’пакаваць’. Сной (512) звязвае апошняе з порт ’тканіна, перавязь’ (гл. порт 2). Параўн. таксама літ. pursti ’гніць’, piirtiti ’трасці, боўтаць’, pereti ’выседжваць птушанят’. Корань захаваўся ў *za‑pbH‑ъkъ, параўн. укр. запорток, польск. zapartek ’яйка-баўтун’, ’тухлае, сапсаванае яйка’, параўн. рус. испорченное (яйцо); адсюль першаснае значэнне ’тое, што сапрэла, сапсавалася ў закрытай прасторы’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)