Аксны́ ’восці ячменю’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Параўн. оксці ’прылада, якой колюць рыбу ў вадзе, восці’ (Сцяшк. МГ), акснэ, асны, асценцы ’адросткі пер’яў’. Арашонкава і інш. (Весці АН БССР, 1971, 1, 90) супастаўляюць з літ. akstìs, ãkstinasшып, асцюк’, адзначаючы распаўсюджанасць пералічаных назваў адросткаў пер’яў толькі на паўднёвым захадзе. Усе формы з тыповым балтыйскім устаўным к запазычаны з літоўскага (параўн. Фрэнкель, 5–6).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гак 1, ‑а, м.

1. Востры металічны выступ на чым‑н. (напрыклад, крук у багры, шып у падкове). [Конь] .. быў падкуты на перад, і гакі ў падковах былі не кавальскай работы, а купленыя. Крапіва.

2. Абл. Участак зямлі, які вострым клінам удаецца ў што‑н. Хвалі без ахвоты Абмываюць з гака жвір. Астрэйка.

•••

З гакам — з лішнім, з лішкам.

гак 2, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова гакнуць, гакнуцца. Ляціць звер проста, а з-за дрэва Выскачыў Мядзведзіч — гак у лоб! Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раму́ль ’рамонак’, рамулі́, рамулькі́ мн. л. (ігн., швянч., паст., Сл. ПЗБ). Па лінгвагеаграфічных характарыстыках, хутчэй за ўсё з літ. ramùliai ’тс’, аднак не выключана самастойнае ўтварэнне, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 173, які адзначае формы на ‑уль як малапрадуктыўны словаўтваральны тып, што выкарыстоўваецца на Віцебшчыне, Гродзеншчыне і Магілёўшчыне, напрыклад: горбгарбуль ’нарасць’, быкбычуль ’гультай’, шыпшыпуль ’тонкая трэска’. Адсюль, магчыма, рамонрамуль як экспрэсіўная форма з адсячэннем карнявой фіналі ‑он, параўн. раму́нкі ’рамонкі’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калю́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Усякае невялікае колкае вастрыё. Ляснуў неяк мокрай пугай па агароджы з калючага дроту, а пуга заматалася канцом за калючку. Брыль. // Калючы шып на расліне або на целе жывёліны. Калючкі кактуса. Калючкі вожыка. □ [Лясніцкі і Таццяна], не спяшаючыся, пачалі спускацца на дно рова, чапляючыся за кусты, абдзіраючы да крыві твар і рукі аб вострыя калючкі шыпшыны. Шамякін.

2. звычайна мн. (калю́чкі, ‑чак). Разм. Пра некаторыя калючыя расліны. Пад соснамі — мох, сухое ламачча, маліннік, калючкі. Бажко.

3. перан. З’едлівая заўвага, вострая насмешка. — Змоўк ваш бог, Нахамчык, — з калючкай пад’ехаў.. Лейба. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпо́ра, ‑ы, ж.

1. Сагнутая на форме абцаса металічная дужка з зубчастым або гладкім кольцам, якая прымацоўваецца да задняй часткі бота наезніка і служыць для лепшага кіравання канём. Стражнік пахіснуўся на сядле, .. сціснуў шпорамі бакі каня. Мурашка.

2. Цвёрды завостраны рагавы выступ на нагах самцоў некаторых птушак, які служыць ім зброяй пры абароне ці нападзенні. [Певень] быў маладзец у поўным сэнсе гэтага слова — плечы і крылы яго адлівалі золатам, .. а на нагах красаваліся шпоры. Крапіва. Сораму — як у пеўня мяса па шпорах. З нар.

3. Спецыяльна зроблены для лепшага счэплівання з грунтам выступ або шып на вобадзе вядучага кола ці на звеннях гусеніц трактара.

[Ад ням. Sporn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спі́на ‘задняя (у жывёл — верхняя) частка тулава’ (ТСБМ, ТС; лід., карэліц., мін., Сл. ПЗБ; браг., Шатал.), спі́на ‘хрыбет’ (Пятк. 2), ‘вільчык’ (Сл. ПЗБ); таксама спіна́, спэна́ ‘спіна’, ‘прадаўгаватая горка’ (ТС). Укр. спи́на, рус. спина́ ‘спіна’. Лічыцца запазычаннем праз ст.-польск. spina ‘хрыбет’ (параўн. націск) з лац. spīna ‘спінны хрыбет, пазваночнік’; гл. Міклашыч, 318; Брукнер, 509. Фасмер (3, 735) прапаноўвае яшчэ бачыць роднасць з лат. spina ‘прут’, лац. spīna ‘цёран; шып, хрыбет’, ст.-в.-ням. spinula ‘шпілька’, тахар. A spin‑ ‘крук, колышак’, с.-н.-ням. spîle ‘ражон’. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 371; Трубачоў, Проспект, 81.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́па, -ы, мн. -ы, лап, ж.

1. Ступня або ўся нага ў некаторых жывёл і птушак.

Каціная л.

2. Аб руцэ або назе чалавека (разм.).

Вялізная л.

Брыдкія лапы.

3. Галіна хвойнага дрэва.

Пышныя лапы ялін.

4. Расплюшчаны і загнуты канец у некаторых інструментах для выдзірання цвікоў, а таксама інструмент з такім канцом (спец.).

5. Шып на канцы бервяна (спец.).

Рубіць у лапу.

Даць у (на) лапу — падкупіць каго-н. (разм.).

Налажыць лапу на што-н. — захапіць што-н., падпарадкаваць свайму ўплыву (разм.).

Папасціся ў лапы каму-н. — апынуцца ў залежнасці ад каго-н. (разм.).

У лапах каго-н. — быць у поўнай залежнасці.

Хадзіць на мяккіх лапах — хадзіць цішком; выслужвацца перад кім-н. (разм., неадабр.).

|| памянш. ла́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (да 1—3 знач.).

|| прым. ла́пны, -ая, -ае (да 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кула́к1 ’кісць рукі з прыгнутымі к далоні пальцамі’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Яруш., Нік., Няч., Бяльк., ТС). Укр. кулак, рус. кулак ’тс’. У беларускай і ўкраінскай мовах (а таксама ў некаторых іншых) запазычанне з рускай. Іншамоўныя крыніцы або ўнутраная форма рускага слова надзейна не вызначаны. Паводле Фасмера (2, 408), з цюрк. kulak ад kol, kul ’рука’ (параўн. Корш, AfslPh, 9, 513; Локач, 95).

Кула́к2 ’багаты селянін-уласнік’ (ТСБМ). Да кулак1 (гл.).

Кула́к3 ’драўляны малаток’ (Сл. паўн.-зах.). Да кулак1 (гл.).

Кула́к4 ’асобны шып кулачнага кола, што круціць шасцярню пасавага кола’ (КЭС, лаг.), ’зуб у шасцярні’ (Шат., Кліх). Параўн. кулак3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́гала1 ’востры металічны прут, якім прапякаюць дзіркі ў дрэве, косці’ (ТСБМ), жага́ла (Янк. II, Нар. сл., 225). Рус. дыял. сіб., пск., смал., самар., валаг. жига́ло, жага́ло, укр. жигало, польск. żegadło, в.-луж. žahadło ’тс’, н.-луж. уст. żegadło, žygadłoшып, восць, джала’, славен. žigálo ’металічны прут для выпальвання’. Параўн. балг. жѐгъл (жьо̑галь) ’жыгала’, ’кол’, макед. жегла, жегол ’жыгала’. Ст.-рус. жигало, жегало ’кадзільніца’ (XII ст.), ’жыгала’ (XVI ст.). Відаць, яшчэ прасл. утварэнне ад *žigati, *žegati з суфіксам *‑dlo, мяркуючы па рус., укр., польск., в.-луж., славен. паралелях, ужо ў прасл. мела знач. ’прут для прапякання’ (магчыма, побач з іншымі значэннямі). Зыходнае значэнне дзеяслова ’абпальваць, апякаць’ адлюстроўваецца і ў суч. бел. жыгаць (гл.), суфікс меў інструментальнае значэнне (Мейе, Études, 315–318).

Жы́гала2 ’джала’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. смал., пск., цвяр., наўг., ленінгр., кастр., ярасл., валаг., арханг., паўн. дзвін, жи́га́ло, цвяр., пск. жага́ло ’тс’, укр. жига́л ’ўсё вострае’ (Жэлях.), н.-луж. уст. žegadło, žygadłoшып, восць, джала’, в.-луж. žahadło ’джала’, чэш., славац. žihadlo ’джала’. Прасл. інструментальны назоўнік з суф. *‑dlo ад дзеяслова *žigati, *žegati, як і жыгала1. Зважаючы на пашырэнне ў бел., рус., серб.-луж., чэш., славац., значэнне мела паўн.-слав. распаўсюджанне і магло асноўвацца на значэннях дзеяслова жыгаць (гл.) ’апякаць > калоць > кусаць’, адлюстраваных і ў сум. бел. Нельга, аднак, выключаць магчымасць пераносу яшчэ ў паўн.-слав. з назвы металічнага інструмента на джала, але гэта здаецца менш верагодным. Жыгадла (Сл. паўн.-зах.) з польск. żegadło дыял. ’джала’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́рлядзь ’рыба сямейства асятровых, Acipenser ruthenus L.’ (ТСБМ), сце́рлік ’тс’ (Жук., Ян.), сце́рня ’тс (?)’ (Маш.), стэ́рня ’тс’ (ТС). Параўн. укр. сте́рлядь ’тс’, дыял. сте́рлік, сте́рля ’тс’, рус. сте́рлядь ’тс’; стараж.-рус. стерляги, стерлядь (XV ст.). Паводле Фасмера (3, 758–759), з ням. Störling ’маленькі асетр’; на думку Фалька–Торпа (у Фасмера, там жа), з аўстр.-ням. Stierl; сумніўнае меркаванне Праабражэнскага (2, 385) аб кантамінацыі ням. Stör і рус. сельдь ’селядзец’. Гэтыя, як і іншыя версіі, непрымальныя перш за ўсё па лінгвагеаграфічных прычынах, гл. Каламіец, Рыбы, 135; у межах славянскіх моў назва нематываваная (Усачова, Слав. ихт. терм., 23). Крытыку існуючых версій, а таксама прапанову выводзіць назву з кораня *stьr‑ або *tьr‑ ’стаяць, тырчаць’ з далейшым развіццём ’шып’ (параўн. рус. шип ’назва аднаго з відаў асятровых рыб’, а таксама сцерня ’пожня’) гл. Чарноў, Этим. иссл. 2, 1981, 105–113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)